«Гарачая лiнiя» па пытаннях сельскага прадпрымальнiцтва
БЕЛТА
«Гарачая лiнiя» па пытаннях сельскага прадпрымальнiцтва пачынае працаваць у Мiнску з сённяшняга дня. Мерапрыемства арганiзавана ў рамках сумеснага праекта Урада Рэспублiкi Беларусь i Праграмы развiцця ААН «Актывiзацыя прадпрымальнiцкай дзейнасцi праз развiццё партнёрства i прыватнага сектара».
Цяпер любы жыхар сельскай мясцовасцi Беларусi зможа да 30 снежня гэтага года бясплатна атрымаць квалiфiкаваную кансультацыю юрыстаў па пытаннях арганiзацыi свайго бiзнэсу, пазванiўшы ў Мiнску па тэлефонах 276-01-90 або 282-04-34. «Гарачая лiнiя» будзе мець iнтэрактыўны характар. Яе спецыялiсты будуць ажыццяўляць тэлефоннае апытанне фермераў i прадпрымальнiкаў малога бiзнэсу ў вёсцы з мэтай выяўлення iснуючых праблем i наступнай распрацоўкi бiзнэс-мадэляў для развiцця сельскага прадпрымальнiцтва. Гэта будзе садзейнiчаць замацаванню моладзi ў вёсцы шляхам стварэння новых рабочых месцаў, занятасцi насельнiцтва i павышэнню яго дабрабыту.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Гарачая лiнiя» па пытаннях сельскага прадпрымальнiцтва пачынае працаваць у Мiнску з сённяшняга дня. Мерапрыемства арганiзавана ў рамках сумеснага пра
|
|