21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Актынiдыя — значыць «зорка»

25.08.2009 21:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

САД ВАШАЙ МАРЫ

Раздзел вядзе намеснiк дырэктара БелНДI пладаводства, кандыдат сельскагаспадарчых навук Надзея КАПIЧНIКАВА

Найбольш распаўсюджаныя ў Беларусi два вiды гэтай культуры: актынiдыя каламiкта i актынiдыя аргута. Найбольшую цiкавасць для айчынных садаводаў мае актынiдыя каламiкта, як самая марозаўстойлiвая з усiх iснуючых вiдаў. Гэта шматгадовая лiяна, якая ўзбiраецца на дрэвы часам на 10-метровую вышыню, абвiваючы галiнкi дрэў строга па руху супраць гадзiннiкавай стрэлкi. На адкрытых месцах каламiкта расце як невялiкi кустарнiк вышынёй да 1,5 м. Ранняй вясной яе лiсце мае бронзавую афарбоўку, потым лiсцiкi зелянеюць. Да моманту цвiцення кончыкi лiсцяў робяцца белымi, як папера, пасля цвiцення белыя плямы ружавеюць, часам становяцца малiнава-чырвонымi. Такая плямiстаць робiць лiяну асаблiва прыгожай.

Для аматараў найбольш прымальны спосаб размнажэння — вегетатыўны. Добра выспеўшыя атожылкi трэба нарыхтоўваць ў пачатку зiмы, захоўваць у падвале пры тэмпературы плюс 2 — плюс 4°С i высокай вiльготнасцi. Вясной з атожылка нарэзваюцца чаранкi велiчынёй 18—20 см i высаджваюцца пад нахiлам амаль на ўсю вышыню ва ўрадлiвы рыхлы субстрат. Градка з чаранкамi павiнна быць у паўцянi, добра палiвацца. Пасадку актынiдыi на пастаяннае месца варта рабiць увосень, коратка абрэзаўшы. Пакiнуць дзве сцяблiны з трыма-чатырма пупышкамi, найбольш слабую сцяблiну вясной зрэзаць. Найбольшы ўраджай даюць бакавыя атожылкi, размешчаныя на галоўных, што выклiкае неабходнасць абнаўляць асноўныя парасткi не радзей, чым праз тры сезоны. Абрэзку актынiдыi праводзiць кожную восень. Абрэзка i фармiраванне куста робiцца па тыпу вiнаграду. Актынiдыя — двухдомная раслiна, таму на кожныя 10 экземпляраў з двухполымi кветкамi высаджваецца раслiна з мужчынскiмi кветкамi. Ягады выспяваюць з сярэдзiны лiпеня да сярэдзiны жнiўня.

Пры ўсёй сваёй марозаўстойлiвасцi актынiдыя летам любiць цяпло, паўцень i абавязкова наяўнасць апоры, вельмi любiць арганiчныя падкормкi, мульчыраванне глебы ў зоне карэнняў. Яна добра рэагуе на палiў i мiнеральныя ўгнаеннi. Пад раслiны, якiя пладаносяць, трэба ўносiць раняй вясной фосфарныя, калiйныя i азотныя ўгнаеннi; перад цвiценнем — фосфарныя; увосень пасля пладанашэння — фосфарныя i калiйныя.

У пладах актынiдыi вiтамiну С ўтрымлiваецца да 1500 мг на 100 г пладоў, што ў 10—13 разоў больш, чым у лiмонах i апельсiнах, i ў 2—3 разы больш, чым ў чорных парэчках. Плады, сок i спiртавая настойка расшыраюць крывяносныя сасуды, змяншаючы крывяны цiск, робяць сценкi крывяносных сасудаў больш мяккiмi, эластычнымi. Ужываюцца таксама пры прастудзе i захворваннях органаў дыхання, як адхарквальны сродак. Пры захворваннях зубоў, карыесе, стаматытах рэкамендуецца паласканне рота сокам ягад. Важна адзначыць, што вiтамiны i iншыя карысныя рэчывы ў пладах актынiдыi добра захоўваюцца нават пасля iх перапрацоўкi. Плады гэтай карыснай раслiны можна сушыць, працiраць з цукрам, варыць з iх варэнне, кампот.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Найбольш распаўсюджаныя ў Беларусi два вiды гэтай культуры: актынiдыя каламiкта i актынiдыя аргута. Найбольшую цiкавасць для айчынных садаводаў мае ак
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика