Дзяўчына з ВаўкавыскаАНТАЛОГIЯ БЕЛАРУСКАЙ ПЕСНI Песня гучыць з рамантычнай настальгiяй. Звонкi голас Якава Навуменкi пяшчотна перадае моцна знiтаваныя пачуццi кахання i любовi. Каханне ператварае навакольны свет, робiць яго вечным у пачуццёвай памяцi i незваротным наяве... Летась Уладзiмiр Мазго задумаў скласцi песню да 1000-годдзя Ваўкавыска — горада суседняга з Зэльвай, адкуль ён сам. I прапанаваў Дзмiтрыю Дал-галёву, ураджэнцу Гароднi, напiсаць музыку. Перапоўненыя зямляцкiмi пачуццямi, паэт i кампазiтар стварылi лiрычнае прысвячэнне «Дзяўчына з Ваўкавыска» — i ўславiлi ўсёпераможнае каханне, шчыра прызналiся ў любовi да родных мясцiн. Мiхась ШАВЫРКIН. СЛОВЫ Уладзiмiра МАЗГО МУЗЫКА Дзмiтрыя ДАЛГАЛЁВА
У сваё мiнулае запросiць, У абдымкi вулiц i завулкаў, Дзе блукае памяць, як рачулка. Клiча ў госцi дом — любвi калыска, Дзе жыве дзяўчына з Ваўкавыска, Што мяне чакае, як чакала. Для спаткання нам — стагоддзя мала. Прыпеў: Дзяўчына-чараўнiца з Ваўкавыска, Я прылячу к табе, нiбы вятрыска, I абдыму крылатымi рукамi У цiшынi, апетай жаўрукамi. Дзяўчына-чараўнiца з Ваўкавыска, Калi далёка ты, твой вобраз — блiзка. Мая надзея ў свеце i апора — Мой тысячу гадоў любiмы горад. Збеглi ўдалеч днi, як хвалi Росi, Абляцела лiсце на бярозе, Толькi засталася ты каханай, Светлай доляй мне наканаванай. Будуць птушкi з выраю вяртацца — У любовi гораду прызнацца. Я таксама — з Мiнска цi Гароднi — Прылячу к табе, у горад родны. Прыпеў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Песня гучыць з рамантычнай настальгiяй. Звонкi голас Якава Навуменкi пяшчотна перадае моцна знiтаваныя пачуццi кахання i любовi. Каханне ператварае на |
|