Бiятлон. Чэмпiянат свету
Алена АЎЧЫННIКАВА
Учора ў брытанскiм Бiрмiнгеме адкрыўся чэмпiянат свету па лёгкай атлетыцы ў залах. Ён з’яўляецца 10-м, юбiлейным, i будзе праходзiць да 16 сакавiка.
Нашу краiну тут прадстаўляюць дзевяць атлетаў. Гэта Аляксандр Главацкi (трайны скачок), Янiна Карольчык (штурханне ядра), Яўгенiя Лiхута (60 м зб), Генадзь Мароз (скачкi ў вышыню), Надзея Астапчук (штурханне ядра), Наталля Сазановiч (мнагабор’е), Наталля Сафроннiкава (бег на 200 м), Алеся Турава (бег на 1500 м), Святлана Усовiч (бег на 400 м). Беларусам ёсць на што разлiчваць. Наталля Сазановiч будзе iмкнуцца адстаяць свой «каралеўскi» тытул, атрыманы на чэмпiянаце свету ў Лiсабоне ў 2001 годзе. У Надзеi Астапчук лепшы вынiк сусветнага сезона ў штурханнi ядра. Магчыма, паспаборнiчае за медаль i Янiна Карольчык, якая, дарэчы, была ўключана ў каманду ў апошнi момант замест траўмiраванага Андрэя Чубсы. Алеся Турава — таксама патэнцыяльная медалiстка, аб чым сведчаць яе вынiкi ў гэтым сезоне. Такiм чынам, калi сапернiкi не здзейсняць цудаў, прыхiльнiкаў лёгкай атлетыкi чакаюць прыемныя навiны.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Заўтра спрынтам на 10 км у мужчын будзе дадзены старт чэмпiянату свету па бiятлону |
|