21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хочаце пахудзець? Ешце тлустае

25.08.2009 21:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iнфарм-укол

Усё больш дыетолагаў прыходзяць да парадаксальнай высновы, якая супярэчыць уяўленням пра здаровую ежу ў апошнiя 25 гадоў.

Вялiкi артыкул на гэту тэму змясцiла брытанская «Таймс». Яе аўтар спасылаецца на вядомага дыетолага Роберта Аткiнса, якi ўжо даўно выступае супраць спажывання вугляводаў i заклiкае замяняць iх у рацыёне на тлушч. Падобна на тое, што ўвесь гэты час апальны вучоны меў рацыю. Прынамсi, прыхiльнiкi вугляводнай дыеты не могуць пахвалiцца тым, што iх рэкамендацыi спынiлi эпiдэмiю паўнаты ў ЗША.

Аткiнс лiчыць, што менавiта вугляводы ў мучной ежы, а таксама цукар з сокаў i напояў прыводзяць да павелiчэння вагi. З iм паступова пачынаюць пагаджацца i iншыя спецыялiсты. Так, кiраўнiк аддзялення харчавання Гарвардскай школы здароўя Уолтэр Уiлет, чые высновы заснаваны на вынiках самых доўгатэрмiновых i поўных даследванняў у галiне дыеталогii, перакананы, што нельга адназначна гаварыць пра шкоднасць тлушчу.

Вугляводы на самой справе пры страваваннi выдзяляюць шмат энергii. Да таго ж такой ежы, каб насыцiцца, трэба з’есцi мала. Тлустымi прадуктамi харчавання прасцей наесцiся, а значыць, за адзiн раз спажыць менш калорый.

Акрамя таго, прыхiльнiкi нетрадыцыйнай дыеты сцвярджаюць, што наш арганiзм не iдэальна прыстасаваны для спажывання крухмалу i цукру. Яны практычна адсутнiчалi ў рацыёне чалавека да з’яўлення сельскай гаспадаркi, што адбылося ўсяго 10 тысяч гадоў таму.

Не шукайце мужа па гараскопу

Хаця б раз у жыццi кожны чалавек цiкавiўся тым, якiя знакi задыяка найбольш сумяшчальныя з яго ўласным на прадмет сумеснага жыцця. Нехта пра гэту iнфармацыю адразу забываецца, а нехта пачынае шукаць партнёра выключна «па гараскопу».

Псiхолагi з унiверсiтэта штата Мiчыган вырашылi праверыць справядлiвасць гараскопаў, якiя друкуюцца ў прэсе, i вывучылi 3000 сямейных пар (як шчаслiвых, так i не вельмi). Аказалася, што ў 99 працэнтах выпадкаў астралагiчныя прагнозы на гэты конт абсалютна не спраўдзiлiся! Канешне, гэта не значыць, што астралогiя зусiм не мае сэнсу. Але тыя папулярныя гараскопы, якiя друкуюць шматлiкiя выданнi, не маюць нiчога агульнага з сур’ёзнай астралогiяй. Таму мужа лепш выбiраць, карыстаючыся ўласнай iнтуiцыяй.

«Паўночнiкам» язва гарантуецца

Пасля ежы выдзяленне процiязвеннага бялку змяншаецца, таму не толькi начная работа i начныя забавы, але i позняя вячэра садзейнiчаюць утварэнню язваў.

Вучоныя з унiверсiтэта Ньюкасла абследавалi 120 чалавек ва ўзросце ад 20 да 24 гадоў. На працягу сутак у iх кожныя дзве гадзiны вымяралi колькасць страўнiкавага соку i ўтрыманне ў iм «процiязвеннага» бялку. Аказалася, што гэты бялок сiнтэзуецца ў асноўным ноччу падчас сну.

У Iнтэрнэце можна знайсцi дату i прычыну ўласнай смерцi

Адзiн з iспанамоўных сайтаў прапануе сваiм наведвальнiкам адказ на адно з самых галоўных пытанняў, што хвалююць чалавека: калi i якiм чынам ён памрэ.

Усiм карыстальнiкам старонкi прапануецца на выбар 23 пытаннi, накшталт «цi любiце вы хуткую язду» або «цi спрабавалi вы калi-небудзь здзейснiць самагубства». Ёсць i больш экстравагантныя, напрыклад, пра наяўнасць у хаце вогнетушыцеля.

Усе, хто адказаў на пытаннi, атрымлiваюць «аптымiстычныя» рэцэнзii накшталт: «такога чысла, такога года вы ўпадзеце ў кому, i вас ужо не змогуць выратаваць».

«Прароцкi» сайт стаў сапраўдным хiтом у лацiнаамерыканскiх краiнах, аднак, адначасова, выклiкаў плынь нараканняў. Асаблiвыя нараканнi прадказаннi Iнтэрнэт-аракула выклiкаюць у бацькоў, чые дзецi атрымлiваюць часам шакiруючыя прагнозы. Так адна школьнiца даведалася, што яна загiне «у 2018 годзе, перарэзаўшы сабе вены побач з люстэркам у ванным пакоi».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усё больш дыетолагаў прыходзяць да парадаксальнай высновы, якая супярэчыць уяўленням пра здаровую ежу ў апошнiя 25 гадоў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика