Аляксандр Лукашэнка накiраваў прывiтанне ўдзельнiкам i гасцям Першага Мiжнароднага кангрэса мацi
Таццяна ПАЛЯЖАЙ, БЕЛТА
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка накiраваў прывiтанне ўдзельнiкам i гасцям Першага Мiжнароднага кангрэса мацi, якi адкрываецца сёння ў Маскве.
Кiраўнiк дзяржавы адзначыў, што дэвiз кангрэса «Мацi за мiр, сацыяльную гармонiю i шчасце дзяцей» блiзкi i зразумелы кожнаму чалавеку. Заўсёды мацi шанавалася як святы пачатак жыцця. У Беларусi штогод адзначаецца Дзень мацi, якi стаў сапраўдным усенародным святам, а 2006 год плануецца аб’явiць Годам мацi. Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць, што кансалiдацыя намаганняў жанчын-мацi ў вырашэннi праблем сям’i дапаможа спынiць разбуральныя працэсы, якiя адбываюцца ў сучасным свеце. «Забеспячэнне шчаслiвага дзяцiнства — прыярытэтная задача для большасцi краiн, таму што ад сённяшнiх глабальных крызiсных з’яў пакутуе перш за ўсе падрастаючае пакаленне», — гаворыцца ў прывiтаннi. «Любячыя i клапатлiвыя мацi змогуць пераадолець усе нягоды i напасцi!» — перакананы беларускi лiдар.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка накiраваў прывiтанне ўдзельнiкам i гасцям Першага Мiжнароднага кангрэса мацi, якi адкрываецца сёння ў Маскве |
|