17 тысяч станкоў — небяспечныя
Сяргей ГРЫБ
Паводле звестак дэпартамента па iнспекцыi працы мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны, за студзень—лiстапад пры непасрэдным выкананнi працоўных абавязкаў у краiне загiнула 119 чалавек.
Нягледзячы на пэўнае знiжэнне вытворчага траўматызму са смяротным зыходам (за аналагiчны перыяд летась загiнула 207 работнiкаў), сiтуацыя палепшылася далёка не па ўсiх галiнах. Так, у параўнаннi з мiнулым годам адзначаны рост колькасцi загiнуўшых па транспарту, сувязi, спажывецкай кааперацыi, канцэрнах «Беллеспаперапрам» i «Белмясцпрам». Дарэчы, адзначаюць у дэпар- таменце, адной з асноўных прычын няшчасных здарэнняў з’яўляецца выкарыстанне састарэлай цi няспраўнай тэхнiкi. З пачатку года толькi па гэтай прычыне дзяржаўнымi iнспектарамi працы была забаронена работа 57 цэхаў, 494 вытворчых участкаў i 16.995 станкоў i машын.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле звестак дэпартамента па iнспекцыi працы мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны, за студзень—лiстапад пры непасрэдным выкананнi працоўных абав
|
|