21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

На фабрыку прыйшоў прадпрымальнiк...

25.08.2009 21:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сымон СВIСТУНОВIЧ

На Баранавiцкай абутковай фабрыцы 25 красавiка адбылася падзея, якая для прадпрыемства стала знамянальнай. На фабрыцы выпусцiлi пяць тысяч пар абутку са сваёй сыравiны i з нагоды гэтага бацюшка асвяцiў памяшканнi фабрыкi i яе прадукцыю — жаночы абутак.

Праўда, людзi i пасля малебна былi настроены скептычна, бо паўгода ўжо не атрымлiваюць зарплату, а вось новы дырэктар Анатоль Войцiк упэўнены, што прадпрыемства будзе працаваць.

У былым Саюзе попыт на прадукцыю абутковай фабрыкi быў вялiкi, толькi прызнаем, што ў савецкага спажыўца асаблiвага выбару i не было. I калi на палiцах магазiнаў з’яўляўся iмпартны абутак, то на айчынны пакупнiкi не звярталi ўвагi.

Тагачасная абутковая прамысловасць не ведала канкурэнцыi i варылася ў сваiм саку. Яе прадукцыя значна ўступала па якасцi нават абутку з сацыялiстычных краiн. Успомнiм, якой папулярнасцю ў той час карыстаўся абутак чэхаславацкай цi югаслаўскай вытворчасцi.

А калi з развалам СССР на наш рынак хлынуў абутак з «усяго свету», то не дзiўна, што нашы абутковыя фабрыкi прыйшлi ў заняпад, а выжылi i працуюць тыя, якiя знайшлi заходнiх iнвестараў i стварылi сумесныя прадпрыемствы. Успомнiм «Белвест», «Марко» цi «Кельме», чыя прадукцыя карыстаецца попытам.

ААТ «Баранавiцкая абутковая фабрыка» не здолела своечасова перастроiцца, не вытрымала канкурэнцыi i трапiла ў даўгi. Сёння iх набралася каля 1 млрд. рублёў i гэта на 258 працуючых. А перабудаваць работу даволi складана, бо каб правесцi рэформы, патрэбны грошы. Змянiўся час i працаваць па-старому даўно нельга. Некалi на адной калодцы фабрыка магла працаваць дзесяць гадоў. Выпускала адну i тую ж мадэль. А цяпер гэты нумар не праходзiць. Калодкi трэба мяняць штогод, каб утрымацца на рынку, i iх завозяць з Расii цi Польшчы.

Вялiкая праблема i з сыравiнай. У Беларусi скура высокай якасцi iдзе на экспарт, а для сваiх фабрык адпускаецца не самая лепшая. Але, зноў жа, гэта праблема фiнансавая.

Пакуль што ўсё трымаецца на бартэры. Вось адна маскоўская фiрма паставiла на фабрыку скуру, а ўзамен атрымае партыю гатовага абутку. З палякамi за падэшвы прыйдзецца разлiчвацца грашыма, але i яны пайшлi насустрач — адтэрмiнавалi аплату на 45 дзён.

Калi два месяцы таму фабрыку ўзначалiў Анатоль Войцiк, сiтуацыя на прадпрыемстве была ахавая. На ўсё быў накладзены арышт i работнiкi з 1 кастрычнiка 2002 года не атрымлiваюць зарплату. Пра што гаварыць, калi на фабрыцы не маглi нават выпiсаць часопiс, каб сачыць за модай.

А. Войцiк — прадпрымальнiк, мае свой магазiн i ў гэтым iнтрыга. Што яшчэ чалавеку трэба? Навошта браць на сябе такi клопат? Але Анатоль Анатольевiч упэўнены, што здолее запусцiць прадпрыемства. Пачаў наладжваць кантакты i вось «Прiорбанк» зрабiў адтэрмiноўку на выплату крэдытаў, дапамаглi i некаторыя прадпрыемствы горада.

Усё гэта так, але, найперш, прыйшлося разбiрацца з сiтуацыяй на фабрыцы, наводзiць там парадак. Можна толькi здзiўляцца, што ў штаце такога невялiкага калектыву было 8 намеснiкаў дырэктара i 126 iнжынерна-тэхнiчных работнiкаў.

А сёння дырэктар сам водзiць аўтамашыну, не расстаецца з калькулятарам i прывучае да гэтага сваiх супрацоўнiкаў.

— Ёсць прапанова цi iдэя, то перш чым iсцi да мяне ў кабiнет, падлiчы ў што ўсё выльецца, — разважае Войцiк, — спакойныя часiны даўно прайшлi, наўкол канкурэнцыя.

На дырэктарскiм стале стаiць прадукцыя фабрыкi — летнi адкрыты абутак. I калi гаварыць сумленна, ён яшчэ не можа канкурыраваць з аналагiчнай прадукцыяй сумесных прадпрыемстваў, але заняць сваю нiшу здолее, бо цана на абутак даволi нiзкая. Скажам, «лодачкi» каштуюць 40 тысяч, а «сабо» — удвая менш i для большасцi нашых жанчын цана прымальная. Ва ўсякiм разе заяўкi на прадукцыю баранавiцкай фабрыкi ўжо ёсць.

А. Войцiк закончыў ваеннае вучылiшча ў Сiмферопалi i атрымаў спецыяльнасць палiтработнiка, але гэта не перашкаджае яму ўспрымаць рыначныя адносiны спакойна.

I калi б не паўмiльёна доўгу, то з iнвестарамi праблемы не было б. На Захадзе да фабрыкi праяўляюць цiкавасць, але як толькi пачуюць пра доўг... Фабрыка знаходзiцца ў самым цэнтры горада ў добрым будынку, ёсць абсталяванне, але дырэктар лiчыць, што самае каштоўнае на прадпрыемстве — гэта людзi, вопытныя спецыялiсты.

Да сярэдзiны мая фабрыка павiнна выпусцiць 15 тысяч пар абутку, а гэта ўжо невялiкая перамога.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Баранавiцкай абутковай фабрыцы 25 красавiка адбылася падзея, якая для прадпрыемства стала знамянальнай. На фабрыцы выпусцiлi пяць тысяч пар абутку
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика