Як стаць «двойчы» студэнтам?
Я з’яўляюся студэнткай Мiнскага дзяржаўнага лiнгвiстычнага унiверсiтэта. У гэтым годзе перайшла на трэцi курс. Навучаюся на платнай аснове. Адкажыце, калi ласка, цi магу я атрымлiваць адначасова дзве вышэйшыя адукацыi (на вочным i завочным аддзяленнi)?
Зiнкевiч С. В., г. Мiнск. Як патлумачылi ў Мiнiстэрстве адукацыi, магчымасць атрымлiваць паралельна другую вышэйшую адукацыю прадастаўляецца студэнтам старэйшых курсаў (3-га, 4-га, 5-га), якiя маюць па вынiках вучобы адзнакi «добра» i «выдатна» i атрымалi на гэта згоду рэктара той ВНУ, дзе яны атрымлiваюць першую вышэйшую адукацыю. У гэтым выпадку для паступлення адмiнiстрацыя ВНУ выдае на рукi студэнту дакументы, неабходныя для падачы ў прыёмную камiсiю, без адлiчэння яго з лiку студэнтаў. Калi студэнт навучаецца на вочнай форме навучання, то для паралельнага атрымання другой вышэйшай адукацыi яму неабходна паступаць на завочнае аддзяленне. Паколькi наша чытачка атрымлiвае першую вышэйшую адукацыю на платнай аснове, то другую вышэйшую адукацыю яна можа атрымаць за дзяржаўны кошт, у тым, канешне, выпадку, калi вытрымае конкурс на бюджэтнае месца.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Я з’яўляюся студэнткай Мiнскага дзяржаўнага лiнгвiстычнага унiверсiтэта. У гэтым годзе перайшла на трэцi курс. Навучаюся на платнай аснове. Адкажыце, |
|