21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Лiтва: з аднаго саюза ў другi саюз

25.08.2009 21:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Леанiд ЛАХМАНЕНКА

За два днi беларускiя ўдзельнiкi мiжнароднага семiнара ў Вiльнюсе «Еўрапейская iнтэграцыя: праблемы i магчымасцi» даведалiся шмат цiкавага пра цяперашняе жыццё лiтоўцаў.

Еўрааптымiсты i еўрапесiмiсты

Сёння, ўмоўна, насельнiцтва Лiтвы можна падзялiць на еўрааптымiстаў i еўрапесiмiстаў. У першую групу ўваходзяць тыя, хто адназначна падтрымлiвае ўступленне ў Еўрапейскi саюз, у другую — хто супраць. У розныя гады колькасны састаў прыхiльнiкаў i працiўнiкаў ЕС вагаўся ў залежнасцi ад палiтычнай, эканамiчнай сiтуацыi ў Лiтве i вакол яе.

Паводле слоў члена парламента доктара Э. Варэйскiса, найбольшую сiлу еўрапесiмiсты ўяўлялi сабой у 1997—1999 гадах, калi Еўрасаюз не палiчыў мэтазгодным уключыць Лiтву ў так званую «першую хвалю» кандыдатаў на ўступленне ў яго рады. Тады сацыялагiчныя апытаннi зафiксавалi ў асяроддзi еўрапесiмiстаў палову дарослага насельнiцтва — своесаблiвы рэкорд для Лiтвы. Iх галоўны аргумент: навошта з аднаго саюза адразу прасiцца ў другi. Тады за лiтоўцаў усё вырашала Масква, цяпер будзе Брусель. Якая ад гэтага карысць Лiтве, якая толькi што аднавiла сваю незалежнасць.

Натуральна, еўрааптымiсты не сядзелi склаўшы рукi. Яны разгарнулi бурную дзейнасць па ўсiх накiрунках. I вось згодна апошняму апытанню на тэму еўрапейскай iнтэграцыi расклад сiл выглядае наступным чынам. За ўступленне ў ЕС выказалiся крыху больш за 50 працэнтаў апытаных, супраць — 25 працэнтаў, астатнiя канчаткова не вызначылiся. У вынiку цяпер еўрааптымiстаў удвая больш, чым еўрапесiмiстаў.

Але, як бачым, апошнiя, нягледзячы на iстотныя страты ў сваiх радах, усё ж прадстаўляюць чвэрць насельнiцтва краiны. I на мой погляд, арганiзатарам семiнара ў адпаведнасцi з сiвымi традыцыямi еўрапейскай дэмакратыi варта было б прадаставiць магчымасць выкласцi сваю аргументацыю, свой пункт гледжання каму-небудзь з вядомых еўрапесiмiстаў. Бо паслухаць другi бок заўсёды карысна. А так мы, прадстаўнiкi Беларусi, два днi мелi сустрэчы выключна з еўрааптымiстамi.

Трэба адзначыць, гэта людзi глыбока перакананыя ў правiльнасцi выбранага шляху. Яны ўжо не сумняваюцца ў тым, што iх надзеi iстотна зменяцца. Яны нават гавораць пра членства ў ЕС як амаль ужо на 80—90 працэнтаў вырашаную справу.

Рывок у перамовах з ЕС

Упэўненасць у сваiх сiлах еўрааптымiстам надае поспех у перамовах ЕС. Рэдкi прамоўца на семiнары не ўказваў на гэты вельмi выйгрышны для Лiтвы факт. Хаця яна пачала перамоўны працэс па далучэнню да ЕС пазней iншых краiн, у прыватнасцi, суседнiх Латвіі i Эстонii, тым не менш, сёння Лiтва разам з Кiпрам дэманструюць лепшыя паказчыкi на гэтым складаным шляху. Лiтоўскiя перамоўшчыкi з 31 абавязковага пытання ўжо «прайшлi» ў Бруселi 28.

I калi гэты тэмп захаваецца, то да канца года перамовы ўвогуле завершацца. А затым, мяркуецца, у жнiўнi 2003 года разам з Латвiяй i Эстонiяй правесцi рэферэндум па ўступленню ў ЕС. А з 1 студзеня 2004 года стаць членам Еўрасаюза.

Тут трэба аддаць належнае еўрааптымiстам, якiя, асаблiва маладая дыпламатыя краiны, зрабiлi ўсё магчымае, каб у Бруселi i ў сябе дома паверылi ў iх магчымасцi зрабiць Лiтву заможнай, дэмакратычнай еўрапейскай краiнай. Уражвае iнтэнсiўнасць абмену дэлегацыямi ў апошнiя гады. Паводле слоў пасла Р. Каланайцiса, якi прымаў непасрэдны ўдзел у перамовах, Вiльнюс штогод наведвалi 10—20 дэлегацый з ЕС. Яшчэ больш лiтоўскiх афiцыйных асоб выязджала ў Брусель.

Там iшла нябачная, але вельмi напружаная i што галоўнае, вынiковая праца. Лiтоўцы зрабiлi стаўку на работу з пасламi i прадстаўнiкамi краiн Паўночнай Еўропы ў Еўрапарламенце, структурных падраздзяленнях Еўрапейскай камiсii (урада ЕС) i даволi хутка знайшлi паразуменне. Нездарма Р. Каланайцiс назваў падтрымку Швецыi, Фiнляндыi, Данii вельмi важным фактарам зблiжэння Лiтвы i ЕС.

Разам з тым ён не пагадзiўся з маiм меркаваннем, што, маўляў, поспех на перамовах — вынiк удалай лабiсцкай працы лiтоўцаў. На думку Р. Каланайцiса, спецыфiка перамоў з ЕС у тым, што, як не лабiруй свае iнтарэсы, а ад выканання канкрэтнага спiса патрабаванняў ЕС нельга ўхiлiцца. Iх трэба выканаць. Сакрэт поспеху на перагаворах просты — Лiтва добрасумленна спраўляецца з «хатнiм» заданнем па адаптацыi сваiх законаў, норм i правiлаў да еўрапейскiх стандартаў.

Што датычыць лабiравання, то яно ўсё ж мела месца. Калi яшчэ параўнаўча нядаўна Лiтву ў Бруселi лiчылi малавядомай i неразвiтай перыферыяй кантыненту, то цяпер яе ўспрымаюць як сучасную, прававую, з рыначнай эканомiкай краiну. Сёння, напрыклад, больш паловы гандлёвага абароту Лiтвы прыпадае на ЕС.

«Еўрааўтобус» агiтуе за ЕС

На жаль, нам не ўдалося сустрэць на дарогах гэты незвычайны аўтобус. Паводле слоў нашых лiтоўскiх субяседнiкаў, iнiцыятыва правесцi кампанiю «Еўрааўтобус» належыць моладзi. Юнакi i дзяўчаты на адным цi некалькiх аўтобусах (дакладна не памятаю) ездзяць па краiне i ў гарадах, вёсках праводзяць масавыя мерапрыемствы на карысць уступлення ў ЕС.

«Еўрааўтобусам» можна назваць усю кампанiю, што сёння актыўна вядзецца ў маштабах краiны. У гэты працэс у якасцi своеасаблiвага экiпажу ў той цi iншай ступенi уключаны амаль усе дзяржаўныя структуры. Да яго далучылiся многiя палiтычныя партыi, члены парламента. У сваiх акругах дэпутаты вядуць гарачыя спрэчкi па праблематыцы ўступлення ў ЕС. Лейтматыў еўрааптымiстаў — далучэнне да ЕС выгадна лiтоўцам па многiх прычынах.

А каб прыхiльнiкам еўраiнтэграцыi было лягчэй i хутчэй знаходзiць аргументы, у Вiльнюсе пры фiнансавай дапамозе дэлегацыi Еўрапейскай камiсii была выдадзена брашура (у тым лiку i на рускай мове) «15 пытанняў на тэму аб членстве Лiтвы ў Еўрапейскiм саюзе». Агульнае ўражанне ад адказаў на iх — з якога боку не падыходзь, а ўступленне краiны ў ЕС рана цi позна прынясе карысць. Вось першае пытанне: навошта весцi перамовы з ЕС, калi ўсё роўна прыдзецца поўнасцю падпарадкавацца яго правiлам? Аказваецца, перамовы вядуцца з мэтай усталявання колькасцi i працягласцi так званых пераходных перыядаў, на працягу якiх краiна-кандыдат павiнна адаптавацца да нормаў ЕС i тым самым змякчыць уваходжанне ў яго. Бо прыстасаванне да жыцця ў ЕС патрабуе вялiзарных выдаткаў.

Цi вось пытанне № 8 — «Як зменяцца цэны на тавары ў Лiтве пасля яе ўступлення ў ЕС?» У адказе тлумачыцца, што ў вынiку абвастрэння канкурэнцыi, лiквiдацыi перашкод на шляху тавараў i паслуг памiж Лiтвой i iншымi краiнамi, цэны павiнны знiзiцца. Аднак на шэраг тавараў цэны могуць i вырасцi. Але ў цэлым гэта пытанне не павiнна палохаць — пасля ўступлення ў ЕС адбудзецца павышэнне ўзроўню жыцця жыхароў Лiтвы, узрасце ўзровень iх даходаў.

На мой погляд, не зусiм даходлiва для простага працаўнiка гучыць адказ на пытанне № 12 — «Цi павялiчацца падаткi пасля ўступлення ў ЕС?» Вiдаць, будзе як i з цэнамi — адны падаткi могуць быць увогуле скасаваны, але i не выключаецца з’яўленне новых.

Тым не менш, брашура дае ўяўленне аб тым, што чакае лiтоўцаў у недалёкай будучынi.

У вас ёсць дадатковыя, не ахопленыя гэтым выданнем пытаннi? Калi ласка, у краiне працуе кругласутачная бясплатная тэлефонная лiнiя. Званiце i вам адкажуць на любое пытанне па тэме ЕС. У населеных пунктах адкрыта больш як 10 iнфармацыйных цэнтраў, дзе таксама вам дапамогуць знайсцi адказ на хвалюючыя пытаннi.

Дзяўчаты за продаж зямлi iншаземцам

Нядаўна салiдную лыжку дзёгцю ў бочку мёду еўрааптымiстаў нечакана ўкiнуў урад краiны. Ён запатрабаваў зноў у перамовах з ЕС вярнуцца да пункта продажу зямлi iншаземцам. Пiкантнасць сiтуацыi ў тым, што гэтае пытанне ўжо з’яўляецца закрытым для абодвух бакоў. Так, яно вельмi цяжка iшло, але ў рэшце рэшт i ЕС i Лiтва прыйшлi да згоды.

I вось цяпер урад прапанаваў па новаму пачаць перагаворы па зямлi. Супраць даволi рэзка выступiла парламенцкая апазiцыя. Быў парушаны iснаваўшы ўвесь час перагавораў кансенсус памiж галiнамi ўлады. Гэты факт, як мне падалося, моцна ўстрывожыў еўрааптымiстаў. Бо адкрыццё новага раунда перагавораў можа негатыўна адбiцца на тэрмiнах прыёму Лiтвы ў ЕС. Перамовы звычайна ў Бруселi вядуцца цяжка, марудна, са шматлiкiмi бюракратычнымi праблемамi.

Праўда, еўрааптымiсты спадзяюцца, што ЕС можа не пагадзiцца на аднаўленне перамоў. Пытанне ўжо абмеркавалi i навошта зноў бавiць дарэмна дарагi час.

Аднак рашэнне ўрада выклiкала ўсплеск цiкаўнасцi да зямельнай праблемы, асаблiва ў сельскай мясцовасцi. Там вяскоўцы сталага ўзросту баяцца, што iншаземцы скупяць урадлiвыя палеткi, а iм застанецца толькi батрачыць на новых гаспадароў. Па гэтаму пытанню ў грамадстве працягваюцца вострыя дыскусii. Еўрааптымiсты пераконваюць апанентаў, што абмежаваннi на продаж зямлi будуць неабгрунтаванымi з эканамiчнага пункту гледжання. А вось яе свабоднае набыццё i продаж выгадна па некалькiх прычынах. Так, з павелiчэннем попыту на зямлю ўзрасла б i яе цана. З другога боку, рынак зямлi садзейнiчаў развiццю сельскiх рэгiёнаў, узнiкненню там цэнтраў рамёстваў, вясковага турызму i г. д. У цэлым бы ўдалося мадэрнiзаваць сельскую гаспадарку краiны, што ў сваю чаргу спрыяла стварэнню новых працоўных месцаў на вёсцы.

А што датычыць iншаземцаў, то самiм землеўладальнiкам вырашаць, каму лепш прадаваць зямлю: сваiм цi чужынцам.

Еўрапесiмiсты ад вёскi незадаволены i тым, што пасля ўступлення Лiтвы ў ЕС лiтоўскiя вытворцы сельгаспрадукцыi будуць атрымоўваць толькi 25 працэнтаў ад памераў субсiдый фермерам краiн-удзельнiц ЕС. Не справядлiва!

Так, малавата, хацелася б больш, пагаджаецца загадчык аддзела палiтыкi iнтэграцыi Дэпартамента стратэгii iнтэграцыi Еўрапейскага камiтэта пры ўрадзе В. Пурлiс. I як перакананы еўрааптымiст ён прыводзiць сваю аргументацыю. Сёння сельскагаспадарчы бюджэт краiны складае 258 млн. лiт (1 дол. ЗША = прыкладна 3,5 лiта). З 2004 года субсiдыi ЕС сельскай галiне Лiтвы могуць быць прадстаўлены ў памеры 200 млн. лiт. Дадайце сюды 705 млн. лiт дапамогi на структурную перабудову сельскiх рэгiёнаў. Атрымлiваецца, што больш 900 млн. лiт штогод будзе ўкладвацца ў лiтоўскую вёску. Гэта вельмi сур’ёзныя грошы, лiчыць В. Пурлiс.

Але ў сельскiх рэгiёнах ёсць катэгорыя насельнiцтва, якая нават настойвае на дазволе продажу зямлi iншаземцам. Гэта — дзяўчаты. З гэтай нагоды цiкавую гiсторыю расказаў былы прэм’ер-мiнiстр, а цяпер дэпутат Сейма, член парламенцкага Камiтэта еўрапейскiх спраў А. Кубiлюс.

У адной вёсцы малады сiмпатычны нарвежац узяў у арэнду 100 га зямлi, наладзiў гаспадарку. Потым ажанiўся на мясцовай дзяўчыне, пабудаваў прыгожы дом. Справы ў гаспадарцы iдуць добра. У сям’i, таксама, растуць двое дзяцей. Цяпер у гэтым раёне ўсе маладыя вясковыя дзяўчаты гарачыя прыхiльнiцы продажу зямлi iншаземцам.

«Самыя важныя краiны — суседнiя»

Гэты тэзiс прагучаў з вуснаў Р. Швядаса, дырэктара дэпартамента эканомiкi МЗС Літвы. Таму, на яго думку iнiцыятыва Вялiкабрытанii аб увядзеннi статуса краiны-суседа ЕС, з’яўляецца вельмi важнай i своечасовай. На неабходнасць яе рэалiзацыi ўказвае i дынамiка развiцця стасункаў ЕС i Расii. Р. Швядас прыгадаў, што яны ўжо заснавалi савет па эканамiчнаму супрацоўнiцтву, працягваюць перамовы аб стварэннi агульнай эканамiчнай прасторы. Не выключана, што неўзабаве будзе заключаць аб свабодным гандлi. Таму Беларусi надзвычай важна не адстаць ад гэтага працэсу, лiчыць лiтоўскi дыпламат.

Яшчэ больш прадметна на гэту тэму гаварыў дзяржаўны сакратар МЗС Э. Iгнатавiчус. Ён, у прыватнасцi, адзначыў, што Лiтва не хоча каб яе ўступленне ў ЕС блакiравала стасункi з Беларуссю, Расiяй, Украiнай. Таму ўжо сёння трэба думаць над новымi механiзмамi ўзаемаадносiнаў. Плённым магло б стаць удзел Лiтвы i Беларусi ў сумесных праектах у сферы энергетыкi, транспарту, экалогii, знешняга гандлю. А ў вiзавай галiне трэба больш шырока выкарыстоўваць прыгранiчны замежны вопыт (пастаянныя танныя вiзы па 5—10 лiт, пластыкавыя пропускi i г. д.), каб насельнiцтва раёнаў мела як мага менш нязручнасцей пры перасячэннi мяжы.

Са свайго боку прадстаўнiк МЗС Беларусi А. Лiтоўка адзначыў, што наша краiна вiтае працэс еўрапейскай iнтэграцыi. Удзел Беларусi ў агульнаеўрапейскiм супрацоўнiцтве адпавядае яе доўгатэрмiновым iнтарэсам, як i еўрапейскiх структур. Ужо сёння на долю ЕС прыходзiцца 13,3 працэнта агульнага аб’ёма гандлёвага абароту Беларусi, больш паловы аб’ёму прамых замежных iнвестыцый. А пасля далучэння Лiтвы, Польшчы, Чэхii, Венгрыi, Латвii i Эстонi ўдзельная вага ЕС у знешнiм гандлi будзе складаць 25 працэнтаў. У цэлым, сказаў А. Лiтоўка, пашырэнне ЕС павiнна праходзiць у духу партнёрства, каб не было страт для Беларусi. Каб не ўзнiклi новыя раздзяляльныя лiнii на кантыненце, а захавалiся i ўзмацнiлiся ўжо наладжаныя сувязi. А дзеля гэтага неабходна будаваць адносiны на трывалай прававой базе.

Згаданы вышэй семiнар, якi арганiзаваў Iнстытут мiжнародных адносiнаў i палiтычных навук Вiльнюскага унiверсiтэта, на мой погляд, добры знак Лiтвы, Беларусi да развiцця добрасуседскiх адносiнаў. Шчыра кажучы, гэтую сустрэчу не хочацца называць казённым словам «семiнар». Хаця яго тэма была праблемай еўрапейскай iнтэграцыi, ён больш нагадваў дыялог людзей, заклапочаных агульнымi праблемамi.

I калi абстрагiравацца ад шэрагу палiтычных праблем, якiя час ад часу азмрочваюць адносiны памiж краiнамi, то хто ведае, можа ў будучым Лiтва будзе прадстаўляць i нават лабiраваць пэўныя iнтарэсы Беларусi ў Еўрасаюзе? Так, сёння такая пастаноўка пытання здаецца нерэальнай. А заўтра?

Мiнск—Вiльнюс.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За два днi беларускiя ўдзельнiкi мiжнароднага семiнара ў Вiльнюсе «Еўрапейская iнтэграцыя: праблемы i магчымасцi» даведалiся шмат цiкавага пра цяпераш
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика