Кроп — не толькi прыправаЗЯЛЁНАЯ ГРАДКА Сёння цяжка ўявiць агарод без гэтай раслiны. Зараз мы настолькi прывыклi да моцнага «кухоннага» паху кропу, што нават не верыцца, што гэты пах у Старажытнай Грэцыi не ўступаў паху ружы, пра раслiну складвалi легенды, дзяўчаты ўпляталi яго ў вянкi, калi iшлi на спатканне да каханых. Культура кропу вядома з глыбокай старажытнасцi, а кропнае масла ўпамiнаецца ў многiх старадаўнiх траўнiках, як сродак, якi прыпыняе працэсы браджэння i паляпшае страваванне. Часцей выкарыстоўваецца не само масла, а кропная вада — водны раствор масла, разбаўлены ў тысячу разоў. Настоi i адвары з кропу ўжываюць дарослыя для паляпшэння апетыту i стрававання, ад спазмаў страўнiка i кiшэчнiка, пры недастатковасцi малака ў кормячых мацi. З пладоў кропу атрыманы прэпарат «анецiн», якi валодае здольнасцю расшыраць сасуды, сiлкаваць сардэчную мышцу, паволi знiжаць крывяны цiск.Зяленiва кропу ўтрымлiвае вiтамiн С, В2, В6, Р, РР, карацiн, бялок, фосфар, калiй, жалеза, магнiй, клятчатку. Кроп можна выкарыстоўваць не толькi летам, але i зiмой, калi зрабiць зялёную градку на падаконнiку. З яго можна зрабiць нарыхтоўкi. Кроп салёны Малады кроп перабраць, старанна прамыць, звязаць у пучкi i павесiць для прасушвання. Падсохшы кроп нарэзаць на кавалачкi даўжынёй каля 1 см, змяшаць з соллю (на 1 кг кропу — 200 г солi) i шчыльна пакласцi ў слоiкi па плечыкi. У гарачай вадзе растварыць соль i залiць кроп у слоiках. Слоiкi закрыць полiэтыленавымi накрыўкамi цi абвязаць пергаментнай паперай. Захоўваць у цёмным месцы. Кроп у воцаце 0,75 л вады, 0,25 л воцату 9-працэнтнага Малады кроп вымыць, падсушыць, парэзаць, пакласцi ў слоiкi. Залiць разбаўленым воцатам i завязаць. Кроп у воцаце можна прымяняць пры вырабе марынадаў, а таксама ў якасцi прыправы ў кулiнарыi. Кроп сухiм пасолам 1 кг зялёнага кропу, 150—250 г солi Малады кроп цi аддзеленыя ад сцёблаў зялёныя лiсцi перабраць i старанна памыць, развесiць для прасушвання. Прасушаны кроп дробна парэзаць i перамяшаць з соллю. Атрыманай сумессю напоўнiць слоiкi, закрыць накрыўкамi i захоўваць у цёмным месцы. Кроп можна герметычна запакаваць у полiэтыленавыя пакеты i пакiнуць у маразiльнай камеры.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння цяжка ўявiць агарод без гэтай раслiны. Зараз мы настолькi прывыклi да моцнага «кухоннага» паху кропу, што нават не верыцца, што гэты пах у Стара |
|