Чаму мнагадзетнай сям’i не патлумачылi яе льготы?
Прашу вас патлумачыць: якiмi льготамi карыстаецца мнагадзетная сям’я, у якой чатыры непаўналетнiя? У прыватнасцi, цi можам мы разлiчваць на бязвыплатную субсiдыю, льготны крэдыт, беспрацэнтную пазыку?
Таццяна Пiскун, г. Беразiно. Гэты лiст жанчына даслала ў рэдакцыю двойчы, нягледзячы на тое, што адразу пасля першага звароту яна атрымала адказ з Бярэзiнскага райвыканкама. У другiм лiсце на адрас «Звязды» Таццяна Васiльеўна прасiла не адпраўляць больш яе заяву мясцовым уладам. Як нам падаецца, такая просьба выклiкана сутнасцю адказу. «Мнагадзетным сем’ям беспрацэнтныя пазыкi не выдзяляюцца, а льготнае крэдытаванне на будаўнiцтва i набыццё iндывiдуальных жылых дамоў часова прыпынена (пiсьмо ААТ «Ашчадны банк «Беларусбанк» Мiнскага абласнога ўпраўлення № 08-19/3951 ад 26.06.2002 г.)», гаворыцца, у прыватнасцi, у лiсце з Бярэзiнскага райвыканкама. Прабачце, шаноўная Таццяна Васiльеўна, але калi выдача згаданых вамi пазык i крэдытаў прыпынена, нiякая колькасць лiстоў не дапаможа, прынамсi, iх выдача залежыць не ад рэдакцыi. Што да райвыканкама, дык найперш ён, а не рэдакцыя, павiнен займацца такога кшталту пытаннямi. Як правiла, менавiта на месцы правяраецца сапраўднасць выкладзеных фактаў: цi iснуе ўвогуле згаданы чалавек (прабачце, бывае i такое), цi мае ён права на пэўныя льготы, калi мае — у якiх умовах жыве i г. д. На жаль, заяўнiкi ў сваiх зваротах часта задаюць агульныя пытаннi. Але ж у кожным канкрэтным выпадку сiтуацыя можа рознiцца, таму даваць агульны адказ не заўсёды правiльна. Падрабязна iнфармаваць насельнiцтва наконт атрымання льгот i прызваны адпаведныя службы райвыканкама. Вось тут сапраўды можна задаць iх работнiкам пытанне: чаму Таццяне Васiльеўне не далi ўвесь пералiк прававых гарантый, якiя прадугледжаны, згодна з дзеючым заканадаўствам, для сем’яў, што выхоўваюць тры i больш дзяцей? Пералiк гэты вялiкi, таму, даруйце, цалкам яго надрукаваць мы не можам. Як ужо гаварылася вышэй, пэўныя палажэннi можна прымяняць да канкрэтнага заяўнiка толькi з улiкам усiх патрэбных нюансаў. Скажам, адрасная сацыяльная дапамога аказваецца пры ўмове, калi сукупны сярэднедушавы даход сям’i за тры месяцы, што папярэднiчаюць месяцу звароту за сацыяльнай дапамогай, не перавышае 60 працэнтаў зацверджанага ва ўстаноўленым парадку бюджэту пражытачнага мiнiмума ў сярэднiм на душу насельнiцтва. Усе гэтыя лiчбы трэба шукаць найперш у райвыканкаме. Але, паўторымся, калi нейкiя льготы прыпынены, бяссiльнымi будуць i мясцовыя ўлады...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прашу вас патлумачыць: якiмi льготамi карыстаецца мнагадзетная сям’я, у якой чатыры непаўналетнiя? У прыватнасцi, цi можам мы разлiчваць на бязвыплатн
|
|