21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Уладзiмiр Самасюк: «Абслугоўванне сельскай гаспадаркi — гэта сфера, дзе проста не бывае дробязяў»

25.08.2009 21:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Каб разлiчваць на высокiя паказчыкi, перш-наперш трэба забяспечыць сельгасвытворцам вартыя ўмовы работы. Падобнае сцвярджэнне можна лiчыць аксiёмай. Таму рашэнне аб стварэннi Рэспублiканскага аб’яднання «Белаграсэрвiс» аказалася зусiм не выпадковым. У склад новага аб’яднання ўвайшоў шэраг некалi раней цалкам самастойных арганiзацый — «Белаграснаб», «Белсельгасхiмiя», «Белаграпрамтэхнiка», «Белагракамплект», «Трэст прамбурвод», «Белсельгасэнерга» i, апроч таго, сюды ж перададзены функцыi Асацыяцыi «Беларускi лён». Прычым адпаведныя аб’яднаныя структуры «Белаграсэрвiса» ўзнiклi ў кожнай вобласцi i кожным раёне. А гэта дазволiла дасягнуць цi не галоўнага — сканцэнтраваць усе сiлы i рэсурсы. I ў вынiку — палепшыць якасць абслугоўвання сельскай гаспадаркi краiны пры значнай эканомii сродкаў.




Уладзiмiр Георгiевiч САМАСЮК, генеральны дырэктар РА «Белаграсэрвiс»:

— Асабiста я перакананы, што галоўным «сакрэтам» поспеху РА «Белаграсэрвiс» заўсёды былi i застаюцца нашы людзi. Таму з нагоды прафесiйнага свята ўсiм работнiкам прадпрыемстваў i арганiзацый аб’яднання хацелася б пажадаць аднаго — шчасця, моцнага здароўя i новых дасягненняў у iх нялёгкай, але вельмi адказнай справе.

Калi рабiць, то ўсё адразу

За няпоўныя тры гады iснавання ў склад РА «Белаграсэрвiс» увайшлi 19 розных арганiзацый. I кожная з iх мае свой канкрэтны напрамак дзейнасцi.

— На нас ускладзены задачы па правядзенню адзiнай рэспублiканскай палiтыкi ў галiнах энергетыкi, электрыфiкацыi, аграхiмiчнага абслугоўвання i водазабеспячэння сельскай гаспадаркi, аб’яднанне забяспечвае рамонт i сэрвiснае абслугоўванне сельскагаспадарчай тэхнiкi, энергетычнага i тэхналагiчнага абсталявання, мы каардынуем дзейнасць iльнаводчай галiны, займаемся пастаўкамi прадуктаў нафтаперапрацоўкi i будаўнiчых матэрыялаў, запчастак, аўтатрактарнай i iншай тэхнiкi, у тым лiку на ўмовах доўгатэрмiновай арэнды i крэдыту, распрацоўваем канструктарска-тэхналагiчную дакументацыю на прагрэсiўныя сродкi механiзацыi будаўнiчых работ, а таксама дакументацыю новых энергазберагальных тэхналогiй. I плюс да ўсяго, сёлета мы сталi адказнымi выканаўцамi па будаўнiцтву тэхналагiчнага комплексу па вытворчасцi i захоўванню насення кукурузы,— адзначае генеральны дырэктар Рэспублiканскага аб’яднання «Белаграсэрвiс» Уладзiмiр Георгiевiч САМАСЮК. — Словам, напрамкаў атрымлiваецца шмат. Аднак асабiста мне не хацелася б дзялiць iх на «асноўныя i не вельмi». У такой спецыфiчнай i няпростай сферы, як абслугоўванне сельскай гаспадаркi, дробязяў проста не бывае. Тут, без перабольшання, важным з’яўляецца лiтаральна ўсё.

Насуперак меркаванням скептыкаў, спалучэнне, здавалася б, самых разнастайных структур не прывяло да скарачэння аб’ёмаў вырабленай прадукцыi, выкананых работ i рэалiзаваных тавараў. З кожным годам усе гэтыя паказчыкi па РА «Белаграсэрвiс» працягваюць толькi павялiчвацца. Зараз партнёрамi аб’яднання з’яўляюцца практычна ўсе сельгаскааператывы, фермерскiя гаспадаркi, рамонтныя i перапрацоўчыя прадпрыемствы айчыннага АПК i iншых галiн народнай гаспадаркi. Аднак не менш адметна, што «Белаграсэрвiс» наладзiў i падтрымлiвае шчыльныя кантакты з зацiкаўленымi арганiзацыямi, прадпрыемствамi, фiрмамi з Расii, Германii, Украiны, Харватыi, краiн Балтыi i г.д. А гэта ў сваю чаргу — найлепшае пацвярджэнне непасрэдна якасцi работы.

