Фермы... з саломы
Максiм АРХIПАЎ, БелаПАН
Надзейным сховiшчам ад лiпеньскай спёкi стала для мясцовых кароў ферма, збудаваная ў калгасе iмя Суворава Пастаўскага раёна Вiцебскай вобласцi па праекту яго старшынi Героя Сацыялiстычнай Працы Алега Валадзько. У яе сценах няма нiводнага цвiка, таму што складзены яны з прэсаваных цюкоў леташняй саломы, якую ў iншых гаспадарках проста спальваюць.
Па водгуках спецыялiстаў, пабудова з’яўляецца ўзорам эканамiчнасцi i эфектыўнасцi. Зiмой у ёй цёпла — тоўстыя сцены цудоўна абараняюць жывёл ад ветру, марозу i снегу, а ў летнюю спёку — халаднавата, таму што салома не збiрае сонечнай энергii. А. Валадзько ўпэўнены, што падобныя пабудовы, практычна бясплатныя, але вельмi карысныя i патрэбныя, павiнны быць у кожнай гаспадарцы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Надзейным сховiшчам ад лiпеньскай спёкi стала для мясцовых кароў ферма, збудаваная ў калгасе iмя Суворава Пастаўскага раёна Вiцебскай вобласцi |
|