21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дзень нараджэння — нагода для планаў на будучыню

25.08.2009 21:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Таццяна ЯРАШУК

Рэха падзеi

Чырвонай нiткай праз гiсторыю нашай дзяржавы прайшла эпоха камунiзму i сацыялiзму. I па сённяшнi дзень нельга даць адназначную ацэнку дзяржаўнай палiтыцы таго часу. Некаторыя, асаблiва моладзь, паставiлi на ўсiм, што звязана з «саўдэпаўскiмi» часамi, чорны штамп. Адсюль i недавер, i негатыўная рэакцыя. Прызнацца, тое ж самае было i ў мяне да таго часу, пакуль я не аказалася ў дружнай сям’i Беларускага рэспублiканскага саюза моладзi — правапераемнiка камсамола. I цяпер я разумею, што гэта падтрымлiваемая дзяржаўнай уладай арганiзацыя будзе паспяхова функцыянаваць.

Што ж сёння рэальна можа прапанаваць БРСМ моладзi? Арганiзацыю вольнага часу (паходы, турзлёты, дыскатэкi, клубы па iнтарэсах), падрыхтоўку да самастойнага выхаду на рынак працы (прадастаўленне рабочых месцаў, звестак па прафарыентацыi, сустрэчы з кiраўнiкамi прадпрыемстваў), спартыўныя i культурныя мерапрыемствы... Пра астатняе спытайце ў сакратара сваёй пярвiчнай арганiзацыi.

Сiмвалiчнай стала назва гасцiнiцы «Беларусь» для амаль 200 маладых людзей. Яны прыехалi з розных куткоў радзiмы ў сталiцу для ўдзелу ў семiнары-вучобе актыву БРСМ. Сакратары раённых, гарадскiх, абласных i цэнтральнага камiтэтаў сустрэлiся, каб абмяняцца вопытам па асноўных напрамках дзейнасцi саюза i адзначыць свой першы дзень нараджэння — год з дня ўтварэння ГА «БРСМ». З гэтай нагоды Цэнтральны камiтэт на перыяд з 4 па 6 верасня падрыхтаваў для гасцей праграму, разлiчаную на тэарэтычныя i практычныя заняткi, культурны адпачынак.

У першы дзень пасля ўрачыстай цырымонii адкрыцця семiнара-вучобы адбыўся паказ вiзiтных картак абласных i Мiнскай гарадской арганiзацый. Сем каманд артыстычна, праз гумарыстычныя сцэнкi расказвалi пра сваё жыццё. Дык якiя ж яны, БРСМаўцы? Вясёлыя, знаходлiвыя, поўныя сiл i энергii, мэтанакiраваныя — сапраўдныя патрыёты сваёй Радзiмы. Яны — за захаванне нацыянальнай спадчыны, за здаровы лад жыцця, за дастойную будучыню, за тое, каб у дзяржавы была надзейная апора — маладое пакаленне.

— Мы будзем расцi. Да новага года як мiнiмум падвоiмся, як максiмум — патроiмся,— упэўнены сакратар Мiнскага гаркама Руслан Трухан.— Перспектывы развiцця арганiзацыi пры такой салiднай падтрымцы дзяржавы — вялiкiя. Я асабiста жадаў бы запусцiць комплексную праграму па выхаванню пакаленняў у духу культурных беларускiх традыцый i тым самым наблiзiць людзей да нацыянальнай гiсторыi, абрадаў i звычаяў.

— Маё жыццё падзяляецца на «да» i «пасля» ўступлення ў БРСМ. Што «пасля»? Новыя знаёмствы, незабыўныя сустрэчы, сябры з усёй Беларусi. БРСМ — актыўны рух, а рух — гэта жыццё. Без Саюза яно было б руцiнным, афарбаваным у шэры колер,— падзялiлася сваiмi ўражаннямi Вольга Барысенка, першы сакратар Ашмянскага райкама.

Чым жа запомнiўся гэты вiзiт гасцям? Наведваннем пярвiчных арганiзацый на Мiнскiм трактарным заводзе, «Агракомплексе «Ждановiчы», прадпрыемстве «Свiтанак» i iнш. Экскурсiй па Дзяржаўным мемарыяльным комплексе «Хатынь», дзе да кожнага са 186 помнiкаў спаленым вёскам былi ўскладзены кветкi... Сустрэчай з ветэранамi... I шматлiкiмi ўражаннямi.


P.S. Не застаўся ў баку ад святкавання 1-й гадавiны ўтварэння БРСМ i маладзёжны дадатак да «Звязды» — «Чырвоная змена». Наш рэдакцыйны «дэсант» наведаў з сяброўскiм вiзiтам гасцiнiцу «Беларусь», дзе правёў мiнi-прэзентацыю газеты. Дзякуй усiм зацiкаўленым за падтрымку падпiсной кампанii i — да новых сустрэч!



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чырвонай нiткай праз гiсторыю нашай дзяржавы прайшла эпоха камунiзму i сацыялiзму. I па сённяшнi дзень нельга даць адназначную ацэнку дзяржаўнай палi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика