21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аб Мiжведамаснай камiсii па бяспецы ў эканамiчнай сферы пры Савеце Бяспекi Рэспублiкi Беларусь

25.08.2009 21:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 371

У мэтах забеспячэння каардынацыi дзейнасцi дзяржаўных органаў i iншых арганiзацый па забеспячэнню бяспекi Рэспублiкi Беларусь у эканамiчнай сферы пастанаўляю:

1. Стварыць Мiжведамасную камiсiю па бяспецы ў эканамiчнай сферы пры Савеце Бяспекi Рэспублiкi Беларусь.

2. Зацвердзiць прыкладзеныя Палажэнне аб Мiжведамаснай камiсii па бяспецы ў эканамiчнай сферы пры Савеце Бяспекi Рэспублiкi Беларусь i яе склад.

3. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь прывесцi нарматыўныя прававыя акты Урада ў адпаведнасць з гэтым Указам.

4. Гэты Указ уступае ў сiлу з дня яго падпiсання.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. Лукашэнка.

10 лiпеня 2002 г., г. Мiнск.


ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь

10.07.2002 № 371

ПАЛАЖЭННЕ аб Мiжведамаснай камiсii па бяспецы ў эканамiчнай сферы пры Савеце Бяспекi Рэспублiкi Беларусь

1. Мiжведамасная камiсiя па бяспецы ў эканамiчнай сферы пры Савеце Бяспекi Рэспублiкi Беларусь (далей — Камiсiя) з’яўляецца пастаянна дзеючым калегiяльным органам па каардынацыi дзейнасцi дзяржаўных органаў i iншых арганiзацый па забеспячэнню бяспекi Рэспублiкi Беларусь у эканамiчнай сферы.

2. Камiсiя ў сваёй дзейнасцi кiруецца Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь, законамi Рэспублiкi Беларусь, дэкрэтамi, указамi i распараджэннямi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, Канцэпцыяй нацыянальнай бяспекi Рэспублiкi Беларусь, Палажэннем аб Савеце Бяспекi Рэспублiкi Беларусь, iншымi актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь, у тым лiку гэтым Палажэннем.

3. На Камiсiю ўскладаюцца наступныя задачы:

3.1. удзел у вызначэннi жыццёва важных iнтарэсаў Рэспублiкi Беларусь у эканамiчнай сферы, выяўленне ўнутраных i знешнiх пагроз гэтым iнтарэсам i распрацоўка мераў процiдзеяння такiм пагрозам;

3.2. падрыхтоўка навукова абгрунтаваных прагнозаў па пытаннях бяспекi дзяржавы ў эканамiчнай сферы;

3.3. удзел у распрацоўцы прыярытэтных напрамкаў забеспячэння бяспекi Рэспублiкi Беларусь у эканамiчнай сферы, стратэгii процiдзеяння пагрозам у гэтай сферы;

3.4. каардынацыя дзейнасцi дзяржаўных органаў i iншых арганiзацый пры вырашэннi задач забеспячэння бяспекi Рэспублiкi Беларусь у эканамiчнай сферы;

3.5. падрыхтоўка прапаноў па пытаннях удасканалення нарматыўнай прававой базы ў сферы забеспячэння эканамiчнай бяспекi дзяржавы;

3.6 распрацоўка арганiзацыйна-прававых мерапрыемстваў па кантролю за выкананнем заканадаўства Рэспублiкi Беларусь па пытаннях бяспекi дзяржавы ў эканамiчнай сферы.

4. Камiсiя ў адпаведнасцi з ускладзенымi на яе задачамi ажыццяўляе наступныя функцыi:

4.1. манiторынг канкурэнтаздольнасцi беларускай эканомiкi, ацэнка пагроз бяспецы Рэспублiкi Беларусь у галiне знешнеэканамiчных адносiнаў i падрыхтоўка прапаноў па iх нейтралiзацыi;

4.2. ацэнка бюджэтна-фiнансавай, падатковай i грашова-крэдытнай палiтыкi дзяржавы i прагноз развiцця сiтуацыi ў фiнансава-крэдытнай сiстэме з пункту гледжання забеспячэння бяспекi Рэспублiкi Беларусь у эканамiчнай сферы;

4.3. ацэнка стану i перспектыў развiцця навуковага, тэхналагiчнага i тэхнiчнага ўзроўню вытворчасцi базавых галiн эканомiкi з пункту гледжання забеспячэння бяспекi Рэспублiкi Беларусь у эканамiчнай сферы;

4.4. ацэнка эфектыўнасцi выкарыстання палiўна-энергетычных, прыродных i iншых рэсурсаў;

4.5. выпрацоўка стратэгii забеспячэння энергетычнай бяспекi дзяржавы;

4.6. падрыхтоўка заключэнняў на праекты рэспублiканскiх навукова-тэхнiчных, сацыяльна-эканамiчных i iншых мэтавых праграм у сферы эканомiкi;

4.7. правядзенне па даручэнню Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь i Савета Бяспекi Рэспублiкi Беларусь экспертыз праектаў рашэнняў дзяржаўных органаў i iншых арганiзацый у частцы, якая датычыцца забеспячэння бяспекi дзяржавы ў эканамiчнай сферы;

4.8. вывучэнне i абагульненне замежнага вопыту забеспячэння абароны нацыянальных iнтарэсаў у эканамiчнай сферы i ўнясенне ва ўстаноўленым парадку прапаноў аб выкарыстаннi яго ў Рэспублiцы Беларусь;

4.9. падрыхтоўка заключэнняў аб стане i перспектывах развiцця эканамiчнай сiтуацыi ў Рэспублiцы Беларусь.

Камiсiя можа выконваць i iншыя функцыi ў галiне забеспячэння бяспекi дзяржавы ў эканамiчнай сферы ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь i рашэннямi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

5. Камiсiя ажыццяўляе сваю дзейнасць ва ўзаемадзеяннi з Адмiнiстрацыяй Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, Апаратам Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, Камiтэтам дзяржаўнага кантролю, Пракуратурай, Нацыянальным банкам, а таксама рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, iншымi дзяржаўнымi арганiзацыямi, падпарадкаванымi Ураду Рэспублiкi Беларусь.

6. Камiсiя мае права:

6.1. запытваць i атрымлiваць ва ўстаноўленым парадку ад дзяржаўных органаў, iншых арганiзацый незалежна ад формы ўласнасцi iнфармацыю, дакументы i матэрыялы, неабходныя для ажыццяўлення дзейнасцi Камiсii;

6.2. заслухоўваць на пасяджэннях Камiсii паведамленнi i справаздачы службовых асоб дзяржаўных органаў, iншых арганiзацый незалежна ад формы ўласнасцi па пытаннях забеспячэння бяспекi дзяржавы ў эканамiчнай сферы;

6.3. прыцягваць ва ўстаноўленым парадку для вырашэння пытанняў, аднесеных да кампетэнцыi Камiсii, вучоных i спецыялiстаў;

6.4 ствараць мiжведамасныя рабочыя групы, праводзiць семiнары i канферэнцыi па праблемах бяспекi дзяржавы ў эканамiчнай сферы;

6.5. выносiць для разгляду на пасяджэннях Савета Бяспекi Рэспублiкi Беларусь пытаннi, якiя адносяцца да кампетэнцыi Камiсii.

7. Камiсiю ўзначальвае старшыня. Персанальны склад Камiсii зацвярджаецца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь па прадстаўленню Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекi Рэспублiкi Беларусь.

8. Работа Камiсii ажыццяўляецца па планах, якiя зацвярджаюцца Дзяржаўным сакратаром Савета Бяспекi Рэспублiкi Беларусь. Парадак пасяджэння Камiсii вызначае яе старшыня.

9. Пасяджэннi Камiсii праводзяцца не радзей чым адзiн раз у квартал старшынёй або па яго даручэнню намеснiкам старшынi. У выпадку неабходнасцi могуць праводзiцца пазачарговыя пасяджэннi Камiсii.

Прысутнасць на пасяджэннi членаў Камiсii абавязковая. Члены Камiсii не маюць права дэлегаваць свае паўнамоцтвы iншым асобам.

У выпадку адсутнасцi па ўважлiвай прычыне член Камiсii можа ў пiсьмовым выглядзе прадставiць старшынi Камiсii думку па пытаннях, якiя разглядаюцца.

10. Члены Камiсii маюць роўныя правы пры абмеркаваннi пытанняў, якiя разглядаюцца на пасяджэннi. Рашэннi Камiсii прымаюцца большасцю галасоў прысутных на пасяджэннi членаў Камiсii i афармляюцца пратаколам, якi падпiсвае старшыня Камiсii. Пры роўнасцi галасоў вырашальным з’яўляецца голас старшынi Камiсii або старшынствуючага на пасяджэннi Камiсii.

У выпадку нязгоды з прынятым рашэннем член Камiсii мае права выкласцi ў пiсьмовым выглядзе сваю думку, якая падлягае абавязковаму далучэнню да пратакола пасяджэння.

Рашэннi Камiсii, прынятыя ў межах яе кампетэнцыi, падлягаюць абавязковаму разгляду дзяржаўнымi органамi i iншымi арганiзацыямi.

11. Матэрыялы, якiя падрыхтоўваюцца Камiсiяй для абмеркавання на пасяджэннях Савета Бяспекi Рэспублiкi Беларусь, праходзяць экспертызу ў Дзяржаўным сакратарыяце Савета Бяспекi Рэспублiкi Беларусь.

12. Арганiзацыйнае, матэрыяльна-тэхнiчнае, iнфармацыйнае i iншае забеспячэнне дзейнасцi Камiсii ажыццяўляецца Дзяржаўным сакратарыятам Савета Бяспекi Рэспублiкi Беларусь.


Зацверджана

Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь

10.07.2002 № 371

СКЛАД Мiжведамаснай камiсii па бяспецы ў эканамiчнай сферы пры Савеце Бяспекi Рэспублiкi Беларусь

Мяснiковiч Мiхаiл Уладзiмiравiч — Прэзiдэнт Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi (старшыня Камiсii)

Козiк Леанiд Пятровiч — Намеснiк Кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь (намеснiк старшынi Камiсii)

Караткевiч Мiкалай Мiхайлавiч — Намеснiк Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекi Рэспублiкi Беларусь (намеснiк старшынi Камiсii)

Алымаў Юрый Мiхайлавiч — першы намеснiк Старшынi Праўлення Нацыянальнага банка

Быкава Таццяна Пятроўна — старшыня Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па эканомiцы, бюджэту i фiнансах

Глухоўскi Леанiд Вiктаравiч — намеснiк Мiнiстра ўнутраных спраў — начальнiк Следчага камiтэта Мiнiстэрства ўнутраных спраў

Грынёў Мiкалай Тарасавiч — намеснiк Старшынi Дзяржаўнага мытнага камiтэта

Емяльянаў Вiктар Андрэевiч — генеральны дырэктар навукова-вытворчага аб’яднання «Iнтэграл»

Калугiн Вiталь Юр’евiч — намеснiк Мiнiстра юстыцыi

Кiсялёў Сяргей Антонавiч — старшыня Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па бюджэту, фiнансах i падатковай палiтыцы

Кавалёў Мiхаiл Мiхайлавiч — дэкан эканамiчнага факультэта Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта

Козырава Лiлiя Рыгораўна — намеснiк Старшынi Вышэйшага Гаспадарчага Суда

Корбут Мiкалай Пятровiч — Мiнiстр фiнансаў

Макарэвiч Вiкенцiй Вiкенцьевiч — памочнiк Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекi Рэспублiкi Беларусь

Матусевiч Мiхаiл Васiльевiч — першы намеснiк Старшынi Камiтэта дзяржаўнага кантролю

Мiхневiч Аляксандр Юр’евiч — намеснiк Мiнiстра замежных спраў

Нiкiценка Пётр Георгiевiч — дырэктар Iнстытута эканомiкi Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi

Нiкiцiн Валянцiн Захаравiч — намеснiк Старшынi Камiтэта дзяржаўнай бяспекi

Палонiк Сцяпан Сцяпанавiч — дырэктар Навукова-даследчага iнстытута Мiнiстэрства эканомiкi

Пузiкаў Уладзiмiр Вiктаравiч — намеснiк начальнiка Iнстытута нацыянальнай бяспекi

Саўчанка Мiхаiл Мiтрафанавiч — намеснiк генеральнага дырэктара па эканамiчных пытаннях вытворчага рэспублiканскага унiтарнага прадпрымства «Мiнскi аўтамабiльны завод»

Санько Дзмiтрый Яўгенавiч — саветнiк-кансультант аддзела эканамiчнай бяспекi Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекi Рэспублiкi Беларусь (сакратар Камiсii)

Снягiр Мiхаiл Валянцiнавiч — намеснiк Генеральнага пракурора

Сумар Канстанцiн Андрэевiч — Мiнiстр па падатках i зборах

Шымаў Уладзiмiр Мiкалаевiч — рэктар Беларускага дзяржаўнага эканамiчнага унiверсiтэта

КАМЕНТАРЫЙ да Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 10 лiпеня 2002 г. № 371 «Аб мiжведамаснай камiсii па бяспецы ў эканамiчнай сферы пры Савеце Бяспекi Рэспублiкi Беларусь»

Эканамiчнай бяспецы як важнейшаму складальнiку нацыянальнай бяспекi дзяржава ўдзяляе пiльную ўвагу, паколькi яна ўплывае на ўзровень сацыяльнай абароненасцi насельнiцтва. Гэты Указ накiраваны на забеспячэнне каардынацыi дзейнасцi дзяржаўных органаў i iншых арганiзацый па забеспячэнню бяспекi Рэспублiкi Беларусь у эканамiчнай сферы.

Створаная Указам Мiжведамасная камiсiя па бяспецы ў эканамiчнай сферы пры Савеце Бяспекi Рэспублiкi Беларусь уключае службовых асоб дзяржаўных органаў, кiраўнiкоў вытворчых аб’яднанняў, прадстаўнiкоў навукi.

Сярод задач, ускладзеных на камiсiю, — удзел у вызначэннi жыццёва важных iнтарэсаў рэспублiкi ў эканамiчнай сферы, выяўленне ўнутраных i знешнiх пагроз, процiдзеянне iм i iншыя.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика