21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Леанiд МАЛЬЦАЎ: «Беларусь уваходзiць у дзесятку краiн, якiя валодаюць самымi перадавымi ваеннымi тэх

25.08.2009 21:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Уладзiмiр СМОЛIЧ

Аб гэтым мiнiстр абароны Беларусi заявiў у Пячах у час сустрэчы з журналiстамi. Ён падкрэслiў, што «наша сiстэма процiпаветранай абароны здольная знiшчаць самыя сучасныя сродкi нападу. Нiякiя «стэлсы» не адолеюць нашы лакатары».

— Да 40 працэнтаў ваеннай тэхнiкi, якая нядаўна дэманстравалася на мiжнароднай выставе у Абу-Дабi, мела або беларускiя колавыя цягачы, або беларускiя сiстэмы кiравання агнём, або беларускую оптыку... Многiя з замежных машын у час цi пасля праходжання паласы перашкод на палiгоне проста ламалiся, i iх далей з вачэй валаклi цягачом, а наша тэхнiка не дала нiводнага збою. Гэта сусветны ўзровень! Наша навука тут займае лiдзiруючыя пазiцыi ў свеце. Мы маем лепшыя сiстэмы кiравання войскамi...

На пытанне, якiм будзе беларускi спадарожнiк — ваенным цi грамадзянскiм, мiнiстр адказаў: «Наш спадарожнiк будзе нашым спадарожнiкам! Нам патрэбна не зброя на спадарожнiку, а падрыхтоўка з яго дапамогай новых, больш дасканалых картаў...». Дарэчы, мiнiстр падкрэслiў, што ваенны бюджэт Беларусi хоць i плануецца павялiчваць на адну дзесятую працэнта штогод, але ён сёння меншы ў працэнтных адносiнах, чым у нашых суседзяў — Польшчы, Лiтве, Латвii...

Мiнiстр расказаў пра спрэчкi, якiя цяпер iдуць у сучаснай ваеннай навуцы. На яго погляд, сённяшняя вайна можа быць выйграна i без адзiнага стрэлу. Многiя лiчаць, што СССР i Варшаўскi Дагавор былi разгромленыя без стрэлаў — стратэгiчная мэта была дасягнутая без узброенай барацьбы. Некаторыя сцвярджаюць, што гэта была трэцяя сусветная вайна. З кожнай вайной практыка ўсё больш апярэджвае тэорыю. Накатанага ваеннага шляху, як раней, зараз ужо няма. Цяпер вы не знойдзеце нiводную армiю ў свеце, уключаючы ЗША, дзе б не iшлi рэформы. I ў гэтых рэформах на першы план выходзiць маральны аспект, патрыятычная загартоўка людзей у форме. Гэта яшчэ раз пацвердзiлi нядаўнiя падзеi ў Iраку. Мiнiстр падкрэслiў, што нам нiчога не прыйшлося мяняць у падыходах да ваеннай рэформы пасля падзей 11 верасня ў ЗША i пасля Iрака: «Мы самi пераканалiся i пераканалi скептыкаў, што ўсё рабiлi i робiм правiльна».

«Мы практычна адзiная краiна ў свеце, якая дае поўную ваенную статыстыку, у тым лiку i па захаванню воiнскай дысцыплiны». Сутнасць новаўвядзенняў у тым, што камандаванне вайсковых часцей цяпер зацiкаўленае ў тым, каб пра ўсе парушэннi дысцыплiны гаварылася адкрыта, iх рост або знiжэнне разглядаецца толькi як статыстыка, а галоўны вынiк ацэньваецца па прыняццю вычарпальных мераў па кожнаму выпадку парушэнняў. На першым часе, у першыя месяцы, статыстыка нiбыта паказала рост нестатутных адносiнаў, больш стала ўзбуджацца крымiнальных спраў (гэтым, дарэчы, усе бакi — i камандзiры, i салдаты, i пацярпеўшыя, i вiнаватыя былi адразу пастаўленыя ў рамкi закона), але ўжо па вынiках года нестатутных адносiнаў стала на 25 працэнтаў менш. Гэта рэальнае ўвасабленне лозунга аб непазбежнасцi пакарання.

Гавораць, што ў беларускай армii i пры скарачэннi застаецца зашмат генералаў. Леанiд Мальцаў у сувязi з гэтым напомнiў гiсторыю, як японцам задалi пытанне: чаму ў вас шмат адмiралаў i мала матросаў? Адказ быў такi: «Бо адмiрала трэба вучыць 20 гадоў, а матроса — толькi некалькi месяцаў». На думку беларускага мiнiстра, гэта правiльны адказ. Ён пры гэтым падкрэслiў, што адбылося агульнае скарачэнне органаў кiравання Узброенымi Сiламi. Раней самым балючым пытаннем у войсках было нават не сумна вядомая адсутнасць жылля, а некамплект афiцэраў.

Сёння рэзка ўзрасла колькасць кантрактнiкаў, i ўвогуле праблема з кадрамi ў беларускай армii практычна вырашаная, а прызыў iдзе ўжо фактычна па конкурсу. I немалому! (Дарэчы, Мінабароны падрыхтавала праект закона аб воінскім абавязку, які прадугледжвае службу ў рэзерве, што абумоўлена «лішкам прызыўнікоў». «Служба ў рэзерве фактычна стане альтэрнатыўнай у адносінах да тэрміновай службы»). Папулярнасць арміі ў вялiкай ступенi тлумачыцца i тым, што салдаты тэрмiновай службы цяпер займаюцца толькi баявой падрыхтоўкай, а не працуюць вымушана дзесьцi ў падсобных гаспадарках у свiнарнiках... Дарэчы, колькасць гэтых падсобных гаспадарак у вайсковых часцях рэзка скарацiлася, засталiся толькi рэнтабельныя, дзе, напрыклад, сабекошт кiлаграма мяса — 1,5 тысячы рублёў...

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым мiнiстр абароны Беларусi заявiў у Пячах у час сустрэчы з журналiстамi. Ён падкрэслiў, што «наша сiстэма процiпаветранай абароны здольная знiш
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика