21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Па дарозе ў Галiвуд

25.08.2009 21:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

праехала карэспандэнт «Звязды» ў «звяздоўскім» цягніку

Вядома, хацелася б паехаць у Галiвуд, на фабрыку мрояў. Памятаеце фiльм «Поезд у Галiвуд»? Але, на жаль, грошай не хапiла. Эх, падумала я, вандраваць дык вандраваць. За танiраваным шклом новага сталiчнага вакзала я ўбачыла прыгожанькi поезд. I назва ў яго такая незвычайная — «Звязда». Мiнск — Санкт-Пецярбург. Напомню: у гонар нашай любiмай «Звязды» назвалi так поезд! Вось дык удача: я маю на ўвазе маё спантаннае рашэнне праехацца з ветрыкам на фiрмовым цягнiку.

Хто-хто, а я дык ведаю, што такое поезд. Колькi дарог прыйшлося на iх пакалясiць! I самае галоўнае, што нiколi не заставалася кепскiх успамiнаў пра гэтыя камандзiроўкi.

Чамусьцi так увесь час атрымлiвалася, што я нiколi з сабой у дарогу не брала анiякiх кнiг. Заўсёды трапляюцца ў дарозе людзi, лёс якiх — не толькi кнiга, а цэлы раман. Толькi незнаёмы чалавек можа запраста раскрыць сваю душу, расказаць аб набалелым, а ранiцай з табой проста развiтацца. Бог яго ведае, цi ўбачыцеся вы яшчэ калi-небудзь, цi перасякуцца вашы шляхi.

Утульна размяшчаюся на сваiм 39-м месцы, паглядваю па баках. Побач сядзiць мужчына, пiльна ўставiўшыся ў нейкi дэтэктыў, непадалёк тры жанчыны, якiя, не паспеўшы сесцi ў вагон, налягаюць на сасiскi з памiдорамi, а тут увогуле сапраўдны стрыптыз: дамачка здымае з сябе сукенку, каб пераапрануцца ў халат. Спякота. Хочацца спаць. Спакойна.

Мяне ж турбуе iншае: чаму я еду менавiта ў «Звяздзе»? Спрабую даведацца ў спадарожнiцы. Тая пацiснула плячыма: «Сабралiся людзi i вырашылi назваць поезд «Звяздой» — i ўсё тут... Можа, у гонар ваеннай газеты».

Ведаеце, людцы, крыўдна бывае. Вось стараешся, стараешся з усiх сiл, а ў адказ атрымлiваеш — «ваенная газета». Вiдаць, у кожнага свая «Звязда».

Неяк мяне спыталi, цi хачу я стаць сапраўднай зоркай беларускай журналiстыкi. Чаму б не? — адказваю я. Толькi каб стаць ёй, паверце, аднаго толькi жадання мала. Так, ёсць нахрапiстасць, ёсць цяга, iнтарэс i ўсё такое падобнае, але чагосьцi сапраўды не хапае. Iншы раз сустрэнеш на вулiцы прызнанага мэтра пяра, а ён куляе стограмоўку, а так хацелася б бачыць яго ў салоне дарагога лiмузiна — ну як галiвудскiя зоркi. Амаль няма ў Беларусi такога, на жаль. Затое людзi, якiя вось так выпадкова сустракаюцца табе на шляху, заўсёды рады, што з iмi едзе не проста чалавек, а да таго ж журналiст. I, ведаеце, прыемна.

— Светка, як называецца фiнская лазня? — пытаецца нейкi стары ў жанчыны-суседкi. Бачу, што мужчына разгадвае крыжаванку. Так захацелася падказаць. «Сауна», — кажу яму. На яго твары з’явiлася ўсмешка: «Адкуль вы такая разумная будзеце?» — «Са сталiцы, адкуль жа яшчэ» — адказваю яму. — «Да мiлага ў Оршу едзеце?» — чамусьцi пераключаецца на iншую тэматыку.

...Паўгадзiны мне давялося слухаць лёс старога. Запомнiлiся яго словы: лёс свой не абыдзеш i не аб’едзеш. I калi нават трэба будзе ехаць у Камарова за абраннiкам, за край свету, паеду. Вось сам ён мiнчанiн, а выпадкова пераблытаў адрас у Маскве i такiм чынам пазнаёмiўся з масквiчкай. Сталi жыць-пажываць. А Светка, якую ён прасiў дапамагчы разгадаць крыжаванку, яго родная сястрычка. Тая мне сказала: «Ты з замужжам не зацягвай. Нават калi не любiш, а кандыдатура ёсць, выходзь». Спрабую спрачацца з такой палiтыкай — што значыць, «выходзь!» А потым — разво-дзься? Ну, гэта ўжо не па мне. Тым больш што разводы бываюць розныя.

Раскажу такую незвычайную гiсторыю. Кожную ранiцу, калi я выходжу з пад’езда на работу, сустракаюся са сваiм суседам-выпiвохам. Многiя з нашых суседзяў грэбуюць яго кампанiяй, а я заўсёды ранкам прывiтаю яго. Ён, канешне, здзiвiцца, з якой прычыны такi гонар, але з мяне ж карона не звалiцца, правiльна? Дык вось, гэты чалавек у нядаўнiм мiнулым быў выдатным прадпрымальнiкам, вырабляў шахматныя фiгуры, ездзiў на крутой iншамарцы. Я сябравала з яго дачкой Лерай. Такая ўзорная ў iх была сям’я. Была. Да таго моманту, пакуль яго жонка не закруцiла раман з адным англiчанiнам i не ўкацiла на туманны Альбiён, забыўшыся нават пра сваю дачку. Лерка казала: «Тата, мама — нягоднiца, я цябе нiколi не кiну». Бацька быў гатовы насiць яе на руках. I насiў. Патураў усiм яе капрызам. Праз тры гады аб’явiлася мацi i паклiкала з сабой дачку. I што вы думаеце? Лерка таксама з’ехала ў Англiю. Цяпер яна нават не здагадваецца, як жыве яе родны татка. Ну не змог ён справiцца са сваiм болем. I спiўся.

Чамусьцi многiя таленавiтыя людзi сябруюць з алкаголем. Адным ён дапамагае зняць стрэс, другiм — расслабiцца, а трэцiм — ... Я ж казала пра тое, што мне не хапiла на бiлет да Галiвуда, а толькi да Оршы. Цудоўная карцiна. Асаблiва асартымент у мясцовым магазiне. «Ламбада», «Вячэрнi звон», «Мускатнае» — за 1.200 усяго, вiно наша, марачнае. Iншы раз можна пацягнуць бакальчык. Самы час загаварыць з кiм-небудзь.

— Мужчына, вось вы, напэўна, каштавалi вiно «Мускатнае» за 1.200. Напэўна, не адрознiваецца яно вельмi моцна ад iтальянскага?

— Што вы, дамачка, — ажыўляецца той, — яшчэ лепшае за iтальянскае, мякка iдзе.

— Скажыце мне, а якая радасць з гэтай выпiўкi?

— Ведаеце, жыццё такое. Калi ламаюцца ўсе твае мары. Усё, чаго хацеў дабiцца — не дабiўся, то ты мiжволi апускаеш рукi. Я можа i хацеў бы стаць прэзiдэнтам кампанii, але я просты смяротны. Таму i буду ўжо такiм дажываць свой век.

Вось яно, людское мысленне. А што зрабiў гэты мужык для таго, каб стаць прэзiдэнтам кампанii? Ну няўжо, калi мяне не бяруць на «Бi-Бi-Сi», мне трэба вось такiм чынам дажываць свой век? Усё гэта глупства. I як у тым вершы: «Чтоб в ступе воду не толочь, душа обязана трудиться и день и ночь...». А ў нас прывыклi не працаваць, а языком малоць i зайздросцiць тым, хто сапраўды, дзякуючы сваiм намаганням, выбiўся ў людзi. Такiх жа яшчэ i асудзяць.

Мой дзед, напрыклад, заўсёды мяне вучыць: «Ты не думай, Волечка, што я дурань, я ўсё разумею, i ваша цяперашняе разбэшчанае пакаленне — таксама. Калi мы ў вайну мелi магчымасць абараняць гонар сваёй Радзiмы, то зараз моладзь свой гонар не можа абарнiць. Паглядзi, колькi маладых, таленавiтых хлопцаў i дзяўчат спiваецца, колькi iх становяцца наркаманамi! Ды iх Амерыка голымi рукамi возьме, а яны i супрацiўляцца не будуць».

— Дзед, а ты хацеў бы жыць у Амерыцы? — пытаюся ў яго.

— Не, у кожнага свая Радзiма, там мы нiкому не патрэбны!

Я да чаго? Добрыя ў нас людзi, шчырыя. Патрэбна табе дапамога — калi ласка! Толькi «времечко» нейкае наступiла, што побач з табой шмат злых людзей. На што яны злуюцца?

Ну няўжо на тое, што не маюць магчымасцi жыць на вiле, катацца на «Мерседэсе», купацца ў Мёртвым моры? Цi мы не навучылiся адчуваць сябе зоркамi, ездзячы ў грамадскiм транспарце. Я езджу? I мне добра. I купаюся я ў рачулцы, у вёсцы Варонiчы ў бабулi. Кожны павiнен навучыцца атрымлiваць асалоду ад самога жыцця i не звяртаць на дробязi нiякай увагi.

За акном мiльгацяць махнатыя елкi. Якая прырода! Асаблiва за ёй я люблю назiраць ноччу. Зорнае неба. I ты ўглядаешся, дзе свецiць твая зорка, якая вядзе цябе па жыццi. А яшчэ iснуе павер’е, што калi падае з неба зорка, то трэба загадаць адно жаданне. У гэты прыемны вечар я заўважыла, як яна пралятае. Столькi ўсяго хацелася, але жаданне адно: «Каб кожны чалавек на Зямлi ведаў, што ярка запалiць сваю зорку можа толькi ён сам». Бо ў кожнага свая зорка. I свая «Звязда» — як тое месца, што акрэслiў лёс на iмклiвай Галоўнай дарозе. Газета, поезд, калгас, цi, можа, футбольны клуб — у кожнага свой спектакль i свая роля. Галоўная.

...Iмклiва ляцiць «Звязда» любым сэрцу беларускiм абшарам. Я выходжу ў Оршы — Галiвуд пачакае. Ды і цi трэба мне туды?

Вольга РАМАНЮК, поезд «Звязда», г. Орша.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
праехала карэспандэнт «Звязды» ў «звяздоўскім» цягніку
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика