«Нацыянальная iдэалогiя — аснова i гарантыя развiцця чалавечага патэнцыялу»
Таццяна ПАДАЛЯК
Я I РАДЗIМА Паводле даклада ААН аб чалавечым развiццi за 2003 год, Рэспублiка Беларусь у глабальным рэйтынгу краiн па iндэксу чалавечага развiцця займае 53-е месца i ўваходзiць у лiк дзяржаў з высокiм узроўнем развiцця чалавечага патэнцыялу.Больш падрабязна пра гэта мы папрасiлi расказаць начальнiка Цэнтра сацыяльных праблем Iнстытута сацыяльна-палiтычных даследаванняў пры Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь А. ЧАШЧАВIКА. — Пачынаючы з 1990 года Праграма развiцця ААН (ПРААН) штогод выдае даклад аб чалавечым развiццi, — гаворыць Антон Баляслававiч. — Гэты даклад распрацоўваецца групай незалежных мiжнародных экспертаў, якая разам з аналiтычнымi распрацоўкамi выкарыстоўвае ў сваёй рабоце статыстычныя даныя розных мiжурадавых арганiзацый i iншых мiжнародных агенцтваў. — Мяркую, нашым чытачам цiкава будзе даведацца, на аснове якiх крытэрыяў вызначаўся iндэкс чалавечага развiцця? — Для ацэнкi iндэксу развiцця чалавечага патэнцыялу традыцыйна ўлiчваюцца перш за ўсё найважнейшыя тры паказчыкi: працягласць жыцця, памер ВУП на душу насельнiцтва, iндэкс узроўню адукаванасцi. Пры гэтым варта адзначыць, што, згодна са звесткамi мiжнародных арганiзацый, адрозненнi памiж узроўнем развiцця краiн толькi на адну трэць вызначаюцца эканамiчнымi паказчыкамi, а на дзве трэцi — узроўнем i якасцю адукацыi. — Колькi краiн прааналiзавана ў дакладзе ААН? — Даследавана i вывучана сiтуацыя ў 175 краiнах свету. Першыя 55 краiн пазначаны як краiны з высокiм узроўнем развiцця чалавечага патэнцыялу, далей у рэйтынгу — краiны з сярэднiм узроўнем развiцця чалавечага патэнцыялу (з 56-й па 141-ю) i 35 краiн свету маюць нiзкi ўзровень развiцця чалавечага патэнцыялу. Беларусь увайшла ў групу дзяржаў з высокiм узроўнем развiцця чалавечага патэнцыялу. — А як выглядаюць у гэтым глабальным рэйтынгу, напрыклад, Расiя, Украiна, iншыя краiны СНД? — Беларусь апярэдзiла ўсе краiны СНД. Расiя займае 63-е месца, Украiна — 75-е, Казахстан — 76-е, Грузiя — 88-е. Увогуле, калi браць краiны — былыя рэспублiкi СССР, то Беларусь «прапусцiла наперад» толькi Лiтву (45-е месца) i Латвiю (50-е месца). Магу паведамiць, што наша рэспублiка апярэдзiла таксама i некаторыя еўрапейскiя краiны — кандыдаты ў еўраатлантычныя структуры: Балгарыю, Македонiю, Боснiю i Герцагавiну, Румынiю, Албанiю i Турцыю. Гэта лiдарства з’яўляецца заканамерным: разлiкi незалежных экспертаў паказваюць, што Беларусь у большай ступенi, чым iншыя краiны СНД, праяўляе клопат аб сваiх грамадзянах, выдаткоўваючы на ахову здароўя 4,7 працэнта ВУП, адукацыю — 6 працэнтаў ВУП. Па ўзроўню пiсьменнасцi дарослага насельнiцтва i моладзi, па паказчыках паступiўшых у пачатковую i сярэднюю школу дзяцей, колькасцi студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў наша краiна не толькi не адстае, але i апярэджвае многiя развiтыя краiны Еўропы i Амерыкi. Высокi сусветны аўтарытэт нашай школы пацвярджаецца тым, што нашы школьнiкi i студэнты рэгулярна перамагаюць i заваёўваюць прызавыя месцы на мiжнародных алiмпiядах. Значная колькасць iншаземных студэнтаў, якiя вучацца ў беларускiх ВНУ, сведчыць i аб высокiм сусветным прэстыжы нашай вышэйшай адукацыi. Паказчыкi развiцця адукацыйнай сiстэмы вызначаюць перспектывы развiцця любой дзяржавы, бо адукацыя сёння — важнейшы стратэгiчны рэсурс сацыяльна-эканамiчнага развiцця i павышэння якасцi i ўзроўню жыцця. — Адзiн з паказчыкаў, якi ўлiчваецца ААН пры падрыхтоўцы даклада, — працягласць жыцця. Аднак зараз складваецца даволi няпростая дэмаграфiчная сiтуацыя, ды i на здароўе шмат скаргаў... — I ўсё ж хочацца ўзгадаць старую iсцiну: усё пазнаецца ў параўнаннi. Дасягненнi сiстэмы аховы здароўя нашай рэспублiкi, па прызнанню Сусветнай арганiзацыi аховы здароўя, адзначаны як найбольш высокiя сярод краiн СНД: Рэспублiка Беларусь займае 53-е месца ў свеце, Расiя — 100-е, Украiна — 60-е, Казахстан — 62-е, Латвiя — 67-е, Малдова — 91-е. Дзякуючы сацыяльна-палiтычнай стабiльнасцi ў краiне, захаванню лепшых традыцый у галiне аховы здароўя Беларусь па шэрагу паказчыкаў здароўя насельнiцтва, такiх, напрыклад, як дзiцячая i мацярынская смяротнасць, чаканая працягласць жыцця, узровень iнфекцыйных захворванняў, выгадна адрознiваецца ад усiх рэспублiк былога СССР. Дзяржаўная палiтыка ў галiне аховы здароўя накiраваная на забеспячэнне ўсiх сацыяльных груп насельнiцтва якаснай, даступнай медыцынскай дапамогай, павышэнне ўзроўню санiтарнай культуры, прафiлактыку захворванняў, укараненне здаровага ладу жыцця. Хацелася б падкрэслiць, што ў рэспублiцы строга выконваюцца канстытуцыйныя правы кожнага грамадзянiна на забеспячэнне бясплатнай i даступнай медыцынскай дапамогай. У краiне праведзена маштабная работа па распрацоўцы i ўкараненню новай медыка-эканамiчнай мадэлi развiцця айчыннай аховы здароўя, якая ўключае бюджэтнае фiнансаванне расходаў на ахову здароўя ў разлiку на аднаго жыхара; распрацоўку i рэалiзацыю тэрытарыяльных праграм дзяржаўных гарантый забеспячэння грамадзян рэспублiкi бясплатнай медыцынскай дапамогай; рэструктурызацыю, стандартызацыю, стварэнне сiстэмы кiравання якасцю медыцынскай дапамогi; забеспячэнне прыярытэтнага развiцця першаснай медыка-санiтарнай дапамогi. Мэта праводзiмай у галiне рэформы — захаванне здароўя беларусаў, максiмальнае наблiжэнне медыцынскай дапамогi да насельнiцтва. Чалавек — галоўная каштоўнасць нашай краiны. Зыходзячы з гэтага тэзiса будуецца дзяржаўная палiтыка — сацыяльная, эканамiчная, iдэалагiчная. — Усебаковае развiццё i ўдасканаленне чалавека, яго iнтэлектуальнага, духоўнага патэнцыялу — мабыць, гэта задача можа разглядацца акурат у кантэксце нацыянальнай iдэi? — Безумоўна. Не будзе перабольшаннем сказаць, што нацыянальная iдэалогiя з’яўляецца асновай i гарантыяй развiцця чалавечага патэнцыялу. Памятаеце, яшчэ некалькi гадоў назад некаторыя заклапочана «шукалi нацыянальную iдэю». А нацыянальная iдэя грунтуецца на пазiцыi развiцця чалавека, грамадзянiна — пачынаючы ад нараджэння да выхавання ў сям’i, навучання ў школе... З самага ранняга дзяцiнства маленькага чалавека трэба выхоўваць Грамадзянiнам — каб ён ведаў i разумеў, хто ён i адкуль, каб любiў сваю родную зямлю, свой дом, бацькоў, землякоў, каб ганарыўся Радзiмай. Дарэчы, зараз распрацоўваецца праграма лекцыйнага курса для ВНУ «Дзяржаўная iдэалогiя», рыхтуецца падручнiк. Невыпадкова пытанням iдэалогii ўдзяляецца такая вялiкая ўвага: гэта аснова развiцця i чалавека, i грамадства, i дзяржавы. — Дзякуй за гутарку.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле даклада ААН аб чалавечым развiццi за 2003 год, Рэспублiка Беларусь у глабальным рэйтынгу краiн па iндэксу чалавечага развiцця займае 53-е месц |
|