— Безумоўна, было б проста немагчыма казаць аб станоўчых вынiках работы, а тым больш — аб «выхадзе» аб’яднання за межы нашай краiны, калi б мы не валодалi дастатковай колькасцю вопытных i высокаквалiфiкаваных спецыялiстаў, — працягвае Уладзiмiр САМАСЮК. — Зараз у нашай сiстэме занята больш як 41 тыс. чалавек, сярод якiх многiя з’яўляюцца сапраўднымi прафесiяналамi. Прычым такiя людзi працуюць ва ўсiх раёнах без выключэння.

Дзе атрад, там i лад

Беларусь — зона рызыкоўнага земляробства. Факт агульнавядомы. Аднак проста канстатаваць неспрыяльную сiтуацыю недастаткова. Праблему трэба вырашаць. I, як паказвае практыка, яна на самай справе не з’яўляецца непераадольнай. Цi не галоўнае, каб сельгасвытворцы мелi сучасную тэхнiку. I каб у самы адказны момант работ гэта тэхнiка працавала спраўна.

Мiж тым, некалькi лiчбаў. Усяго за 2004—2005 г. спецыялiзаваныя i рамонтныя прадпрыемствы аграсэрвiсаў аказалi паслуг па рамонту поўнакамплектных трактароў, самаходных сельгасмашын, вузлоў i агрэгатаў да iх, перапрацоўчых i пасяўных машын, раскiдвальнiкаў угнаенняў, апырсквальнiкаў на агульную суму 125,7 млрд рублёў. У прыватнасцi, за сезон удалося «паставiць на ногi» 2845 трактароў, што ў цэлым па краiне перавысiла планавае заданне адразу на 149,5 працэнта. Адначасова былi поўнасцю асвоены бюджэтныя сродкi на аднаўленне льнокамбайнаў, а заданне па рамонту збожжаўборачных камбайнаў аказалася выкананым на 103,5 працэнта.

— Увогуле нельга не адзначыць, што без рамонту не застаецца нi адзiн трактар, камбайн цi самаходная касiлка, — зазначае Уладзiмiр САМАСЮК. — Пры гэтым мы iмкнёмся ўдзяляць значнаю ўвагу больш «вузкiм» момантам. Да прыкладу, аднаўленню трактарных рухавiкоў ЯМЗ-238/240, СМД-62 i Д 260, камбайнавых рухавiкоў СМД-31, а таксама рухавiкоў iншых марак. Дарэчы, толькi за апошнi час у Бярозаўскiм раёне была створана другая кропка па рамонту рухавiкоў «Дэтройт-Дызель». I плюс да таго — на базе ДП «Слонiмскi МРЗ» асвоены рамонт рухавiкоў на збожжаўборачныя камбайны «Бiзон».

Не меншая ўвага — да каробак перамены перадач энерганасычаных трактараў К-701 i Т-150К. Як мiнiмум па адной спецыялiзаванай кропцы па iх рамонту дзейнiчае ва ўсiх абласцях Беларусi. Так, на Брэстчыне — гэта Iвацэвiчы РАС, Вiцебшчыне — Вiцебскi МРЗ, Гомельшчыне — Лоеўскi РАС i Гомельскi МРЗ, Гродзеншчыне — Мастоўскi РЗ i Шчучынскi РЗ, Мiншчыне — Маладзечанскi РАС i Стаўбцоўскi РАС, на Магiлёўшчыне — Кiраўскi РАПТС.

Праблемы? Яны, як i паўсюль, ёсць. Скажам, сур’ёзнай перашкодай у рабоце аграсэрвiсаў застаюцца неплацяжы за аказаныя паслугi. Таму, як вынiк, у рамонтных арганiзацый узнiкаюць цяжкасцi з закупкай матэрыялаў, камплектуючых i запчастак. Яшчэ адзiн не вельмi прыемны момант — нерытмiчнасць работы. Па-ранейшаму iснуе завядзёнка аддаваць у рамонт тэхнiку цi рухавiкi лiтаральна напярэдаднi актыўных сельгасработ. Тады як з канца зiмы да пачатку вясны магутнасцi заводаў могуць прастойваць.

Зрэшты, перакананыя ў «Белаграсэрвiсе», каменем спатыкнення на шляху да выканання заявак сельгасвытворцаў нiякiх складанасцяў быць не павiнна. Тым больш што аналiз паказвае: цяперашняе павелiчэнне аб’ёмаў работ у перспектыве можа прывесцi да змяншэння самой неабходнасцi ў рамонтах. Таму зараз у аб’яднаннi ужо будуюць новыя планы. I найбольш цiкавыя сярод iх — асваенне вытворчасцi запчастак для iмпартнай тэхнiкi. А яшчэ — арганiзацыя вытворчасцi новых сельгасмашын пад патрэбу абласных i рэспублiканскiх праграм.

— Пытанне тэхнiкi ў сельгасвытворчасцi лiчылася найважнейшым заўсёды, — падкрэслiвае Уладзiмiр САМАСЮК. — Аднак у дадзеным выпадку гаворка павiнна iсцi не толькi пра рамонты. Нагадаю, што апроч таго РА «Белаграсэрвiс» выступае ў якасцi ўпаўнаважанага дзяржавай арэндадаўцы, удзельнiчае ў рэалiзацыi Рэспублiканскай праграмы аснашчэння сельгасвытворчасцi сучаснай айчыннай тэхнiкай на 2005—2010 гады. Згодна з гэтай праграмай толькi сёлета праз нас i аблаграсэрвiсы было перададзена гаспадаркам 7270 адзiнак разнастайнай тэхнiкi, у тым лiку 1961 аўтамабiль «МАЗ», 1042 трактары «Беларус», 403 зернесушылкi, 1274 збожжаўборачныя камбайны, 692 прэс-падборшчыкі, 498 пагрузчыкі. Прычым варта заўважыць, што амаль уся гэта тэхнiка — айчыннай вытворчасцi.

Але рэальная дапамога сельгасвытворцам сёння — не проста рамонты i пастаўкi новай тэхнiкi. Пры большасцi аграсэрвiсаў краiны створаны спецыялiзаваныя падраздзяленнi — механiзаваныя атрады. I гэтыя атрады прымаюць непасрэдны ўдзел ва ўборцы збожжа, а таксама ў нарыхтоўцы кармоў.

Зараз парк кормаўборачных камбайнаў мехатрадаў налiчвае 452 адзiнкi, што складае 10 працэнтаў ад iх агульнай колькасцi па краiне. А парк збожжаўборачных камбайнаў — 974 адзiнкi, цi 7 працэнтаў ад колькасцi аналагiчных машын у Беларусi. Увогуле ж сёлета прадпрыемствамi аграсэрвiсу было намалочана 436 тыс. тон збожжа i 2418 тыс. тон кармоў. Пры гэтым выпрацоўка на 1 збожжаўборачны камбайн тут перавысiла сярэднерэспублiканскi паказчык у 1,1, а выпрацоўка на кормаўборачны камбайн — у 1,5 раза.

— Асаблiва хацелася б азначыць аграсэрвiсы Брэстчыны, дзе ў 2005 годзе мехатрады сабралi 20 працэнтаў ад усяго збожжа i нарыхтавалi 27 працэнтаў сiласна-сянажнай масы, — заўважае Уладзiмiр САМАСЮК. — I невыпадкова, што многiя з нашых арганiзацый былi адзначаны падчас падвядзення вынiкаў рэспублiканскага спаборнiцтва па ўборцы ўраджаю збожжавых i зернебабовых культур, нарыхтоўцы травяных кармоў. Гэта, у прыватнасцi, арганiзацыi Маларыцкага, Пiнскага, Пружанскага, Ганцавiцкага, Браслаўскага, Верхнядзвiнскага, Сенненскага, Докшыцкага, Астравецкага, Карэлiцкага, Свiслацкага, Салiгорскага, Стаўбцоўскага, Любанскага, Бярэзiнскага, Светлагорскага, Петрыкаўскага, Акцябрскага, Горацкага, Круглянскага, Мсцiслаўскага раёнаў. Усе яны былi адзначаны на свяце «Дажынкi-2005» у Слуцку.

Аграхiмiя — рэч не апошняя

Аграхiмiчнае абслугоўванне сельгаспрадпрыемстваў — таксама не апошняя справа. Нават нягледзячы на наяўнасць сучаснай тэхнiкi цi высокаквалiфiкаваных спецыялiстаў, разлiчваць на высокi ўраджай без гэтага проста немагчыма. Тым часам не сакрэт: сiтуацыя з выкананнем асноўных аграхiмiчных паказчыкаў значна палепшылася менавiта са стварэннем адзiнага РА «Белаграсэрвiс». Прычым здзiўляцца таму не выпадае. Буйное аб’яднанне мае магчымасцi весцi закупкi больш планамерна i цэнтралiзавана. А гэта, апроч усяго, — пытанне больш нiзкай цаны i, натуральна, попыту.

Зноў-такi лiчбы. За студзень—кастрычнiк сёлета на палi краiны было вывезена 6,7 млн тон i ўнесена 4 млн тон арганiчных угнаенняў. У вынiку гадавы план па гэтых пазiцыях аказаўся перавыкананым датэрмiнова — на 104 i 111 працэнтаў адпаведна. Паралельна на 117 працэнтаў адносна мiнулага года павялiчылася вапнаванне кiслай глебы. Апроч асноўнага мелiяранта (даламiтавай мукi), тут актыўна выкарыстоўвалiся адходы цукровай вытворчасцi — дэфекат. Яго, дарэчы, было вывезена на палi 123,3 тыс. тон, цi на 139 працэнтаў больш, чым за аналагiчны перыяд летась.

Апроч таго, з пачатку года праведзены хiмахоўныя работы на плошчы 561,2 тыс. гектараў (108 працэнтаў ад заявак самiх гаспадарак) i ўнесена ў глебу мiнеральных угнаенняў на 837,7 тысячы гектараў (110 працэнтаў да плана).

Прычым гэтыя паказчыкi — яшчэ не мяжа. Прынамсi зараз спецыялiсты-аграхiмiкi актыўна працуюць над укараненнем у вытворчасць новых вiдаў мiнеральных угнаенняў i пестыцыдаў. А самi гаспадаркi — над рэканструкцыяй i аднаўленнем складоў i машыннага парку.

Пра лён i кукурузу

На працягу стагоддзяў своеасаблiвай «вiзiтоўкай» Беларусi лiчыўся лён. Аднак, на жаль, апошнiм часам гэту адметнасць шмат хто пачаў ставiць пад сумненне. Па самых розных прычынах iльнаводства i льноперапрацоўка аказалiся ў крызiсе. Таму, каб выправiць сiтуацыю, пазалетась была прынята пастанова Савета Мiнiстраў «Аб дадатковых мерах па развiццi льнаводства ў рэспублiцы на 2004—2006 гады». Прычым тады ж вырашылi: каардынаваць дзейнасць iльногалiны нашай краiны павiнна РА «Белаграсэрвiс».

Ужо ў 2004 годзе план нарыхтоўкi льновалакна аказаўся выкананым на 112,8 працэнта. Ураджайнасць iльну «сплюсавала» на 1,2, а ўраджайнасць льнасемя — на 0,2 цэнтнера з гектара. Словам, вынiк атрымаўся някепскiм. Разам з тым у «Белаграсэрвiсе» адзначаюць: галоўнае, каб ён аказаўся ўстойлiвым i надалей. А для гэтага давялося зрабiць шмат.

Так, аб’яднаннем была праведзена работа па канцэнтрацыi пасеваў iльну ў найбольш прыдатных раёнах i на больш прыдатных па кiслотнасцi глебах.

Адбылося скарачэнне 128 нерэнтабельных iльнасеючых арганiзацый. Былi выдаткаваны значныя матэрыяльныя сродкi на барацьбу са шкодным пустазеллем, наладжаны выпуск мiнеральных угнаенняў, багатых на мiкраэлементы. Працягвае папаўняцца парк тэхнiкi, прызначанай для вырошчвання i ўборкi лёну, актывiзацыi вылежкi i пад’ёму льнотрасты. Урэшце, былi распрацаваны праграмы выхаду на бясстратную работу лiтаральна па кожнаму льнозаводу. I пачалося тэхнiчнае пераўзбраенне гэтых прадпрыемстваў.

Зразумела, сцвярджаць, што айчынныя льнозаводы дасягнулi значных поспехаў, пакуль яшчэ рана. Аднак важна ўжо тое, што за апошнiя два гады прыкметна павялiчылася загрузка iх вытворчых магутнасцяў. I ўрэшце, што скарацiлася сама колькасць стратных льнопрадпрыемстваў.

Тым часам iльногалiна — для РА «Белрэсурсы» прыярытэт не адзiны. Не менш адметна, што сёлета па даручэнню Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i харчавання аб’яднанне было вызначана ў якасцi распарадчыка бюджэтных сродкаў i адказнага выканаўцы па будаўнiцтву тэхналагiчнага комплексу па вытворчасцi i захоўванню насення кукурузы ў Мазырскiм раёне. Прычым першая чарга гэтага прадпрыемства была ўведзена ў эксплуатацыю ў лютым, а другая — у вераснi. Зараз агульная магутнасць завода дасягнула 7,5 тыс. тон, цi 60 працэнтаў ад агульнай патрэбы Беларусi. А гэта ў сваю чаргу — гарантыя стабiльных паставак насення кукурузы айчынным сельгасвытворцам. I падстава для змяншэння яго iмпарту з Францыi i Малдовы.

Таццяна ШУПЕНЬКА, Андрэй КОВЕЛЬ.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каб разлiчваць на высокiя паказчыкi, перш-наперш трэба забяспечыць сельгасвытворцам вартыя ўмовы работы. Падобнае сцвярджэнне можна лiчыць аксiёмай. Т
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика