Знак якасцi для «Беларусь-ТБ»
Вiкторыя ЦЕЛЯШУК
Тэлесеткi Спадарожнiкавы канал «Беларусь-ТБ» атрымаў высокую ацэнку спецыялiстаў на восьмым Еўразiйскам тэлефоруме, якi прайшоў у Маскве.Аргкамiтэт i журы форуму адзначылi, што за кароткi тэрмiн пачалося паўнавартаснае вяшчанне «Беларусь-ТБ» у кабельных сетках 12 краiн блiзкага i далёкага замежжа. Магчымасць глядзець перадачы беларускай вытворчасцi маюць амаль 5 мiльёнаў тэлегледачоў.Па вынiках творчага конкурсу Белтэлерадыёкампанiя атрымала на восьмым Еўразiйскiм тэлефоруме дыплом «За ўклад i развiццё iнтэграцыйных працэсаў у культурна-гуманiтарнай прасторы» i памятную медаль работы скульптара Зураба Цэрэтэлi. Спецыяльным дыпломам у намiнацыi «Гульнявыя серыялы» адзначана творчая група стваральнiкаў мiнi-серыяла «Беларусь-ТБ. Калi ласка!». Сам жа спадарожнiкавы канал названы нi многа нi мала — падзеяй года ў iнфармацыйнай прасторы Еўразii.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Спадарожнiкавы канал «Беларусь-ТБ» атрымаў высокую ацэнку спецыялiстаў на восьмым Еўразiйскам тэлефоруме, якi прайшоў у Маскве
|
|