21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Наталля ЦЫЛIНСКАЯ: «Я не трымаю мужа ў цянi — яму самому там падабаецца»

25.08.2009 21:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пяцiразовая чэмпiёнка свету па веласпорту Наталля Цылiнская лiчыць, што дасягнула ў спорце не так ужо i шмат, i iдзе далей, да толькi ёй вядомай вялiкай спартыўнай мэты. Адразу пасля заканчэння апошняга чэмпiянату свету, дзе яна заваявала залаты медаль, Наталля прыехала ў Мiнск. Тут яе чакалi не толькi журналiсты — спачатку быў прыём у мiнiстра спорту i турызму, потым са спартсменкай сустракаўся прэзiдэнт. Быць у цэнтры ўвагi Наталля любiць. «А якой жанчыне гэта не падабаецца?» — слушна заўважае яна. Тым не менш, зорная хвароба — гэта не пра яе. Яна адразу ж згаджаецца на размову, запрашае да сябе дадому, дакладней, у бацькоўскую кватэру — на момант нашай сустрэчы ўласнай кватэры ў Наталлi яшчэ не было. Менавiта тут яна спынiлася разам з мужам i дачкой падчас апошняга прыезду ў Мiнск.

У веласпорце Наталля Цылiнская даўно, прызавыя месцы яна займала яшчэ ў зборнай былога Саюза. Паспела двойчы выйсцi замуж i нарадзiць дзiця, зноў вярнуцца ў спорт i дасягнуць яшчэ больш высокiх вынiкаў. Такую хуткасць тлумачыць проста: «Я ж спрынтарша». Зараз марыць пра «золата» Алiмпiяды i другое дзiця. Цяперашнi муж, таксама велагоншчык, паводле яго прызнання, з-за Наташы пайшоў з вялiкага спорту i расiйскай зборнай, але сёлета вярнуўся, бо пакiдаць не хацелася. Пакуль Цылiнская трэнiруецца ў Маскве разам са сваёй асноўнай канкурэнткай расiянкай Святланай Гранкоўскай у расiйскага ж трэнера Станiслава Салаўёва, якi працуе з беларускай па кантракту. Бо трэка для трэнiровак Цылiнскай у Беларусi пакуль няма, як i трэнераў адпаведнага ўзроўню.

— Наташа, пра што iшла гутарка ў прэзiдэнта?

— Размаўлялi каля дзвюх гадзiн. I бытавыя, i кватэрныя пытаннi абмеркавалi. I наконт далейшага жыцця пагаварылi — у спорце ж я не навечна. Пра трэк узгадалi. Пакуль размова iшла пра тое, што калi выйграю Алiмпiяду, трэк будзе пабудаваны. Хаця, мне здаецца, ён усё роўна будзе — такое ў мяне прадчуванне. Хаця лепш было б, калi б я выйграла — i ён быў. Пагаварылi пра «бытавуху»: чаго хапае — чаго не хапае. Веласiпедаў не было, а павiнны былi быць да гэтага чэмпiянату свету. Прэзiдэнт узняў гэта пытанне — i ўсё адразу знайшлося. Пра форму я таксама сказала — усё таксама, здаецца, вырашылася. Было ўзнята пытанне наконт кватэры.

— Ты ж атрымала...

— Усе б ужо на наваселлi пабывалi, калi б я атрымала. Нi ключоў, нi ордэра ў мяне пакуль няма. Але думаю, што ў блiжэйшы час усё вырашыцца.

— Гэта першая сустрэча з прэзiдэнтам?

— Першая на такiм узроўнi, таму што папярэдняя была ў нерабочай абстаноўцы (маецца на ўвазе навагоднi баль у прэзiдэнта. — Аўт.). Нiчога канкрэтна тады не абмяркоўвалi — ва ўсiх было свята. Хаця ў прынцыпе, калi б зiмой не пагаварылi, кватэра i зараз была б, напэўна, дзесьцi ў абяцаннях. Да той сустрэчы не ведалi, на якiх падставах мне яе выдзяляць.

— Засмуцiлася з-за «серабра» ў спрынце?

— Гэта сярэбраны медаль чэмпiянату свету, што зусiм нядрэнна. Я проста засмучаная тым, як праехала — я лiчу, што дрэнна.

— Што сказаў пасля гэтага трэнер?

— Павiншаваў. Са Святланай Гранкоўскай мы канкурэнткi, пастаянна лбамi сутыкаемся. I тут мы ў фiнале разам ехалi — нiхто не застаўся за «васьмёркай» цi за «чацвёркай». У кожнай медаль. Але ў нас не фiгурнае катанне — па дзве залатыя не даюць.

— Расiяне таксама павiншавалi?

— Так. Я, праўда, спытала, цi вiншавалi б, калi б выйграла «золата». Сказалi, што так.

— Ты не ўпэўненая ў iх шчырасцi?

— Я нi ў кiм не ўпэўненая. Як вядома, чужая душа — поцемкi.

— Ну, а ў пачуццях мужа ўпэўненая?

— Спадзяюся, што так.

— Задаволеная тым, як ён праехаў?

— Калi браць адносна тых жа вiдаў праграмы рускiх дагэтуль, то нядрэнна. Але заўсёды хочацца лепшага. Канешне, я з-за яго засмуцiлася.

— Ён сур’ёзна ставiцца да тваёй спартыўнай кар’еры?

— А хiба можна мяне ўспрымаць несур’ёзна? Канешне, сур’ёзна, бо ўсё гэта па-сапраўднаму i вельмi небяспечна.

— Як ён рэагуе на тое, што ты заўсёды навiдавоку, а ён у цянi...

— Я не трымаю яго ў цянi — гэта яго асабiстае жаданне нiкуды не высоўвацца. Яму, канешне, не падабаецца, што мяне цэлымi днямi няма дома. Неяк ён спытаў: «Куды ты?». Я адказваю: «Па справах».

— А як у сям’i размеркаваныя абавязкi?

— Ды нiяк яны не размеркаваныя. Хатнiмi справамi займаецца той, у каго ёсць час. Ну, стамiлася я, не хачу гатаваць — Андрэй заўсёды прыгатуе.

— А хто дачку даглядае?

— Яна сама сябе даглядае.

— Яна такая, як мама?

— Яна такая, якая яна ёсць. Многiм здаецца, што Маша вельмi падобная на мяне — як знешне, так i па характару. Але я бачу, што яна iншая. Яна мацнейшая, чым я. Я магу i паплакаць. Хаця здацца я таксама не магу.

— Дзе яна пойдзе ў школу?

— У Мiнску.

— А хто прыглядаць будзе?

— Гэта пытанне мы яшчэ не вырашылi.

— Што на дадзены момант для цябе больш важнае — сям’я цi спартыўная кар’ера?

— Больш важная заўсёды сям’я. Па-мойму, гэта правiльна. Навошта тады ствараць сям’ю, калi яна адыходзiць на другi план? У маiм жыццi проста зараз так адбылося, што мая сям’я робiць усё, каб дапамагчы мне дасягнуць намечанай мэты.

— Хочаш, каб дачка пайшла па тваiх слядах?

— Не хачу — гэта цяжка, небяспечна i, можа быць, у нейкай ступенi няўдзячна. Шмат спартсменаў, якiя нiчога не дасягаюць, але працуюць яны не менш, чым я. Проста камусьцi гэта не дадзена. Гэта складаная, «конская» праца, свайму дзiцяцi гэтага не пажадаю.

— Дзе жывеш у Маскве?

— У Крылацкiм на трэку.

— Начуеш таксама там?

— У гасцiнiцы. Там плiтка стаiць, каструлi з патэльнямi.

— Здаецца, падчас гэтага непрацяглага прыезду ў Мiнск ты збiралася кудысьцi паступаць?

— Ужо паступiла ў БДУ на юрфак.

— Ты ж скончыла Акадэмiю фiзвыхавання. Навошта табе другая вышэйшая адукацыя?

— Прафесiя мне гэта заўсёды падабалася. Атрымлiваецца, што другая адукацыя — усвядомленая. А першая навошта — не ведаю. Мне не хацелася б далей звязваць сваё жыццё са спортам, з трэнерскай кар’ерай. Я не хачу быць нi трэнерам, нi настаўнiкам. У мяне, здаецца, не той характар, я не змагу працаваць з дзецьмi.

— Табе падабаецца гэта ўсё — увага журналiстаў, мiнiстра?

— Калi гэта працягваецца ўжо трэцiя суткi... Я сплю гадзiн па шэсць, напэўна. Заводзiць, канешне. (Смяецца. — Аўт.)

— Зразумела, што стамляешся. Тым не менш, магла сабе ўявiць такую ўвагу ў 14 гадоў?

— Калi мне было 14, у той час зборная Беларусi была як зараз зборная Мiнска. Калi я толькi прыйшла ў веласпорт, вышэйшым пiлатажам было для мяне трапiць у зборную Беларусi. Калi гэты рубеж быў узяты, мэтай стала зборная Саюза. Ну так i панеслася далей. У нейкi момант я пачала думаць, што час трапiць i да прэзiдэнта.

— Табе падабаецца быць у цэнтры ўвагi?

— Якой жанчыне гэта не падабаецца?

— За два медалi на чэмпiянаце свету ты атрымала 5 тысяч у.а. За такiя грошы можна выступаць добра?

— Калi параўноўваць з iншымi краiнамi, то гэта малавата. Але я спадзяюся, што мы прагрэсiруем.

— А спонсарская дапамога?

— У мяне няма спонсараў. Калi маецца на ўвазе «камбез», то гэта мiнулагоднi. Сёлета рэкламадаўцы мне казалi, што ехаць у iм не трэба. Але мне не было што апрануць — у мяне няма iншага. Сёлета форму так i не зрабiлi.

— А веласiпед чый?

— Казённы. Але ж у мяне яго нiхто не адбярэ, пакуль я вынiкi паказваю.

— Зараз у цябе адпачынак?

— Можна так сказаць. Ад трэнера. Ад веласiпеда — не. Трэнiравацца трэба ўсё роўна. Хутка я ўвогуле адлятаю ў Сочы.

— Аднаўляцца?

— Трэба пачынаць сур’ёзна трэнiравацца. Хаця я хачу яшчэ потым на пару дзён вярнуцца — Машку ж трэба ў школу «здаваць»...

Гутарку вяла Алена АЎЧЫННIКАВА.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пяцiразовая чэмпiёнка свету па веласпорту Наталля Цылiнская лiчыць, што дасягнула ў спорце не так ужо i шмат, i iдзе далей, да толькi ёй вядомай вялiк
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика