Палажэнне аб парадку адабрання i прадастаўлення зямельных участкаў
ЗАЦВЕРДЖАНА
Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь 06.08.2002 № 422 АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI 1. У гэтым Палажэннi ўстанаўлiваецца парадак адабрання i прадастаўлення зямельных участкаў з усiх катэгорый зямель, незалежна ад таго, у чыiм карыстаннi, пажыццёвым спадчынным валоданнi або прыватнай уласнасцi, арэндзе яны знаходзяцца. Гэты парадак адабрання i прадастаўлення зямельных участкаў не распаўсюджваецца на адабранне i прадастаўленне зямельных участкаў для размяшчэння асаблiва важных абаронных i ваенных аб’ектаў. 2. Зямельныя ўчасткi прадастаўляюцца на падставе праектаў iх адвядзення. Прадастаўленне зямельнага ўчастка, якi знаходзiцца ў карыстаннi, пажыццёвым спадчынным валоданнi, прыватнай уласнасцi, арэндзе, праводзiцца толькi пасля адабрання гэтага ўчастка ў ранейшага землекарыстальнiка, землеўладальнiка, уласнiка i арандатара, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных артыкулам 47 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб зямлi. Зямельны ўчастак, якi знаходзiцца ў прыватнай уласнасцi, прадастаўляецца толькi пасля выкупу яго ва ўласнiка. 3. Памеры страт, прычыненых землекарыстальнiкам, землеўладальнiкам, уласнiкам i арандатарам зямельных участкаў iх адабраннем або часовым заняццем, а таксама страт сельскагаспадарчай i лесагаспадарчай вытворчасцяў вызначаюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам. 4. Юрыдычныя i фiзiчныя асобы, зацiкаўленыя ў прадастаўленнi зямельных участкаў для вядзення таварнай сельскай гаспадаркi, сельскай гаспадаркi, падсобнай сельскай гаспадаркi, асабiстай падсобнай гаспадаркi, традыцыйных народных промыслаў, агароднiцтва, касьбы, выпасу жывёлы, для патрэб лясной гаспадаркi (акрамя размяшчэння аб’ектаў), звяртаюцца ў выканаўчы камiтэт па месцы знаходжання запрошанага зямельнага ўчастка з адпаведным хадайнiцтвам (заявай). Грамадзянiн незалежна ад месца пастаяннага пражывання, якi выказаў жаданне весцi сялянскую (фермерскую) гаспадарку, падае заяву аб прадастаўленнi яму для гэтых мэтаў зямельнага ўчастка ў сельскi, пасялковы выканаўчы камiтэт па месцы знаходжання запрошанага ўчастка. У хадайнiцтве (заяве) павiнны быць указаны прадастаўленне запрошанага зямельнага ўчастка ў карыстанне, пажыццёвае спадчыннае валоданне, уласнаць або арэнду, а таксама мэта яго выкарыстання, памер i месцазнаходжанне, плошча ўсiх зямельных участкаў, якiя знаходзяцца ў карыстаннi, пажыццёвым спадчынным валоданнi, прыватнай уласнасцi, арэндзе заяўнiка. Грамадзянiн, якi запрошвае зямельны ўчастак для касьбы i выпасу жывёлы, у заяве ўказвае колькасць i вiд жывёлы, якая знаходзiцца ў яго ўласнасцi. Да заявы аб прадастаўленнi зямельнага ўчастка для вядзення сялянскай (фермерскай) гаспадаркi, акрамя таго, прыкладаецца праграма вядзення гэтай гаспадаркi. ПАРАДАК ПРАДАСТАЎЛЕННЯ ЗЯМЕЛЬНАГА ЎЧАСТКА ДЛЯ РАЗМЯШЧЭННЯ АБ’ЕКТА 5. Для прадастаўлення зямельнага ўчастка з мэтай размяшчэння аб’екта патрабуюцца: 5.1. папярэдняе ўзгадненне месца размяшчэння аб’екта; 5.2. распрацоўка праекта адвядзення гэтага ўчастка; 5.3. прыняцце ў парадку, вызначаным заканадаўствам, рашэння аб прадастаўленнi зямельнага ўчастка; 5.4. устанаўленне ў натуры (на мясцовасцi) межаў прадастаўленага зямельнага ўчастка, складанне i выдача дакументаў, якiя засведчваюць права карыстання, пажыццёвага спадчыннага валодання iм, прыватнай уласнасцi на гэты ўчастак, або заключэнне ў парадку, вызначаным заканадаўствам, дагавора арэнды зямельнага ўчастка. ПАРАДАК ПАПЯРЭДНЯГА ЎЗГАДНЕННЯ МЕСЦА РАЗМЯШЧЭННЯ АБ’ЕКТА 6. Папярэдняе ўзгадненне месца размяшчэння аб’екта праводзяць сельскi, пасялковы, гарадскi, раённы i абласны выканаўчыя камiтэты ў адпаведнасцi з iх кампетэнцыяй па адабранню i прадастаўленню зямельных участкаў. Папярэдняе ўзгадненне месца размяшчэння аб’екта на землях, адабранне i прадастаўленне якiх згодна з часткай пятай артыкула 25 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб зямлi ўваходзiць у кампетэнцыю Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь або ажыццяўляецца па яго даручэнню Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, праводзiцца абласнымi i Мiнскiм гарадскiм выканаўчымi камiтэтамi. 7. Юрыдычная або фiзiчная асоба, зацiкаўленая ў прадастаўленнi ёй зямельнага ўчастка, звяртаецца ў адпаведны выканаўчы i распарадчы орган па месцы знаходжання запрошанага зямельнага ўчастка з хадайнiцтвам (заявай) аб прадастаўленнi ёй гэтага ўчастка для размяшчэння аб’екта з указаннем прыкладнага памеру ўчастка i намечанага месца размяшчэння аб’екта. Да хадайнiцтва (заявы) прыкладаюцца неабходныя матэрыялы i разлiкi, якiя абгрунтоўваюць памер запрошанага зямельнага ўчастка са спасылкай на адпаведныя нарматыўныя прававыя акты (будаўнiчыя нормы i правiлы i iншыя). 8. Сельскi, пасялковы, гарадскi, раённы выканаўчы камiтэт у 5-дзённы тэрмiн разглядае хадайнiцтва (заяву) юрыдычнай або фiзiчнай асобы i, калi няма падстаў для адмовы ва ўзгадненнi месца размяшчэння аб’екта, стварае камiсiю для выбару ўчастка ў натуры (на мясцовасцi), вызначае тэрмiны яго выбару i даручае юрыдычнай або фiзiчнай асобе забяспечыць падрыхтоўку неабходных для гэтага зямельна-кадастравых матэрыялаў. Падрыхтоўку зямельна-кадастравых матэрыялаў ажыццяўляюць арганiзацыi па землеўпарадкаванню, якiя знаходзяцца ў веданнi Камiтэта па зямельных рэсурсах, геадэзii i картаграфii пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. У склад камiсii для выбару зямельнага ўчастка, як правiла, уключаюцца работнiкi землеўпарадкавальнай, архiтэктурнай i горадабудаўнiчай службаў адпаведнага выканаўчага камiтэта, тэрытарыяльных органаў прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя, санiтарнага i пажарнага нагляду, прадстаўнiк сельскага, пасялковага выканаўчага камiтэта, пры неабходнасцi прадстаўнiк адмiнiстрацыi свабоднай эканамiчнай зоны (калi рашэнне аб адабраннi i перадачы зямельнага ўчастка ў арэнду будзе ў адпаведнасцi з заканадаўствам прымацца адмiнiстрацыяй гэтай зоны) i прадстаўнiкi адпаведных праектных арганiзацый, iншых зацiкаўленых юрыдычных асоб (па меркаванню сельскага, пасялковага, гарадскога, раённага выканаўчага камiтэта). 9. Зямельны ўчастак для размяшчэння аб’екта выбiраецца камiсiяй з удзелам асоб, зацiкаўленых у прадастаўленнi iм зямельнага ўчастка, зыходзячы з патрабаванняў артыкула 29 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб зямлi, а таксама неабходнасцi комплекснага развiцця тэрыторыi, як правiла, у некалькiх варыянтах адначасова з улiкам размяшчэння пад’язных дарог i iншых iнжынерных камунiкацый. Пры выбары зямельнага ўчастка для рэканструкцыi i пашырэння дзеючага аб’екта камiсiяй праводзiцца дэталёвае абследаванне раней прадастаўленых зямельных участкаў (правяраецца выкарыстанне iх па мэтаваму прызначэнню, стан работ па рэкультывацыi зямель i выкананне iншых умоў). 10. Межы выбранага зямельнага ўчастка, а таксама зямельнага ўчастка, якi будзе паляпшацца знiмальным урадлiвым слоем глебы, наносяцца на копii зямельна-кадастравага плана (часткi плана) i ўзгадняюцца з кiраўнiкамi (iх намеснiкамi) землеўпарадкавальнай, архiтэктурнай i горадабудаўнiчай службаў адпаведнага выканаўчага камiтэта, а таксама з землекарыстальнiкам, землеўладальнiкам, уласнiкам, арандатарам зямельнага ўчастка, прадстаўнiком юрыдычнай асобы або фiзiчнай асобай, зацiкаўленымi ў прадастаўленнi зямельнага ўчастка. 11. Вынiкi работы камiсii для выбару зямельнага ўчастка афармляюцца актам. У iм указваюцца найбольш мэтазгодны варыянт размяшчэння аб’екта, састаў i якасць зямель выбранага ўчастка, умовы зняцця, захоўвання i выкарыстання ўрадлiвага слоя глебы, прадастаўлення зямельнага ўчастка з улiкам комплекснага развiцця тэрыторыi i ацэнкi ўздзеяння аб’екта на навакольнае асяроддзе, арыенцiровачная сума страт, якiя могуць быць прычынены землекарыстальнiку, землеўладальнiку, уласнiку, арандатару зямельнага ўчастка, i страт сельскагаспадарчай i лесагаспадарчай вытворчасцяў, звязаных з адабраннем зямельнага ўчастка, што намячаецца. 12. Землекарыстальнiк, землеўладальнiк, уласнiк, арандатар зямельнага ўчастка, якiя ўзгаднiлi месца размяшчэння аб’екта, адначасова даюць згоду на адабранне ў iх запрошанага зямельнага ўчастка для будаўнiцтва аб’екта. 13. Для папярэдняга ўзгаднення месца размяшчэння аб’екта неабходныя наступныя матэрыялы: 13.1. хадайнiцтва (заява) юрыдычнай або фiзiчнай асобы аб узгадненнi месца размяшчэння аб’екта; 13.2. разлiк i абгрунтаванне памеру запрошанага зямельнага ўчастка, выдадзеныя адпаведнай праектнай арганiзацыяй; 13.3. акт аб выбары зямельнага ўчастка; 13.4. пiсьмовая згода (адмова) землекарыстальнiка, землеўладальнiка, уласнiка, арандатара зямельнага ўчастка на размяшчэнне аб’екта i адабранне ў яго запрошанага зямельнага ўчастка; 13.5. заключэннi: вытворчага аб’яднання па геолагаразведачных работах «Белгеалогiя» — аб наяўнасцi або адсутнасцi ў межах запрошанага зямельнага ўчастка радовiшча агульнапашыраных карысных выкапняў i радовiшча карысных выкапняў; адмiнiстрацыi свабоднай эканамiчнай зоны — у выпадку ўзгаднення месца размяшчэння аб’екта ў межах гэтай зоны; Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце i хiмii — у выпадку ўзгаднення месца размяшчэння аўтамабiльнай заправачнай станцыi i склада нафтапрадуктаў; Камiтэта па справах рэлiгiй i нацыянальнасцяў пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь — у выпадку ўзгаднення месца размяшчэння аб’екта культавага прызначэння; арганiзацыi дзяржаўнай дарожнай гаспадаркi — у выпадку ўзгаднення месца размяшчэння аб’екта ў кантралюемай зоне аўтамабiльных дарог; iншых юрыдычных асоб — у выпадку ўзгаднення месца размяшчэння аб’екта ў межах населеных пунктаў (па меркаванню сельскага, пасялковага, раённага, гарадскога выканаўчага камiтэта); 13.6. копiя зямельна-кадастравага плана (часткi плана) адпаведнага зямельнага ўчастка з нанесенымi межамi зямельных участкаў па выбраных варыянтах размяшчэння аб’екта; 13.7. копii статута i пасведчання аб дзяржаўнай рэгiстрацыi юрыдычнай асобы або iндывiдуальнага прадпрымальнiка, якi запрошвае зямельны ўчастак. 14. Матэрыялы папярэдняга ўзгаднення месца размяшчэння аб’екта прадстаўляюцца арганiзацыямi па землеўпарадкаванню, якiя знаходзяцца ў веданнi Камiтэта па зямельных рэсурсах, геадэзii i картаграфii пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, адпаведнаму сельскаму, пасялковаму, гарадскому, раённаму выканаўчаму камiтэту па месцы знаходжання зямельнага ўчастка. Выканаўчы камiтэт у месячны тэрмiн разглядае названыя матэрыялы i прымае рашэнне аб зацвярджэннi акта аб выбары зямельнага ўчастка, узгадненнi месца размяшчэння аб’екта, аб дазволе правядзення праектна-пошукавых работ на запрошаным зямельным участку, аб умовах яго адвядзення. 15. Калi папярэдняе ўзгадненне месца размяшчэння аб’екта праводзiцца абласным выканаўчым камiтэтам, раённы выканаўчы камiтэт у месячны тэрмiн разглядае прадстаўленыя матэрыялы, прымае рашэнне аб зацвярджэннi акта аб выбары зямельнага ўчастка, узгадненнi месца размяшчэння аб’екта i ў 10-дзённы тэрмiн накiроўвае гэтыя матэрыялы ў абласны выканаўчы камiтэт. Раённы выканаўчы камiтэт у сваiм рашэннi таксама адлюстроўвае пытанне аб згодзе на адабранне i прадастаўленне запрошанага зямельнага ўчастка. 16. Абласны выканаўчы камiтэт у месячны тэрмiн разглядае прадстаўленыя раённым выканаўчым камiтэтам матэрыялы папярэдняга ўзгаднення месца размяшчэння аб’екта i прымае адпаведнае рашэнне. 17. У выпадках, калi прадастаўленне зямельнага ўчастка згодна з часткай пятай артыкула 25 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб зямлi ўваходзiць у кампетэнцыю Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь або па яго даручэнню ажыццяўляецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, абласны або Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт узгадняе месца размяшчэння аб’екта толькi пасля атрымання станоўчага заключэння Камiтэта па зямельных рэсурсах, геадэзii i картаграфii пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь па гэтаму пытанню. Камiтэт па зямельных рэсурсах, геадэзii i картаграфii пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь накiроўвае матэрыялы папярэдняга ўзгаднення месца размяшчэння аб’екта на ўзгадненне ў Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя, Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва, пры неабходнасцi — у Камiтэт лясной гаспадаркi пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрства аховы здароўя i iншыя зацiкаўленыя рэспублiканскiя органы дзяржаўнага кiравання, якiя свае заключэннi разам з гэтымi матэрыяламi ў 10-дзённы тэрмiн накiроўваюць у Камiтэт па зямельных рэсурсах, геадэзii i картаграфii пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. Камiтэт па зямельных рэсурсах, геадэзii i картаграфii пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь разглядае матэрыялы папярэдняга ўзгаднення месца размяшчэння аб’екта, заключэннi па iх, якiя паступiлi ад рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, i ў 10-дзённы тэрмiн накiроўвае заключэнне разам з матэрыяламi ў абласны або Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт. 18. Рашэнне сельскага, пасялковага, гарадскога, раённага i абласнога выканаўчага камiтэта аб папярэднiм узгадненнi месца размяшчэння аб’екта з’яўляецца сапраўдным на працягу двух гадоў. 19. Пасля правядзення праектна-пошукавых работ, зацвярджэння ва ўстаноўленым парадку архiтэктурнага (будаўнiчага) праекта на будаўнiцтва аб’екта або праекта арганiзацыi i забудовы тэрыторыi садаводчага таварыства i дачнага кааператыва зацiкаўленая юрыдычная або фiзiчная асоба забяспечвае распрацоўку праекта адвядзення зямельнага ўчастка. 20. У выпадку, калi пасля выканання праектна-пошукавых работ высветлiлася, што для размяшчэння аб’екта патрабуецца зямельны ўчастак большага памеру, юрыдычная або фiзiчная асоба забяспечвае папярэдняе ўзгадненне месца размяшчэння гэтага аб’екта з улiкам дадатковых зямельных участкаў у парадку, устаноўленым гэтым Палажэннем. Калi ж для размяшчэння аб’екта патрабуецца зямельны ўчастак меншага памеру, юрыдычная або фiзiчная асоба ўзгадняе змяненне межаў выбранага зямельнага ўчастка з землекарыстальнiкам, землеўладальнiкам, уласнiкам, арандатарам зямельнага ўчастка, землеўпарадкавальнай, архiтэктурнай i горадабудаўнiчай службамi адпаведнага выканаўчага камiтэта. РАСПРАЦОЎКА ПРАЕКТА АДВЯДЗЕННЯ ЗЯМЕЛЬНАГА ЎЧАСТКА 21. Праект адвядзення зямельнага ўчастка распрацоўваецца, як правiла, у цэлым на аб’ект, уключаючы пад’язныя дарогi i iнжынерныя камунiкацыi. Ён можа распрацоўвацца на частку аб’екта, калi ў архiтэктурным (будаўнiчым) праекце прадугледжана чарговасць будаўнiцтва гэтага аб’екта (асобных будынкаў, збудаванняў). 22. Пры размяшчэннi аб’екта на зямельным участку, якi знаходзiцца ў межах некалькiх раёнаў, праект адвядзення гэтага ўчастка распрацоўваецца па кожнаму раёну. 23. Распрацоўку праекта адвядзення зямельнага ўчастка, умовы i тэрмiны якой вызначаюцца дагаворам, ажыццяўляюць арганiзацыi па землеўпарадкаванню, што знаходзяцца ў веданнi Камiтэта па зямельных рэсурсах, геадэзii i картаграфii пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. Для будаўнiцтва i абслугоўвання жылога дома, а таксама для мэтаў, названых у пункце 31 гэтага Палажэння, праект адвядзення зямельнага ўчастка можа распрацоўваць землеўпарадкавальная служба сельскага, пасялковага, гарадскога, раённага выканаўчага камiтэта. 24. Для распрацоўкi праекта адвядзення зямельнага ўчастка юрыдычная асоба, iндывiдуальны прадпрымальнiк павiнны прадставiць: 24.1. матэрыялы папярэдняга ўзгаднення месца размяшчэння аб’екта (акрамя выпадкаў, прадугледжаных у пункце 31 гэтага Палажэння); 24.2. копiю зацверджанага ва ўстаноўленым парадку архiтэктурнага (будаўнiчага) праекта або праекта арганiзацыi i забудовы тэрыторыi садаводчага таварыства i дачнага кааператыва. Пры прадастаўленнi зямельнага ўчастка для будаўнiцтва дарог, каналаў i iншых лiнейных збудаванняў прадстаўляецца дадаткова графiк яго заняцця ў пастаяннае i часовае карыстанне; 24.3. заключэннi дзяржаўнай экалагiчнай экспертызы i дзяржаўнай экспертызы аб архiтэктурным (будаўнiчым) праекце; 24.4. дазвол Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя на забудову плошчаў залягання агульнапашыраных карысных выкапняў, торфу, сапрапеляў (пры iх наяўнасцi ў межах запрошанага зямельнага ўчастка), а таксама даведку аб рэгiстрацыi горнага адвядзення для здабычы торфу i сапрапеляў; 24.5. дазвол Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях на забудову плошчаў залягання карысных выкапняў, а таксама даведку гэтага Мiнiстэрства аб рэгiстрацыi горнага адвядзення для здабычы карысных выкапняў (пры iх наяўнасцi ў межах запрошанага зямельнага ўчастка); 24.6. даведку, выдадзеную землеўпарадкавальнай службай мясцовага выканаўчага камiтэта, аб выкарыстаннi зямельных участкаў, раней адведзеных юрыдычнай асобе, iндывiдуальнаму прадпрымальнiку для здабычы карысных выкапняў, торфу, сапрапеляў (у выпадку прадастаўлення гэтай юрыдычнай асобе, iндывiдуальнаму прадпрымальнiку зямельнага ўчастка для названых мэтаў); 24.7. копiю праекта рэкультывацыi зямель (у выпадку, калi зямельны ўчастак прадастаўляецца для здабычы карысных выкапняў адкрытым спосабам, торфу, сапрапеляў); 24.8. копiю каштарысу на зняцце з запрошанага зямельнага ўчастка ўрадлiвага слоя глебы i на яго выкарыстанне (пры прадастаўленнi зямельнага ўчастка для будаўнiцтва аб’екта, звязанага з парушэннем глебавага покрыва); 24.9. заявы членаў садаводчага таварыства, дачнага кааператыва аб прадастаўленнi iм зямельных участкаў для вядзення калектыўнага садаводства, дачнага будаўнiцтва i спiс членаў гэтага таварыства, кааператыва; 24.10. копiю статута юрыдычнай асобы або пасведчання аб дзяржаўнай рэгiстрацыi iндывiдуальнага прадпрымальнiка. 