Прэзiдэнт Беларусi заснаваў дзве новыя дзяржаўныя прэмii ў галiне навукi i тэхнiкi
Кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпiсаў Указ № 401 «Аб некаторых пытаннях дзейнасцi Камiтэта па Дзяржаўных прэмiях Рэспублiкi Беларусь».
Рашэннем прэзiдэнта ўнесены шэраг змяненняў i дапаўненняў у палажэннi аб Камiтэце па Дзяржаўных прэмiях Рэспублiкi Беларусь, аб Дзяржаўнай прэмii Рэспублiкi Беларусь у галiне навукi i тэхнiкi i ў галiне лiтаратуры, мастацтва i архiтэктуры. Заснаваны дзве новыя Дзяржаўныя прэмii Рэспублiкi Беларусь у галiне навукi i тэхнiкi для заахвочвання вучоных i спецыялiстаў у сферы бiялагiчных, медыцынскiх, сельскагаспадарчых навук i ваеннай тэхнiкi. Устаноўлены новы парадак унясення прэзiдэнту прапаноў аб узнагароджаннi Дзяржаўнымi прэмiямi Рэспублiкi Беларусь. Праект рашэння прэзiдэнта па гэтаму пытанню ўносiцца на разгляд кiраўнiка дзяржавы ўрадам па прадстаўленню Камiтэта па Дзяржаўных прэмiях Рэспублiкi Беларусь да 1 снежня года, у якiм прысуджаюцца прэмii. Гэтым указам зацверджаны таксама новы склад Камiтэта па Дзяржаўных прэмiях Рэспублiкi Беларусь, у якi ўвайшлi вядомыя вучоныя i спецыялiсты ў галiне прыродазнаўчых, тэхнiчных, сельскагаспадарчых, медыцынскiх, грамадскiх i гуманiтарных навук, дзеячы культуры i мастацтва, прадстаўнiкi дзяржаўных органаў i арганiзацый. Прыняцце ўказа будзе садзейнiчаць якаснаму ўдасканаленню арганiзацыi работы па прысуджэнню Дзяржаўных прэмiй Рэспублiкi Беларусь. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпiсаў Указ № 401 «Аб некаторых пытаннях дзейнасцi Камiтэта па Дзяржаўных прэмiях Рэспублiкi Беларусь» |
|