Расiйскiя журналiсты наведваюць Беларусь
Сяргей КАРАЛЕВIЧ, Брэсцкая вобласць
Учора пачаўся вiзiт у Беларусь дэлегацыi расiйскiх журналiстаў. Нашу краiну наведваюць каля 80 журналiстаў з розных рэгiёнаў Расii. Як адзначыў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцiн Сумар, гэта «тыя людзi, якiя з добрым настроем прыехалi да нас, якiя перажываюць за развiццё Беларусi i нашых партнёрскiх сувязяў».
Паездкi расiйскiх журналiстаў праводзяцца ўжо практычна на сiстэмнай аснове. I яны адыгрываюць даволi важную ролю, бо дапамагаюць лiквiдаваць той iнфармацыйны вакуум аб нашай краiне, якi маецца ў Расii, асаблiва ў яе аддаленых рэгiёнах. Як правiла, такiя паездкi разлiчаны на тры днi i маюць нейкую тэматычную накiраванасць. Напрыклад, у вераснi накiраванасць паездкi вызначалася правядзеннем у Мiнску Беларуска-расiйскага эканамiчнага форуму. Увогуле ж падчас сваiх вiзiтаў прадстаўнiкi расiйскiх СМI сустракаюцца з кiраўнiцтвам Беларусi, а таксама наведваюць буйныя беларускiя прадпрыемствы. Учора расiйскiя журналiсты пачалi свой вiзiт з наведвання мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой», дзе ўсклалi кветкi да Вечнага агню. Затым яны наведалi ААТ «Савушкiн прадукт» — адно з буйнейшых на Беларусi вытворцаў натуральнай малочнай прадукцыi, магутнасцi якога дазваляюць перапрацоўваць да 900 тон малака за суткi. Асартымент прадпрыемства — больш за 160 найменняў прадукцыi. Сёлета яно атрымала сертыфiкат на адпаведнасць патрабаванням СТБ ISO 14001. Летась экспарт малочнай прадукцыi прадпрыемства склаў 13,6 мiльёна долараў. Такiм чынам, у 2004 годзе экспарт павялiчыўся больш чым у 3,2 раза адносна ўзроўню 2003 года. За 10 месяцаў 2005 года атрымана экспартнай выручкi 16,6 мiльёна долараў, тэмпы росту экспарту склалi 141 працэнт (пры заданнi 111 працэнтаў). За апошнi час павялiчылася, як паведамiлi на прадпрыемстве, колькасць рэгiёнаў Расii, у якiх прысутнiчае прадукцыя камбiната: Масква, Санкт-Пецярбург, Калiнiнград, Бранск, Смаленск, Тула, Краснадар i iнш. Учора ў праграме вiзiту расiйскiх журналiстаў значылася таксама наведванне ААТ «Белавежскi» Камянецкага раёна, на тэрыторыi Нацыянальнага парку «Белавежская пушча». У апошнi ж дзень свайго вiзiту расiйскiя журналiсты возьмуць удзел у прэс-канферэнцыi з удзелам прэзiдэнта Беларусi Аляксандра Лукашэнкi. Гэта будзе ўжо трэцяе падобнае мерапрыемства, першае з якiх адбылося ў жнiўнi 2003 года.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора пачаўся вiзiт у Беларусь дэлегацыi расiйскiх журналiстаў. Нашу краiну наведваюць каля 80 журналiстаў з розных рэгiёнаў Расii
|
|