21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Чаму пры разлiках «выпадаюць» асобныя месяцы?

25.08.2009 21:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей РАСОЛЬКА

Як мы i прадказвалi, праблемы нявыплат зноў пакрысе пачынаюць выходзiць на першы план, прынамсi на сённяшнi дзень у агульнай масе зваротаў чытачоў на «гарачую лiнiю» «Звязды» яны займаюць цi не лiдзiруючую пазiцыю. Прычым для многiх скаргаў характэрная наступная асаблiвасць: чамусьцi пры выплаце запазычанасцяў «выпадаюць» асобныя месяцы. Вось таму пацвярджэнне з вуснаў заяўнiкаў.

З СВК «Ардашы» Смаргонскага раёна на «гарачую лiнiю» газеты каля двух тыдняў таму вяскоўцы ўжо звярталiся. «Грошы за чэрвень-лiпень аддалi, за верасень выплацiлi лiтаральна праз тры днi пасля вашай публiкацыi, дзякуй. Але жнiвень чамусьцi прапусцiлi, хаця ў гэтым месяцы падчас уборачных работ людзi зарабiлi больш, чым звычайна. Увогуле ў гаспадарцы ўкараняюць нейкi дзiўны спосаб разлiку. Калгаснае малако запiсваюць на вяскоўца — нiбы як здачу ад прыватнiка. Яго забiрае малаказборшчык, i грошы мы атрымлiваем у сельскiм Савеце. Усё б нiчога, падавалася б, толькi радуйся, але той надой складае зусiм мiзэрную лiчбу, i нават пры нашых невялiкiх заробках канчатковага разлiку давядзецца ўсiм работнiкам чакаць вельмi доўга». Яшчэ нам расказалi, што ў гаспадарцы пад снегам засталiся i бульба, i лён, i кукуруза, i нават збожжавыя. Вядома, гэтыя факты патрабуюць праверкi, таму мы чакаем афiцыйнага рэагавання райвыканкама.

З вёскi Харомцы Акцябрскага раёна нам паведамiлi, што ў мясцовым саўгасе «Парэчча» дзiцячыя дапамогi за лiпень i жнiвень аддалi, а за чэрвень — не. Паводле слоў заяўнiкаў, за апошнi месяц лета не разлiчылiся з механiзатарамi, а таксама з тымi, хто працаваў па дагаворах на камбайнах. Як i ў першым выпадку, сумы за гэты месяц у вяскоўцаў набягаюць куды больш прыстойныя, чым у iншы час.

P. S. Усе iмёны заяўнiкаў у рэдакцыi маюцца.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як мы i прадказвалi, праблемы нявыплат зноў пакрысе пачынаюць выходзiць на першы план, прынамсi на сённяшнi дзень у агульнай масе зваротаў чытачоў на
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика