21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Верасень: пара нарыхтоўваць дзьмухаўцы

25.08.2009 21:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вольга ШАЎКО

Здаўна хваробы даймалi чалавека. У пошуках сродкаў iх лячэння людзi звярталiся да навакольнага асяроддзя. Зносiны з прыродай i вопыт выпадковых назiранняў навучылi першабытнага чалавека распазнаваць многiя з лекавых сродкаў. I на працягу тысячагоддзяў была выяўлена вялiкая колькасць карысных раслiн, якiя атрымалi шырокае i разнастайнае прымяненне ў народаў свету. Прычым i сучасная навуковая медыцына вялiкую ўвагу ўдзяляе лекавым раслiнам. Нягледзячы на поспехi хiмii ў сiнтэзе лекаў i на дасягненнi ў лячэннi антыбiётыкамi, добрая колькасць прэпаратаў вырабляецца з раслiн. I не выпадкова. Амаль усе яны малатаксiчныя i рэдка калi выклiкаюць шкодныя наступствы. Аднак найбольш шырока раслiны прымяняюцца ў народнай медыцыне. Сучасныя траўнiкi, канешне, маюць ужо сур’ёзны вопыт зносiнаў з ляснымi i лугавымi «дактарамi», ведаюць iх асаблiвасцi, спосабы збору i апрацоўкi. Тым больш што гэту карысную сыравiну можна здабываць амаль круглы год. Ужо з лютага сваiмi гаючымi ўласцiвасцямi гатовы падзялiцца вольха, чага, сасна. А ў лiстападзе заканчваецца збор лекавай сыравiны, якую даюць аер, вольха шэрая, журавiны, рабiна, амела белая, чага, спарыння.

Збiраць лекавую сыравiну трэба ў той час, калi яна змяшчае максiмальную колькасць дзейных рэчываў. Грунтуючыся на ведах i вопыце айчынных траўнiкаў, мы прапануем некаторую iнфармацыю аб тым, якую лекавую сыравiну лепш збiраць у вераснi-кастрычнiку, як яе сушыць, ад якiх хвароб i ў якiм выглядзе прымаць.

Такiм чынам, аер звычайны. Ён расце ля самай вады па берагах рэк i азёр, паблiзу стаячай вады i на балотах. З лекавай мэтай ужываюцца яго карэнiшчы. Iх выцягваюць з глею граблямi цi вiлкамi. Сабраныя карэнiшчы адмываюць ад бруду, зразаюць каранi i рэшткi лiсця. Потым правяльваюць на адкрытым паветры. Пасля чаго разразаюць на кавалкi 10—20 см даўжынёй i сушаць пры тэмпературы не вышэй чым 25—30 градусаў. Добра высушаныя кавалкi карэнiшчаў павiнны ламацца, а не гнуцца.

У народнай медыцыне прымяняюць галоўным чынам настойку карэнiшчаў аеру на гарэлцы, але робяць i водныя адвары. П’юць такi адвар пры страўнiкавых захворваннях, асаблiва пры язве страўнiка, пры захворваннях печанi, нервовых захворваннях, туберкулёзе лёгкiх, лiхаманцы. Пры рэўматызме п’юць спiртавы настой i нацiраюць балючыя месцы. Адвар карэнiшчаў з малаком даюць дзецям пры эпiлепсii, жуюць карэнiшча пры пякотцы, зубным болi. П’юць ад лiшаёў i мыюць паражоныя месцы. Парашком з карэнiшчаў аеру прысыпаюць гнiласныя раны.

З пачаткам восенi пачынаецца нарыхтоўка каранёў дзягiлю лекавага. Гэта буйная травянiстая раслiна аблюбавала сабе берагi рэк i ручаёў, ускраiны балот, сырыя лясы, забалочаныя лугi, хмызнякi. Выкапаныя каранi абмываюць халоднай вадой i сушаць на адкрытым паветры або пад навесамi. Гатовая сыравiна вызначаецца вельмi моцным водарам, смак гаркавата-востры, крыху пякучы. У народнай медыцыне дзягiль прымяняецца як танiзуючы i ўмацавальны сродак пры нервовым знясiленнi, эпiлепсii, iстэрыi, бяссоннiцы. Адвар кораня ўжываюць таксама пры гастрыце, п’юць ад халеры, нацiраюцца пры рэўматызме.

А вось добра вядомы ўсiм лопух. Ён сустракаецца паўсюль як пустазелле. Але не варта ставiцца да яго з пагардай. У першыя восеньскiя месяцы трэба выкапаць яго каранi, ачысцiць ад зямлi, прамыць у вадзе, адрэзаць наземныя часткi ля каранёвай шыйкi, зняць скурку, парэзаць на долькi i высушыць на адкрытым паветры. Вы атрымаеце добрую лекавую сыравiну. Каранi, настоеныя на гарэлцы, п’юць па адной сталовай лыжцы пры раку, рэўматызме. Таксама iх труць на тарцы, гатуюць з маслам, дадаюць сыры жаўток курынага яйка i зноў-такi прымяняюць пры раку. Гэтай жа сумессю змазваюць месцы, паражоныя ракам скуры. Адвар на малацэ даюць дзецям пра дыятэзе. Адварам каранёў мыюць галаву для ўмацавання валасоў, корань можна пацерцi на тарцы, змяшаць з салам i змазаць высыпку на галаве.

Восенню з лекавымi мэтамi збiраюць каранi дзьмухаўцоў. Iх выкопваюць, прамываюць у вадзе, адразаюць каранёвую шыйку i перад сушкай вяляць да таго часу, пакуль з надрэзаў перастане выдзяляцца млечны сок. Сушаць на паветры або ў сушылках.

У народнай медыцыне настойку каранёў дзьмухаўцу на гарэлцы п’юць пры болях у жываце, робяць прымочкi пры экзэмах. Водны адвар усёй раслiны п’юць пры туберкулёзе лёгкiх, перапудзе.

Па ўсёй тэрыторыi рэспублiкi на забалочаных лугах, у прыбярэжных хмызняках, па сырых канавах, лясных ручаях расце валяр’ян лекавы. Збiраюць яго таксама восенню, калi вяне наземная частка раслiны, але застаюцца засохлыя сцёблы са шчыткамi. Валяр’ян выкопваюць, адразаюць наземную частку ля самага карэнiшча, разразаюць уздоўж на некалькi частак i хутка мыюць у халоднай вадзе. Перад сушкай раскладваюць пластам не больш чым 15 см i пакiдаюць на 1-2 днi пад навесам для правяльвання. Сушаць на гарышчы пры тэмпературы не вышэй чым 35—40 градусаў. Падчас сушкi карэнiшчы трэба часта пераварочваць.

З валяр’янавага кораня робяць настойку на гарэлцы або водныя адвары i ўжываюць пры нервовых расстройствах, галаўным болi, пры лiхаманцы, эпiлепсii як сардэчны сродак. У водным адвары купаюць неспакойных дзяцей, каб добра спалi.

Як падлесак у сасновым бары i яловых лясах расце ядловец. У медыцыне ўжываюцца яго шышка-ягады. Улiчваючы, што кусты калючыя, плады збiраюць у пальчатках. Сушаць пры сярэдняй тэмпературы.

Шышка-ягады заварваюць, адвар п’юць пры хваробах нырак, мачавога пузыра, печанi, пры ацёках.

Адна з найбольш папулярных лекавых раслiн у народнай медыцыне — дзiвасiл высокi. Настойка на гарэлцы з яго каранёў лiчыцца найлепшым сродкам пры страўнiкавых захворваннях — язве, гастрыце. Яшчэ яешню пасыпаюць парашком кораня i ядуць пры захворваннях, выклiканых падыманнем цяжару. Пры язве дванаццацiперснай кiшкi п’юць па адной сталовай лыжцы настойку на гарэлцы i потым прымаюць 2-3 сталовыя лыжкi свiнога тлушчу, парашок кораня перасмажваюць са свiным тлушчам i прыкладваюць на льняной анучцы да пухлiн i ран.

Нарыхтоўку каранёў дзiвасiлу робяць у пачатку восенi. Iх разразаюць на кавалкi да 20 см даўжынёй, а для лепшай прасушкi — яшчэ i ўздоўж. Сушка паветраная.

Усю восень да снегу i ранняй вясной мы збiраем журавiны. Ягады гэтыя бясцэнныя для здароўя чалавека. Iх ядуць пры павышаным цiску крывi, лiсце — пры задышцы, ягады i лiсце — пры панiжанай кiслотнасцi страўнiка, сок ягад прымяняецца пры гарачцы.

Па ўсёй Беларусi сустракаецца даўняя наша знаёмая рабiна. Плады яе збiраюць да самых замаразкаў i сушаць на сонцы або ў печах цi сушылках. Ягады рабiны ўжываюцца ў свежым выглядзе цi як варэнне пры захворваннях сэрца, панiжанай кiслотнасцi страўнiка, хваробах печанi, прастудзе, ягады ў спiрце прымяняюцца ад болю ў грудзях, пры гемароi, ад запалення залоз.

Аднак, збiраючы, нарыхтоўваючы i ўжываючы гэтыя народныя лекавыя раслiны, варта памятаць: кожны чалавек iндывiдуальны. I тое, што карысна аднаму, можа выклiкаць процiлеглую рэакцыю ў другога. Таму перад выкарыстаннем прэпаратаў з лекавых раслiн абавязкова парайцеся з урачом.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здаўна хваробы даймалi чалавека. У пошуках сродкаў iх лячэння людзi звярталiся да навакольнага асяроддзя. Зносiны з прыродай i вопыт выпадковых назiра
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика