Помнiк Давыду Гарадзенскаму
Андрэй МЯЛЕШКА, БелаПАН
Помнiк Давыду Гарадзенскаму ўпрыгожыць гару ля Каложскай царквы ў Гродне.
Як паведамiла гродзенскае тэлерадыёаб’яднанне, гэта будзе камень, на якiм скульптар Уладзiмiр Панцялееў зробiць скульптурную кампазiцыю з выявай славутага гродзенскага князя ХIII стагоддзя. Нагадаем таксама, што лiтаральна месяц таму гродзенскi гарадскi парк iмя 40-годдзя ВЛКСМ на сесii гарадскога Савета перайменаваны ў Каложскi. Гарадскiя ўлады хочуць зрабiць яго больш прывабным для жыхароў i гасцей. Некалькi дзён таму на гары, што ля Каложскай Барысаглебскай царквы ХII стагоддзя, быў устаноўлены i асвечаны крыж у гонар усiх тых, хто пахаваны непадалёку ад старажытнага храма.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Помнiк Давыду Гарадзенскаму ўпрыгожыць гару ля Каложскай царквы ў Гродне
|
|