25. У праекце адвядзення зямельнага ўчастка абгрунтоўваюцца памеры i межы зямельнага ўчастка, якi прадастаўляецца, з улiкам патрабаванняў рацыянальнага выкарыстання сумежных зямельных участкаў, вызначаюцца састаў i якасць зямель гэтага ўчастка, тэрмiны i ўмовы карыстання iм, у тым лiку тэрмiны вяртання (пры прадастаўленнi яго ў часовае карыстанне, арэнду), фактычныя сумы страт, якiя прычыняюцца землекарыстальнiку, землеўладальнiку, уласнiку, арандатару зямельнага ўчастка, i страт сельскагаспадарчай i лесагаспадарчай вытворчасцяў, умовы выкарыстання ўрадлiвага слоя глебы, якi знiмаецца з яго. Пры размяшчэннi аб’екта на зямельных участках некалькiх землекарыстальнiкаў, землеўладальнiкаў, уласнiкаў, арандатараў або ў прыгарадных зонах гарадоў да праекта адвядзення зямельнага ўчастка дадаецца аглядная схема зямельных участкаў, на якiх размяшчаецца гэты аб’ект. 26. Арганiзацыi па землеўпарадкаванню, якiя знаходзяцца ў веданнi Камiтэта па зямельных рэсурсах, геадэзii i картаграфii пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь i ажыццяўляюць распрацоўку праекта адвядзення зямельнага ўчастка (з удзелам юрыдычнай або фiзiчнай асобы, зацiкаўленай у адабраннi i прадастаўленнi ёй гэтага ўчастка), узгадняюць яго з землеўпарадкавальнай, архiтэктурнай i горадабудаўнiчай службамi адпаведнага выканаўчага камiтэта. Пры змене землекарыстальнiка, землеўладальнiка, уласнiка, арандатара зямельнага ўчастка (за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных артыкулам 47 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб зямлi), на землях якога ўзгаднялася месца размяшчэння аб’екта, праект адвядзення зямельнага ўчастка ўзгадняецца з новым землекарыстальнiкам, землеўладальнiкам, уласнiкам або арандатарам гэтага ўчастка. 27. Узгоднены праект адвядзення зямельнага ўчастка i праект рашэння адпаведнага выканаўчага камiтэта аб адабраннi i прадастаўленнi гэтага ўчастка перадаюцца арганiзацыяй па землеўпарадкаванню, якая знаходзiцца ў веданнi Камiтэта па зямельных рэсурсах, геадэзii i картаграфii пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, юрыдычнай або фiзiчнай асобе, зацiкаўленай у прадастаўленнi зямельнага ўчастка. Юрыдычная або фiзiчная асоба накiроўвае гэтыя матэрыялы з хадайнiцтвам (заявай) аб прадастаўленнi зямельнага ўчастка ў сельскi, пасялковы, гарадскi, раённы, абласны выканаўчы камiтэт, адмiнiстрацыю свабоднай эканамiчнай зоны, у кампетэнцыю якiх уваходзiць вырашэнне пытання аб адабраннi i прадастаўленнi гэтага ўчастка. У выпадку, калi рашэнне аб адабраннi i прадастаўленнi зямельнага ўчастка згодна з часткай пятай артыкула 25 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб зямлi ўваходзiць у кампетэнцыю Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь або па яго даручэнню прымаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, хадайнiцтва (заява) i матэрыялы аб адабраннi i прадастаўленнi гэтага ўчастка накiроўваюцца Камiтэту па зямельных рэсурсах, геадэзii i картаграфii пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. 