Уся надзея на сваiх
ІНГА МІНДАЛЁВА
«Усё роўна не паеду! Хоць страляйце! Дзе гэта бачна: здаровага хлопца ў «забруджаны» раён напраўляць! А хто будзе змагацца за генафонд нацыi? Лепш я ў армiю схаджу!»
Так абураўся адзiн наваспечаны iнжынер з прычыны свайго няўдалага размеркавання. Падобнай «навалы» намагаюцца пазбегнуць многiя выпускнiкi. Фiктыўныя шлюбы, «лiпавыя» даведкi — на што толькi не iдуць маладыя спецыялiсты, каб не ехаць у забруджаную зону. Напрыклад, у Брагiнскiм раёне ўкамплектаванасць медперсаналу складае 81,7 працэнта. Не хапае тэрапеўтаў, хiрургаў, педыятраў, акушэраў-гiнеколагаў. Спецыялiстаў з вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай адукацыяй сiратлiва чакаюць 48 вакансiй. У мiнулым годзе з раёна з’ехала 9 медыкаў, у тым лiку i 1 «размеркаванец». Прыехала 5, маладых спецыялiстаў усяго 2. У раёне ўводзiцца новы корпус бальнiцы, пад якi таксама патрэбны кадры — 18 медработнiкаў. Далi заяўку, чакаюць. «Сейбiтаў разумнага, добрага, вечнага» таксама недабор. Дэфiцыт — 30 чалавек. У 2001 годзе сюды было размеркавана 35 маладых спецыялiстаў. Даехала толькi 22. У астатнiх — даведкi «па стану здароўя», «па сямейных абставiнах»... i, як вынiк, — пераразмеркаванне. А нехта з накiраванцаў аддаў перавагу салдацкiм ботам. З 10 накiраваных у сельскую гаспадарку выпускнiкоў ВНУ «даехалi» толькi 4. Добра, што хоць выхаванцы ССМУ з’явiлiся ўсе, праўда, 4 з 28 ужо ў армii. Не выклiкае аптымiзму i сiтуацыя ў Нароўлi. Усяго ў раён у 2001 годзе былi накiраваны 63 маладыя спецыялiсты. З iх 34 у РАНА, 18 — у сельскую гаспадарку, 11 — у медустановы. 7 увогуле не аб’явiлiся, iх так i не знайшлi. Тры дзяўчыны з Рэчыцы павiнны былi прыехаць у раён на практыку — не прыедуць. Забруджаная зона. У жыхароў такiх раёнаў уся надзея — на сваiх, мясцовых, тых, хто ў свой час вёз з гiстарычнай радзiмы мэтавае накiраванне. Яны, як правiла, адвучыўшыся, вяртаюцца да бацькоў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Усё роўна не паеду! Хоць страляйце! Дзе гэта бачна: здаровага хлопца ў «забруджаны» раён напраўляць! А хто будзе змагацца за генафонд нацыi? Лепш я |
|