УКАЗ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 408
Аб утварэннi Дэпартамента фiнансавага манiторынгу Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь
(Вытрымка) У мэтах удасканалення сiстэмы мераў па прадухiленню легалiзацыi даходаў, атрыманых незаконным шляхам, пастанаўляю: 1. Утварыць у Камiтэце дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь Дэпартамент фiнансавага манiторынгу (далей — Дэпартамент) з правамi юрыдычнай асобы. 2. Зацвердзiць прыкладзенае Палажэнне аб Дэпар-таменце фiнансавага манiторынгу Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь. 3. Устанавiць, што: Дэпартамент камплектуецца за кошт агульнай колькасцi работнiкаў Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь, а таксама прыкамандзiраваных у выпадку неабходнасцi ваеннаслужачых, асоб радавога i начальнiцкага складу органаў унутраных спраў, органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях; умовы аплаты працы работнiкаў Дэпартамента зацвярджаюцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. 4. Унесцi ва Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 2 лiстапада 2001 г. № 617 «Аб мерах па ўдасканаленню сiстэмы органаў Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2001 г., № 105, 1/3169) наступныя змяненнi i дапаўненнi: 4.1. для службовага карыстання; 4.2. структуру Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь пасля абзаца шостага дапоўнiць абзацам наступнага зместу: «Дэпартамент фiнансавага манiторынгу Камiтэта дзяржаўнага кантролю». Абзацы сёмы — дваццаць чацвёрты названай структуры лiчыць адпаведна абзацамi восьмым — дваццаць пятым. 5. Устанавiць, што службовыя асобы дзяржаўных органаў, iншых арганiзацый i iншыя асобы абавязаны па пiсьмоваму патрабаванню ўпаўнаважаных службовых асоб Дэпартамента прадстаўляць iнфармацыю, неабходную для выканання Дэпартаментам задач i функцый, а таксама забяспечваць доступ да iнфармацыйных сiстэм i банкаў даных. 6. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь: зацвердзiць умовы аплаты працы работнiкаў Дэпар-тамента; забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым Указам; прыняць iншыя меры па выкананню гэтага Указа; пры складаннi праекта рэспублiканскага бюджэту на чарговы фiнансавы (бюджэтны) год прадугледжваць, пачынаючы з 2004 года, выдзяленне сродкаў на ўтрыманне Дэпартамента, уключаючы стварэнне i функцыянаванне аўтаматызаванай iнтэграванай сiстэмы ўлiку, апрацоўкi i аналiзу iнфармацыi аб фiнансавых аперацыях, якiя падлягаюць асаблiваму кантролю ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь аб процiдзеяннi легалiзацыi даходаў, атрыманых незаконным шляхам. 7. Нацыянальнаму банку па ўзгадненню з Камiтэтам дзяржаўнага кантролю ў двухмесячны тэрмiн зацвердзiць парадак прадстаўлення Дэпартаменту Нацыянальным банкам, iншымi банкамi, нябанкаўскiмi фiнансава-крэдытнымi арганiзацыямi iнфармацыi i дакументаў, неабходных для выканання ўскладзеных на яго задач i функцый. 8. Гэты Указ уступае ў сiлу з дня яго афiцыйнага апублiкавання. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.ЛУКАШЭНКА. 14 верасня 2003 г. г.Мiнск.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб утварэннi Дэпартамента фiнансавага манiторынгу Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь
|
|