Аб распаўсюджваннi на членаў сям’i Героя Расiйскай Федэрацыi палкоўнiка Вадалажскага В.А. льгот, уст
УКАЗ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 377
Улiчваючы заслугi перад Рэспублiкай Беларусь памерлага Героя Расiйскай Федэрацыi палкоўнiка Вадалажскага Васiля Аляксандравiча, пастанаўляю: 1. Распаўсюдзiць на членаў сям’i палкоўнiка Вадалажскага В. А. льготы, устаноўленыя для членаў сем’яў Герояў Беларусi Законам Рэспублiкi Беларусь ад 21 лютага 1995 г. «Аб статусе Герояў Савецкага Саюза, Герояў Сацыялiстычнай Працы, поўных кавалераў ордэнаў Славы, Працоўнай Славы» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1995 г., № 14, арт. 140; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2000 г., № 47,2/147) . 2. Гэты Указ уступае ў сiлу з дня яго афiцыйнага апублiкавання. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА. 15 лiпеня 2002 г., г. Мiнск. Каментарый да Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 377 Палкоўнiк Вадалажскi В.А., удастоены звання Героя Расiйскай Федэрацыi, у 1960—1988 гг. праходзiў службу ў часцях Беларускай ваеннай акругi, а ў 1986 годзе ў складзе зводнай аператыўнай групы прымаў удзел у лiквiдацыi наступстваў аварыi на Чарнобыльскай АЭС. Улiчваючы заслугi Вадалажскага В.А. перад Рэспублiкай Беларусь, кiраўнiк дзяржавы прыняў рашэнне распаўсюдзiць на яго ўдаву, якая пражывае ў г.Мiнску, льготы, устаноўленыя для членаў сем’яў Герояў Беларусi. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб распаўсюджваннi на членаў сям’i Героя Расiйскай Федэрацыi палкоўнiка Вадалажскага В.А. льгот, уст УКАЗ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 377 |
|