Палажэнне
«Зацвярджаю»
Мiнiстр iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь М. В. ПАДГАЙНЫ 20 мая 2002 г. «Зацвярджаю» Галоўны ўрач ДУ «Рэспублiканскi цэнтр здароўя» Мiнiстэрства аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь А. С. СЯКАЧ 18 мая 2002 г.
аб рэспублiканскiм творчым конкурсе на лепшыя публiкацыi ў перыядычных выданнях, прысвечаныя пытанням барацьбы з тытунекурэннем у Рэспублiцы Беларусь 1. Мэта конкурсу — актывiзаваць асвятленне пытанняў барацьбы з тытунекурэннем у перыядычных выданнях. 2. Iнiцыятарамi конкурсу з’яўляюцца Мiнiстэрства iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь, Дзяржаўная ўстанова «Рэспублiканскi цэнтр здароўя» Мiнiстэрства аховы Рэспублiкi Беларусь. 3. Для ўдзелу ў конкурсе прымаюцца матэрыялы, апублiкаваныя ў рэспублiканскiх i рэгiянальных перыядычных выданнях з 10 мая 2002 г. па 10 чэрвеня 2002 г. 4. Удзельнiкамi конкурсу могуць быць рэдакцыi газет, часопiсаў, прафесiйныя журналiсты, няштатныя аўтары. 5. Тэрмiн прадстаўлення матэрыялаў да 14 чэрвеня 2002 г. Вынiкi конкурсу падводзяцца да 1 лiпеня 2002 г. 6. Для пераможцаў конкурсу ўстанаўлiваюцца дзве прэмii па 85 тысяч рублёў: - на лепшую публiкацыю ў рэспублiканскiх выданнях; - на лепшую публiкацыю ў рэгiянальных выданнях. 7. Фiнансаванне конкурсу ажыццяўляецца Дзяржаўнай установай «Рэспублiканскi цэнтр здароўя» (170 тысяч рублёў) пры падтрымцы Сусветнай арганiзацыi аховы здароўя. 8. Конкурсныя матэрыялы з паметкай «на конкурс» накiроўваюцца для разгляду журы па адрасу: 220099, г. Мiнск, вул. Казiнца, 50 а, ДУ «Рэспублiканскi цэнтр здароўя».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
аб рэспублiканскiм творчым конкурсе на лепшыя публiкацыi ў перыядычных выданнях, прысвечаныя пытанням барацьбы з тытунекурэннем у Рэспублiцы Беларусь |
|