Для ўшанавання памяцi Мулявіна
Вiкторыя ЦЕЛЯШУК
70 мiльёнаў рублёў вырашана выдзелiць з прэзiдэнцкага фонду па падтрымцы культуры i мастацтва на мерапрыемствы па ўшанаванню памяцi народнага артыста СССР, мастацкага кiраўнiка ансамбля «Песняры» Уладзiмiра Мулявiна.
Першая з запланаваных акцый — устаноўка мемарыяльнай дошкi i надмагiльнага помнiка ў Мiнску. Паралельна распрацоўваецца праект аб ушанаваннi галоўнага «Песняра» i на яго радзiме, у Екацярынбургу. Таксама будзе выдадзена анталогiя ўсiх песень «Песняроў» (гэтым пытаннем займаецца Iнстытут праблем культуры). На базе студыi, перададзенай у карыстанне калектыву, мяркуецца стварыць Нацыянальны музычны цэнтр «Песняры» iмя Уладзiмiра Мулявiна. Сталiчныя ўлады, апроч таго, разглядаюць пытанне аб прысваеннi адной з вулiц Мiнска iмя Мулявiна.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
70 мiльёнаў рублёў вырашана выдзелiць з прэзiдэнцкага фонду па падтрымцы культуры i мастацтва на мерапрыемствы па ўшанаванню памяцi народнага артыста |
|