Жаночы погляд. НА ФУТБОЛ
Алена ЛЯЎКОВIЧ
Адзiн знаёмы скептык неяк сказаў: жанчына на футболе — тое самае што за рулём аўтамабiля — як малпа з гранатай: не ведаеш, куды i ў якi момант кiне. Гэта значыць, калi пра футбол гаварыць, што, маўляў, мы, жанчыны, зусiм у гэтай справе не разбiраемся, глядзiм не туды куды трэба, заўважаем не тое што належыць, таму нават слухаць нас не варта... Я нi яго, нi iншых скептыкаў не збiраюся пераконваць у адваротным. Але калi мужчыны думаюць, што выказваць думкi аб футболе — выключна iх манаполiя, яны вельмi нават памыляюцца. I калi, як не падчас сусветнага першынства, iм гэта даказаць. Што i дазволю сабе зрабiць. Наколькi прафесiйна гэта атрымаецца — мяркуйце самi. Калi дзесьцi зусiм ужо будзеце са мной нязгодныя — не судзiце строга. Я ж усё-такi — жанчына.
Французы ўчора ў гульнi з Уругваем павiнны былi не тое што выйграць — з буйной перавагай выйграць, каб не толькi пакiнуць сабе шанцы выйсцi з групавога турнiру, але i рэабiлiтаваць сябе ў вачах шматлiкiх балельшчыкаў, якiя проста ў шоку былi ад паражэння iхніх «зорак» ад нейкага там Сенегала. Перад Ражэ Лемерам, трэнерам «блакiтных», стаяла дылема. Або выпусцiць на поле яшчэ не- далечанага Зiдана, каб гэты «чалавек-аркестр», як яго называюць французскiя журналiсты, «выцягнуў» гульню, а потым зноў звалiўся з хворай нагой i прапусцiў некалькi не менш важных для каманды гульняў. Або не рызыкаваць, паберагчы Зiзу на будучыню. Праўда, без Зiдана гэтай самай будучынi магло не быць: калi б французы прайгралi ва ўчарашняй гульнi Уругваю цi згулялi з iм унiчыю — шанцы «блакiтных» выйсцi з групы «А» далей зводзiлiся практычна да нуля. Карацей, уся справа была ў залатых нагах Зiдана, дакладней — у iх адсутнасцi або наяўнасцi. Хаця, калi меркаваць па правальнай гульнi з Сенегалам, не толькi ў гэтым. У французаў няма Ларана Блана. Можа таму ад iх адвярнулася ўдача. Блан цалаваў Бартэза ў лысiну перад кожнай гульнёй — i каманда без перашкод iшла наперад. Але галоўнае не ў тым. Блан, хоць з-за ўзросту быў не такi хуткi, але, высокi i моцны, амаль усе мячы на «другiм паверсе» былi ягонымi. Ён бачыў перад сабой усё поле i мог у адзiн мiг адвесцi абарону назад, пакiнуўшы нападаючага працiўнiка ў штучным афсайдзе. На той гульнi з вопытных абаронцаў быў Лiзаразю. Але яго, зусiм невысокага, вялiзныя сенегальцы так затапталi, што i вiдаць не было... Пасля ўчарашняй ганебнай нулявой нічыі (Зідан на поле так і не выйшаў, а 65 хвілін французы гулялі ў меншасці) чэмпіёнам свету засталося толькі збіраць чамаданы Учора сустракалiся дзве каманды групы «Е» — Камерун i Саудаўская Аравiя. Камеруну трэба было выйграваць: тады б па вынiках дзвюх гульняў каманда апынулася б на першым месцы разам з немцамi, якi згулялi ўнiчыю з Iрландыяй, зарабiўшы адно дадатковае ачко замест такiх жаданых i, здавалася, блiзкiх трох (iрландцы зраўнялi лiк на 91-й хвiлiне гульнi). Саудаўская Аравiя была перад матчам у становiшчы французаў: неаднаразоваму чэмпiёну Азii належала не толькi паспрабаваць палепшыць сваё становiшча ў таблiцы, але i вярнуць павагу балельшчыкаў пасля разромнага пройгрышу немцам з лiкам 0:8. Павагi вярнуць не ўдалося — «прадулi», хоць i з мiнiмальным лiкам — 0:1. Камерун, нягледзячы на тое, што займае другое месца ў таблiцы, яшчэ павiнен будзе выйграць у Германii (што малаверагодна) цi, згуляўшы з ёй унiчыю, спадзявацца, што Iрландыя не абыграе Саудаўскую Аравiю (што таксама малаверагодна). Але на гэтым чэмпiянаце якiх толькi цудаў ужо не было... Пажывём — пабачым.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адзiн знаёмы скептык неяк сказаў: жанчына на футболе — тое самае што за рулём аўтамабiля — як малпа з гранатай: не ведаеш, куды i ў якi момант кiне |
|