21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Поезд пайшоў...

25.08.2009 21:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiктар САВIЦКI

КВАТЭРНАЕ ПЫТАННЕ

Нашу сям’ю паставiлi ў чаргу на паляпшэнне жыллёвых умоў у 1984 годзе як маладую. Напiшыце, цi маем мы права на атрыманне адначасова льготнага крэдыту i аднаразовай беззваротнай субсiдыi пры будаўнiцтве кватэры ў КiЗе? (Мне цяпер 49, з мужам разведзеная. Дзецi дарослыя.)

Т. Б., г.Рэчыца.

У адпаведнасцi з указамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 10 верасня 1996 г. № 358 i ад 14 красавiка 2000 г. № 185 маладыя сем’i, а таксама маладыя грамадзяне з лiку адзiнокiх мацi, разведзеных (аўдавелых) мужа цi жонкi, якiя выхоўваюць непаўналетнiх дзяцей, у тым лiку пражываючых сумесна з бацькамi (незалежна ад узроўню забяспечанасцi жылой плошчай), у iнтэрнатах, у службовых жылых памяшканнях, па дагавору паднайму ў дамах дзяржаўнага жыллёвага фонду або па дагавору найму ў дамах прыватнага жыллёвага фонду (незалежна ад працягласцi пражывання), маюць права на сумеснае выкарыстанне льготнага крэдыту i аднаразовай беззваротнай субсiдыi на будаўнiцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў.

Пад маладымi грамадзянамi маюцца на ўвазе асобы ва ўзросце да 31 года, а пад маладымi сем’ямi — сем’i, у якiх муж цi жонка знаходзiцца ва ўзросце да 31 года на момант прыняцця на ўлiк на паляпшэнне жыллёвых умоў. Да членаў сям’i маладога грамадзянiна (маладой сям’i) адносяцца яго муж (незалежна ад узросту) i iх дзецi. Упершыню норма аб сумесным выкарыстаннi субсiдыi i льготнага крэдыту была ўведзена Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 10.09.1996 г. № 358 i пастановай Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 22.11.1996 г. № 744. Пунктам 8 гэтага Указа ўпершыню ўведзены i асобны ўлiк на паляпшэнне жыллёвых умоў маладых сем’яў.

На момант увядзення ў дзеянне ўказаных iльгот для маладых сем’яў заяўнiцы было 42 гады i яна не магла быць аднесена да катэгорыi маладых грамадзян.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нашу сям’ю паставiлi ў чаргу на паляпшэнне жыллёвых умоў у 1984 годзе як маладую. Напiшыце, цi маем мы права на атрыманне адначасова льготнага крэдыту
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика