Сiмвал надзеiВАШ КВЕТНIК Мы працягваем размову пра цыбульныя кветкi, пра якiя варта паклапацiцца ў жнiўнi—вераснi, каб увесну клумба квiтнела.Падснежнiк. Лацiнская назва — галантус (гала — малако, антус — кветка). Англiчане называюць яго «снежная кропля», балгары — «задзiра» за тое, што ён кiдае выклiк зiме. Паводле легенды, калi Адама i Еву выгналi з раю, падаў снег. Iм было холадна, i надзеi выжыць заставалася ўсё менш. Тады некаторыя сняжынкi злiтавалiся над грэшнiкамi i ператварылiся ў дробныя белыя кветкi. Гэта падбадзёрыла Адама i Еву, свет ужо не здаваўся такiм суровым. З таго часу падснежнiк лiчыцца сiмвалам надзеi. Кажуць, калi добра прыслухацца, ранiцай можна пачуць як пераклiкаюцца яго белыя званочкi. У сярэдневяковай Еўропе цыбулiны падснежнiка выкарыстоўвалi для лячэння людзей, страцiўшых розум. У якасцi абярэгу ад нячыстай сiлы кветку зашывалi ў амулет. Падснежнiк непатрабавальны да глебы, хутчэй зацвiтае на лёгкiх пясчаных землях. Добра пераносiць глiнiстыя глебы. Можа расцi ў цянi. Выкопваць цыбулiны, аддзяляць дзеткi можна не часцей, чым раз у чатыры-пяць гадоў, — раяць супрацоўнiкi Цэнтральнага батанiчнага сада. Робiцца гэта ў жнiўнi. Цыбулiны добра прасушваюць i высаджваюць у вераснi на адлегласцi 5—10 см адзiн ад аднаго.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мы працягваем размову пра цыбульныя кветкi, пра якiя варта паклапацiцца ў жнiўнi—вераснi, каб увесну клумба квiтнела
|
|