Малако — з ёдам, а хлеб — з марской капустай
Барыс ПРАКОПЧЫК
Як вядома, на сённяшнi дзень у Беларусi вельмi актуальная праблема ёднага дэфiцыту ў прадуктах харчавання. Таму якраз дарэчы будзе навiнка Гродзенскага малочнага камбiната, якая з’явiлася ў крамах абласнога цэнтра.
Дакументацыя на пастэрызаванае ёдаванае малако «Ёдзiс» распрацавана Беларускiм навукова-даследчым i канструктарска-тэхналагiчным iнстытутам мясной i малочнай прамысловасцi i ўзгодненая з Мiнiстэрствам аховы здароўя. Рэгулярнае папаўненне ёдам арганiзма чалавека папярэджвае захворваннi шчытападобнай залозы, знiжае ўздзеянне радыяцыi i прадухiляе звязаныя з ёй хваробы, павышае агульны iмунiтэт. Ужыванне 300—500 мл такога малака забяспечвае ў арганiзме палову сутачнай патрэбнасцi ёду. Таксама карыснай для здароўя будзе i новая прадукцыя «Гродна-хлебпрама» — хлеб з марской капустай. Спецыфiчны смак гэтых водарасцяў даспадобы не кожнаму, аднак ён пры ўжываннi хлеба зусiм не адчуваецца, бо марская капуста дабаўляецца да мукi ў невялiкай колькасцi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як вядома, на сённяшнi дзень у Беларусi вельмi актуальная праблема ёднага дэфiцыту ў прадуктах харчавання. Таму якраз дарэчы будзе навiнка Гродзенскаг
|
|