28. Сельскi, пасялковы, гарадскi, раённы, абласны выканаўчы камiтэт, адмiнiстрацыя свабоднай эканамiчнай зоны, у кампетэнцыю якiх уваходзiць вырашэнне пытання аб адабраннi i прадастаўленнi зямельнага ўчастка, у месячны тэрмiн з дня рэгiстрацыi хадайнiцтва (заявы) юрыдычнай або фiзiчнай асобы прымаюць рашэнне аб адабраннi i прадастаўленнi запрошанага зямельнага ўчастка. У рашэннi павiнны быць названы вiды адбiраемых зямель, мэта, для якой прадастаўляецца гэты зямельны ўчастак, яго памер, умовы адвядзення. 29. Па пытаннях адабрання i прадастаўлення зямельных участкаў, якiя ўваходзяць згодна з часткай пятай артыкула 25 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб зямлi ў кампетэнцыю Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь або па яго даручэнню ў кампетэнцыю Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, Камiтэт па зямельных рэсурсах, геадэзii i картаграфii пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у 20-дзённы тэрмiн рыхтуе праект рашэння Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь (Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь) i ў парадку, устаноўленым заканадаўствам, уносiць яго ў Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у 20-дзённы тэрмiн разглядае названы праект рашэння i прадстаўляе яго Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь. 30. Тэрмiны карыстання зямельнымi ўчасткамi, прадастаўленымi ў часовае карыстанне, пры неабходнасцi могуць быць прадоўжаны адпаведным мясцовым выканаўчым камiтэтам, Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь, якiя прадаставiлi гэтыя ўчасткi на падставе матэрыялаў, падрыхтаваных згодна з пунктамi 21—26 гэтага Палажэння. Прадаўжэнне тэрмiну карыстання раней прадастаўленым у часовае карыстанне зямельным участкам павiнна быць узгоднена з землекарыстальнiкам, землеўладальнiкам, уласнiкам, арандатарам гэтага ўчастка (за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных артыкулам 47 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб зямлi), а пры змяненнi мэтавага прызначэння далейшага выкарыстання зямельнага ўчастка — з раённым (калi рашэнне аб прадастаўленнi зямельнага ўчастка прымалася абласным выканаўчым камiтэтам), абласным выканаўчым камiтэтам (калi рашэнне аб прадастаўленнi зямельнага ўчастка прымалася Вярхоўным Саветам Рэспублiкi Беларусь, Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь, Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь). ПАРАДАК ПРАДАСТАЎЛЕННЯ ЗЯМЕЛЬНАГА ЎЧАСТКА, КАЛI ПАПЯРЭДНЯЕ ЎЗГАДНЕННЕ МЕСЦА РАЗМЯШЧЭННЯ АБ’ЕКТА НЕ ПАТРАБУЕЦЦА 31. Адвядзенне зямельнага ўчастка юрыдычнай асобе для вядзення таварнай сельскай гаспадаркi, сельскай гаспадаркi, падсобнай сельскай гаспадаркi, для патрэб лясной гаспадаркi (акрамя размяшчэння аб’ектаў), а таксама фiзiчнай асобе для вядзення сялянскай (фермерскай) гаспадаркi, асабiстай падсобнай гаспадаркi, традыцыйных народных промыслаў, агароднiцтва, касьбы i выпасу жывёлы ажыццяўляецца без афармлення матэрыялаў папярэдняга ўзгаднення яго месца размяшчэння. 32. Хадайнiцтва (заява) юрыдычнай або фiзiчнай асобы аб прадастаўленнi зямельнага ўчастка, акрамя заявы (хадайнiцтва) аб прадастаўленнi зямельнага ўчастка для вядзення сялянскай (фермерскай) гаспадаркi, разглядаецца сельскiм, пасялковым, гарадскiм, раённым выканаўчым камiтэтам у месячны тэрмiн. Пры адсутнасцi пярэчанняў у прадастаўленнi зямельнага ўчастка адпаведны выканаўчы камiтэт дае дазвол арганiзацыi па землеўпарадкаванню, якая знаходзiцца ў веданнi Камiтэта па зямельных рэсурсах, геадэзii i картаграфii пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, або землеўпарадкавальнай службе названага органа на распрацоўку праекта адвядзення зямельнага ўчастка. У выпадку адмовы юрыдычнай або фiзiчнай асобе ў прадастаўленнi запрошанага зямельнага ўчастка выканаўчы камiтэт паведамляе ёй аб гэтым з указаннем адпаведных матываў. Заявы грамадзян аб прадастаўленнi зямельных участкаў для вядзення сялянскай (фермерскай) гаспадаркi разглядаюцца ў парадку i тэрмiны, устаноўленыя заканадаўствам. 33. У праекце адвядзення зямельнага ўчастка для вядзення таварнай сельскай гаспадаркi, сельскай гаспадаркi, падсобнай сельскай гаспадаркi, сялянскай (фермерскай) гаспадаркi, асабiстай падсобнай гаспадаркi, традыцыйных народных промыслаў, агароднiцтва, касьбы i выпасу жывёлы, а таксама для патрэб лясной гаспадаркi (акрамя размяшчэння аб’ектаў) павiнны быць абгрунтаваны памеры i межы запрошанага зямельнага ўчастка з улiкам патрабаванняў рацыянальнага выкарыстання сумежных зямельных участкаў, вызначаны састаў i якасць зямель участка, якi прадастаўляецца, тэрмiны i ўмовы карыстання iм, у тым лiку ўмовы вяртання (пры прадастаўленнi яго ў часовае карыстанне, арэнду), фактычныя сумы страт, прычыненых адпаведнаму землекарыстальнiку, землеўладальнiку, уласнiку, арандатару зямельнага ўчастка (калi яны маюць месца). Праект адвядзення зямельнага ўчастка выканаўцам работ узгадняецца з землекарыстальнiкам, землеўладальнiкам, уласнiкам, арандатарам зямельнага ўчастка, пры неабходнасцi — з землеўпарадкавальнай, архiтэктурнай i горадабудаўнiчай службамi адпаведнага выканаўчага камiтэта, тэрытарыяльнымi органамi прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя i прадстаўляецца на разгляд адпаведнага выканаўчага камiтэта, якi ў месячны тэрмiн прымае неабходнае рашэнне. УСТАНАЎЛЕННЕ МЕЖАЎ ЗЯМЕЛЬНАГА ЎЧАСТКА Ў НАТУРЫ (НА МЯСЦОВАСЦI), СКЛАДАННЕ I ВЫДАЧА ДАКУМЕНТАЎ, ЯКIЯ ЗАСВЕДЧВАЮЦЬ ПРАВА КАРЫСТАННЯ, ПАЖЫЦЦЁВАГА СПАДЧЫННАГА ВАЛОДАННЯ IМ, ПРЫВАТНАЙ УЛАСНАСЦI НА ГЭТЫ ЎЧАСТАК 34. Межы прадастаўленага зямельнага ўчастка ў натуры (на мясцовасцi) устанаўлiваюцца юрыдычнымi асобамi або iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi, якiя маюць спецыяльны дазвол (лiцэнзiю) на гэты вiд дзейнасцi, у прысутнасцi юрыдычнай або фiзiчнай асобы, якой прадастаўлены зямельны ўчастак, землекарыстальнiка, землеўладальнiка, уласнiка, арандатара зямельнага ўчастка, з зямель якiх адабраны гэты зямельны ўчастак, i ў выпадку неабходнасцi — сумежных землекарыстальнiкаў, землеўладальнiкаў, уласнiкаў, арандатараў зямельных участкаў i афармляюцца актам. 35. Устаноўленыя на мясцовасцi межы прадастаўленага зямельнага ўчастка замацоўваюцца межавымi знакамi. 36. Складанне дакументаў, якiя засведчваюць права карыстання, пажыццёвага спадчыннага валодання зямельным участкам або прыватнай уласнасцi на яго (незалежна ад выканаўцы работ па ўстанаўленню межаў прадастаўленага зямельнага ўчастка на мясцовасцi), а таксама афармленне землеўпарадкавальнай справы аб прадастаўленнi гэтага ўчастка праводзяцца арганiзацыямi па землеўпарадкаванню, якiя знаходзяцца ў веданнi Камiтэта па зямельных рэсурсах, геадэзii i картаграфii пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. Землеўпарадкавальная справа аб прадастаўленнi зямельнага ўчастка захоўваецца ў выканаўчым камiтэце па месцы знаходжання гэтага ўчастка. 37. Выдача дакументаў, якiя засведчваюць права карыстання, права пажыццёвага спадчыннага валодання зямельным участкам i права прыватнай уласнасцi на гэты ўчастак, праводзiцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
1. У гэтым Палажэннi ўстанаўлiваецца парадак адабрання i прадастаўлення зямельных участкаў з усiх катэгорый зямель, незалежна ад таго, у чыiм карыстан
|
|