21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«О, як соладка сэрцу малiцца...»

25.08.2009 21:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ларыса ЦIМОШЫК

МАЛАДЗIК

Маладзiк узыдзе ў Маладзечне якраз у пятнiцу. А пад маладым месяцам ведаеце як цудоўна гучыць музыка, як рамантычна?!. Калi не, самы час паспрабаваць, сабраўшыся правесцi чарговы уiк-энд на Нацыянальным фестывалi беларускай паэзii i песнi «Маладзечна-2003». Аматары беларускай песнi, хутчэй за ўсё, не пакiнуць па-за ўвагай гэтую прапанову. Натуральна, пры гэтым пацiкавiўшыся: а што можна будзе пачуць сёлета ў Маладзечне?

Гэтае пытанне мы i задалi мастацкаму кiраўнiку фестывалю Мiхаiлу ФIНБЕРГУ. I яму было пра што расказаць:

— Мне прыемна, што гэты фестываль мы праводзiм ужо дзесяты год. Прыемна, што ён жыве, i як бы нi было няпроста яго арганiзоўваць, нi горад Маладзечна, нi Дзяржаўны канцэртны аркестр не адмаўляюцца ад гэтай iдэi. Бо якiя яшчэ песнi павiнны гучаць на гэтай зямлi, калi не тыя, якiя тут ствараюцца? Маладзечанскi фестываль яшчэ паказвае i прыклад павагi да беларускай мовы, бо ўсе песнi, вершы, словы тут гучаць толькi па-беларуску. I не сакрэт, што калi прыклад паказваюць любiмыя артысты, аўтарытэтныя асобы, то i звычайныя людзi падтрымлiваюць iх.

Падрыхтоўку да гэтага фестывалю ў Дзяржаўным канцэртным аркестры пачалi яшчэ летась у вераснi. I нездарма. Бо сёлета ў Маладзечна прыедзе 850 удзельнiкаў, сярод iх кампазiтары, паэты, спевакi i музыканты. А ўвогуле ў фестывальных праграмах прагучаць 282 творы беларускiх аўтараў. Гэта асаблiва важна для кампазiтараў, бо музыка не павiнна ляжаць на палiцах у выглядзе нотных запiсаў. Яна павiнна гучаць.

Так, упершыню на Нацыянальным фестывалi беларускай песнi i паэзii будзе гучаць камерная музыка. Асобны канцэрт арганiзатары збiраюцца прысвяцiць Агiнскаму, аўтару бессмяротнага паланэза «Развiтанне з радзiмай». Гэты канцэрт у праграму трапiў таксама невыпадкова. Бо маёнтак Агiнскiх Залессе, дзе было створана вельмi шмат розных твораў, знаходзiцца непадалёк ад Маладзечна. А ў самiм горадзе нядаўна з’явiўся помнiк кампазiтару. Агiнскаму ўсё ж пашчасцiла — яго музыка гучала i была папулярная ў розных краiнах Еўропы яшчэ пры яго жыццi. Сучасныя беларускiя кампазiтары вельмi рады, калi iх творы гучаць у Беларусi. Можа дзеля гэтага кампазiтар Эдуард Зарыцкi з iмпэтам напiсаў цыкл песень на вершы Караткевiча? Дзяржаўны канцэртны аркестр працягвае праграму паводле твораў Караткевiча.

Увогуле 18 прэм’ер песень абяцае нам сёлета мастацкi кiраўнiк фестывалю Мiхаiл Фiнберг. А калi вярнуцца да лёсу нашых сучасных кампазiтараў, то «Маладзечна-2003» для iх — проста аддушына. Песнi 55 кампазiтараў прагучаць сёлета ў розных праграмах.

— Тыя, хто сачыў за папярэднiмi фестывалямi, ведаюць пераможцаў конкурсаў, якiя адбывалiся ў iх рамках, — працягвае гутарку Мiхаiл Фiнберг. — Многiя з тых, каго адзначала журы раней, сёння паспяхова працуюць на сцэне, i iх цяпершнi ўзровень можна будзе ацанiць. Яны таксама будуць спяваць. Але мы прадставiм новыя iмёны. Яны з’явiлiся падчас конкурсу, якi мы праводзiлi напярэдаднi фестывалю, але пераможцаў прадставiм i будзем вiншаваць у Маладзечне. Далейшы шлях у музыцы будзе залежаць ужо толькi ад iх самiх. Тым больш, што ёсць беларускiя прыклады сапраўды паспяховай творчасцi. Мiнiстэрства культуры сёлета заснавала прыз iмя Уладзiмiра Мулявiна. Прыз будзе ўпершыню ўручаны сёлета на Нацыянальным фестывалi беларускай песнi i паэзii.

За фестывальнымi падзеямi сачыце на нашым сайце ў Iнтэрнэце: html:www.zvyazda.minsk.by



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падрыхтоўка да адкрыцця нацыянальнага фестывалю «Маладзечна-2003» iдзе поўным ходам — да 20 чэрвеня часу застаецца мала. I арганiзатары надзвычай адка
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика