Курган Дружбы склiкае сяброў
Вольга БАЛАШЭВIЧ
У апошнiя выхадныя лiпеня на мяжы Беларусi, Латвii i Расii распачне сваю працу ХI Мiжнародны маладзёжны лагер «Бе-Ла-Русь»-2002.
Каля 450 удзельнiкаў з трох суседнiх краiн на тры днi разаб’юць палаткi побач з курганам Дружбы. Лагер «Бе-Ла-Русь»-2002 сёлета праводзiцца ў рускiм каларыце. Дэлегаты будуць гуляць у лапту, змагацца ў мяшочных баях i перацягваннi каната. Вельмi цiкавай абяцае быць спартыўна-прыгоднiцкая эстафета з казачнай назвай «В тридевятом царстве, в тридесятом государстве», заснаваная на тэлеверсii гульнi «Форт Баярд». Набiўшыя аскомiну традыцыйныя i паўсюдныя конкурсы «Мiс» i «Мiстэр» сёлета будуць заменены больш арыгiнальнымi праграмамi «Добры молодцы» i «Красны девицы». У якасцi забаўляльна-канцэртнай часткi чакаецца выступленне яраслаўскага гурта «Мамулькi-Бэнд», а з сур’ёзных мерапрыемстваў можна адзначыць тэматычныя дыскусii аб маладзёжнай палiтыцы. Словам, ХI Мiжнародны маладзёжны лагер «Бе-Ла-Русь» абяцае прайсцi з традыцыйным размахам, новымi выдумкамi i, галоўнае, на карысць.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У апошнiя выхадныя лiпеня на мяжы Беларусi, Латвii i Расii распачне сваю працу ХI Мiжнародны маладзёжны лагер «Бе-Ла-Русь»-2002. |
|