21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Рэгiёны выбiраюць ВНУ

25.08.2009 21:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ГРЫБ

Адной з найбольш «праблемных» катэгорый на рынку працы заўсёды лiчылася моладзь. I невыпадкова. Як сведчыць статыстыка, больш за палову грамадзян Беларусi, якiя знаходзяцца на ўлiку ў службах занятасцi насельнiцтва, маюць узрост ад 18 да 29 гадоў. Часцяком гэта выпускнiкi школ, сярэднiх спецыяльных цi вышэйшых навучальных устаноў. Прычым незалежна ад таго, дзе яны пражываюць — у горадзе цi на вёсцы. Тым часам на атрыманне якiх прафесiй зарыентаваны зараз старшакласнiкi ў «сельскагаспадарчых» раёнах, з улiкам чаго яны робяць свой выбар i як стасуецца падобны выбар з рэальным попытам наймальнiкаў на тыя або iншыя спецыяльнасцi? Гэтым праблемам было прысвечана даследаванне Рэспублiканскага цэнтра прафесiйнай арыентацыi моладзi, якое прайшло на базе Клецкага раёна. Аб вынiках апытання — наша гутарка са спецыялiстам цэнтра, сацыёлагам Кацярынай Лягускай.

Разлiк на «вышэйшую планку»

Перш-наперш нельга не адзначыць: сёння выпускнiкi школ у сельскагаспадарчых рэгiёнах, як i iх гарадскiя аднагодкi, у асноўным зарыентаваныя на атрыманне дыплома аб вышэйшай адукацыi. У прыватнасцi, аб гэтым паведамiлi амаль тры чвэрцi клецкiх 11-класнiкаў. Прычым, як высветлiлася, зноў-такi пераважная большасць рэспандэнтаў аддаюць перавагу ВНУ дзяржаўным. I да таго ж — бюджэтным формам навучання.

Падобныя ж прыярытэты ў 9-класнiкаў i iх бацькоў. Так, сярод апошнiх толькi 2 працэнты адназначна перакананыя, што пасля школы iх дзецi павiнны пайсцi ў ПТВ, а 6 працэнтаў — у ССНУ. Праўда, адначасова 22 працэнты бацькоў лiчаць, што менавiта гэтыя навучальныя ўстановы павiнны стаць своеасаблiвым «прамежкавым этапам». А канчатковай мэтай — тыя ж ВНУ.

Не менш адметны момант — непасрэдна падыходы да выбару будучай прафесii. У дадзеным выпадку была магчымасць даць больш чым адзiн адказ. Тым не менш агульны малюнак атрымаўся даволi пэўным. Як паказала даследаванне Рэспублiканскага цэнтра прафарыентацыi, палова 9-класнiкаў i 43,5 працэнта 11-класнiкаў зрабiлi выбар самастойна. На другiм месцы аказалiся «парады бацькоў» — 38,5 i 56,5 працэнта адпаведна. Апроч таго, сярод прычын прыкладна аднолькавая колькасць клецкiх 9-і i 11-класнiкаў назвалi «прэстыж прафесii» (35,4 працэнта), «захапленне пэўным прадметам i парады настаўнiкаў» (25 працэнтаў), «узровень заробкаў» (таксама 25 працэнтаў), «даступнасць навучальнай установы» (20,8 працэнта), «асабiстае ўяўленне аб каштоўнасцях» (18,8 працэнта). Пры гэтым цiкава, што ўжо традыцыйны для той жа сталiцы адказ «парады сяброў i аднакласнiкаў» у дадзеным выпадку аказаўся далёка не на першым плане — 6,3 працэнта.

— Увогуле, хацелася б звярнуць увагу на адну акалiчнасць, — кажа Кацярына Лягуская. — Даследаванне паказала, што ў параўнаннi з мiнчанамi выпускнiкi клецкiх школ застаюцца большымi рэалiстамi i схiльныя падыходзiць да сваiх здольнасцяў аб’ектыўна. Да прыкладу, выбар прафесii «жаданнем быць падобным на знакамiтых людзей» тут патлумачылi ўсяго 2,1 працэнта апытаных. I, як правiла, на Клеччыне падобны варыянт называла толькi малодшая група рэспандэнтаў — вучнi 9 класаў.

«Лiдары» без значнага адрыву

Зрэшты, iмкненне ацэньваць сiтуацыю рэальна пацвердзiла не толькi гэта. Так, не сакрэт: значная частка маладых мiнчан хацела б звязаць сваю будучыню з такiмi «прэстыжнымi» i грашавiтымi прафесiямi, як эканамiст, юрыст, банкаўскi работнiк цi дызайнер. Прычым той факт, што ўладкавацца па пералiчаных спецыяльнасцях даволi цяжка, для многiх аказваецца неiстотным.

Iншыя настроi пераважаюць у раёнах сельскагаспадарчых. Паводле слоў Кацярыны Лягускай, тут намеры выпускнiкоў практычна супадаюць са структурай попыту на мясцовым рынку працы. Свае прыярытэты, безумоўна, ёсць, i да iх можна аднесцi прафесii медработнiкаў (12 працэнтаў), настаўнiкаў i перакладчыкаў (па 8 працэнтаў рэспандэнтаў). Аднак на той жа Клеччыне «адрыў» лiдараў з’яўляецца не такiм значным. I да таго ж сам пералiк выбраных раённымi школьнiкамi спецыяльнасцяў аказаўся больш разнастайным. Прычым у тым лiку ў яго трапiлi i спецыяльнасцi сельскагаспадарчага профiлю.

Мода — справа часовая

У адрозненне ад буйных гарадоў, абсалютная большасць выпускнiкоў Клеччыны ведаюць, што iснуе прафарыентацыя, што яна сабой уяўляе, а таксама што ў выпадку неабходнасцi можна звярнуцца па кансультацыю да таго ж педагога-псiхолага ў сваёй школе. Гэта вялiкi плюс. Аднак iснуе i не менш значны мiнус. Напэўна, самая складаная праблема — вучнi, якiя па тых цi iншых прычынах так i не вызначылiся са сваёй будучыняй. Прычыны ў дадзеным выпадку можна называць самыя розныя. Скажам, клецкiя 9-класнiкi часцяком адзначалi «дрэннае ўяўленне аб уласных здольнасцях» цi «няведанне ўсiх акалiчнасцяў, якiя трэба ўлiчваць пры выбары прафесii». Асноўныя тлумачэннi 11-класнiкаў — цiкавасць да некалькiх прафесiй адначасова або намер «звязаць» паступленне з вынiкамi цэнтралiзаванага тэсцiравання. На першы погляд, падобныя матывiроўкi падаюцца цалкам зразумелымi. Аднак бянтэжыць у гэтай сiтуацыi адно — колькасць выпускнiкоў, якiя не прынялi канчатковага рашэння, аказалася даволi значнай. Як засведчыла апытанне, у раёне «вагаўся» практычна кожны чацвёрты выпускнiк 9 класа i амаль кожны пяты 11-класнiк. Мiж тым вядома: беспрацоўны, якi мае спецыяльнасць, рана цi позна можа разлiчваць на вакансiю. Тады як шанцы на працаўладкаванне беспрацоўнага без спецыяльнасцi практычна зводзяцца да нуля.

— Безумоўна, першая задача — скiраваць кожнага выпускнiка школы на набыццё прафесii, — зазначае Кацярына Лягуская. — Аднак гэта толькi палова справы. Не менш важна, каб выбар прафесii рабiўся зыходзячы не з яе цяперашняй прэстыжнасцi, а з улiкам магчымасцяў далейшага працаўладкавання. У рэшце рэшт, «мода» на тыя цi iншыя спецыяльнасцi — рэч не пастаянная. I з цягам часу сiтуацыя можа змянiцца.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адной з найбольш «праблемных» катэгорый на рынку працы заўсёды лiчылася моладзь. I невыпадкова
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика