21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Штучнае асвятленне выклiкае рак?

25.08.2009 21:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IНФАРМ-УКОЛ

Вучоныя даўно падазравалi, што штучнае асвятленне, ва ўмовах якога вымушана працаваць палова насельнiцтва Зямлi, можа быць прычынай шэрагу небяспечных паталогiй. Не так даўно спецыялiсты паказалi, што мiгатлiвыя лямпы дзённага святла правакуюць развiццё катаракты, а апошнiя даследаваннi выявiлi сувязь памiж працягласцю знаходжання ва ўмовах штучнага асвятлення i частатой развiцця раку.

Як паказалi вучоныя з унiверсiтэта Джэферсана (ЗША), штучнае асвятленне з’яўляецца адным з фактараў, якiя правакуюць развiццё раку скуры i малочных залоз. Аказваецца, «дзённае» святло падаўляе ўтварэнне мелатанiну — гармону, адной з функцый якога з’яўляецца засцярога скуры ад ультрафiялетавага выпраменьвання. Адпаведна, людзi, якiя праводзяць шмат часу ва ўмовах штучнага асвятлення, пазбаўляюцца натуральнай абароны ад канцэрагеннага ультрафiялету.

На думку даследчыкаў, гэты феномен дазваляе растлумачыць рост распаўсюджанасцi злаякасных новаўтварэнняў, якi адзначаецца ў развiтых i адсутнiчае ў развiццёвых краiнах.

Вегетарыянства не для кормячых мацi

Вегетарыянкi рызыкуюць здароўем свайго дзiцяцi, калi ў перыяд кармлення грудзьмi адмаўляюцца ад прадуктаў жывёльнага паходжання.

Як даказалi амерыканскiя даследчыкi, дзецi вегетарыянак часцей пакутуюць ад затрымкi разумовага развiцця, што звязана з недахватам у арганiзме кормячай мацi вiтамiну В12. Гэты вiтамiн звычайна трапляе ў арганiзм разам з мясам, малаком, яйкамi i сырам. Аднак перакананыя прыхiльнiцы «здаровага ладу жыцця», якiя прызвычаiлiся абмяжоўвацца ежай выключна раслiннага паходжання, забываюць змянiць свае звычкi на некалькi першых месяцаў жыцця немаўляцi.

Адзiным выйсцем для тых, хто баiцца нашкодзiць дзiцяцi i не жадае адмаўляцца ад вегетарыянскiх звычак, з’яўляецца насычэнне арганiзма вiтамiнам В12 з дапамогай спецыяльных харчовых дабавак i вiтамiнных комплексаў. У большасцi выпадкаў затрымку ў развiццi мовы i росце дзiцяцi можна лёгка пераадолець, пазбавiўшыся ад вiтамiннага дэфiцыту.

Чай дапамагае ад артрыту

Зялёны чай засцерагае ад артрыту, лiчаць брытанскiя вучоныя.

Раней было ўстаноўлена, што гэты напой папярэджвае захворваннi сэрца, узнiкненне раку i знiжае верагоднасць iнсульту. I вось зараз у зялёным чаi выяўлены яшчэ два кампаненты, якiя, як лiчаць даследчыкi з унiверсiтэта Шэфiлдэ, засцерагаюць ад артрыту. Пры рэгулярным спажываннi зялёнага чаю яны блакiруюць актыўнасць рэчываў, якiя пашкоджваюць суставы.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вучоныя даўно падазравалi, што штучнае асвятленне, ва ўмовах якога вымушана працаваць палова насельнiцтва Зямлi, можа быць прычынай шэрагу небяспечных
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика