Наш фармат
Баль... у падарунак дзецям
У Пастаўскай школе-iнтэрнаце прайшоў незвычайны «Восеньскi баль». Яго падарылi дзецям, якiх выхоўвае дзяржава, актывiсты Пастаўскага раённага камiтэта БРСМ. А наваполацкiя члены БРСМ правялi акцыю па збору рэчаў i канцылярскiх тавараў для гарадскога i фарынскага сацыяльных прытулкаў. Гэтую акцыю — «Падзялiся цяплом душы сваёй» — вырашана зрабiць традыцыйнай. Аляксандр ПУКШАНСКI. Маладым сем’ям —асобныя кватэры! У гэтым годзе 621 мiнская маладая сям’я атрымала права на льготнае будаўнiцтва кватэр, 66 — забяспечаны сацыяльным жыллём. Гэта 38,5 працэнта ад агульнай колькасцi тых, хто мае патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў. Аднаразавыя бязвыплатныя субсiдыi налiчаны 219 маладым сем’ям. У спiсы на льготнае крэдытаванне таксама ўключаны 755 маладажонаў. Аб гэтым карэспандэнту агенцтва «Мiнск—Навiны» расказаў начальнiк аддзела па справах моладзi Мiнгарвыканкама Вiталь Брэль. Святлана ФРАЛЯНКОВА, «Мінск-Навіны». У журналiсты з дзяцiнства На Вiцебшчыне ўпершыню прайшоў абласны фестываль самадзейных дзiцяча-юнацкiх сродкаў масавай iнфармацыi i прэс-цэнтраў «Слова — за намi». У iм бралi ўдзел каля 30 рэдакцый газет, часопiсаў i нават тэлерадыёкампанiй, у складзе якiх галоўныя ролi выконваюць юныя аўтары i рэпарцёры. Мерапрыемства адбылося на базе Вiцебскага абласнога аб’яднання па арганiзацыi пазашкольнай работы. Пераможцы атрымалi каштоўныя прызы, якiмi можна карыстацца падчас журналiсцкай дзейнасцi, напрыклад дыктафон. Арганiзавалi конкурс абкам БРСМ i ўпраўленне адукацыi аблвыканкама. Аляксандр ПУКШАНСКI. Юрый Тарас застаецца пагрозай усiх «зайцоў» Скульптура ў гонар легендарнага мiнскага рэвiзора Юрыя Тараса зараз можа з’явiцца каля адной са станцый метрапалiтэна. Юрыя памятаюць, мабыць, усе пасажыры метро, таму што ён быў пагрозай усiх тамтэйшых «зайцоў», асаблiва студэнтаў. На жаль, не так даўно кантралёр раптоўна памёр, i вось цяпер з’явiлася iдэя стварыць яму помнiк. Iдэю падтрымаў i скульптар Уладзiмiр Жбанаў. Разам з архiтэктарам Юрыем Градавым ён ужо стварыў эскiз. Майстры мяркуюць, што скульптура ў поўны рост лепш за ўсё будзе глядзецца каля станцыi метро «Купалаўская». Менавiта там кантралёр працаваў часцей за ўсё. Кажуць, Юрый Тарас памятаў подпiсы ўсiх дэканаў факультэтаў сталiчных ВНУ на студэнцкiх бiлетах, ведаў на памяць усе формы льготных дакументаў, а з асаблiва злоснымi парушальнiкамi правiлаў праезду вiтаўся пры кожнай сустрэчы. «Зайцы» баялiся праходзiць у метро, калi там стаяў знакамiты рэвiзор. Але як толькi разнеслася звестка аб яго смерцi, высветлiлася, што мiнчане паважаюць i любяць свайго героя. — Пасажыры метро, асаблiва тыя, каго штрафаваў Юрый, нават iмкнуцца правесцi дабрачынную акцыю з мэтай збору грошай на помнiк. Добрае памкненне падтрымлiвае i УП «Мiнсктранс», — паведамiў карэспандэнту «Звязды» Уладзiмiр Жбанаў. Дзмiтрый АЛЬФЕР.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Пастаўскай школе-iнтэрнаце прайшоў незвычайны «Восеньскi баль». Яго падарылi дзецям, якiх выхоўвае дзяржава, актывiсты Пастаўскага раённага камiтэта |
|