21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Малочныя рэкi» не мялеюць

25.08.2009 21:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкалай ЛIТВIНАЎ, Крупскi раён

Вытворчасць «белага золата» — 4 млн тон

Шэрагам экспертаў аб’ём сусветнай вытворчасцi малака ацэньваецца больш чым у 0,5 мiльярда тон. Прычым спецыялiсты адзначаюць устойлiвую тэндэнцыю: апошнiм часам гэты паказчык застаецца стабiльным, ён не змяняецца ў бок павелiчэння цi змяншэння.

Несумненнымi лiдарамi малочнай вытворчасцi з’яўляюцца краiны Заходняй Еўропы, ЗША i Iндыя. У структуры прадукцыi галоўная стаўка робiцца на неразбаўленае, сухое абястлушчанае малако i сыры. Выгадная эканамiчная кан’юнктура не застаецца па-за ўвагай беларускiх сельгасвытворцаў — апошнiм часам вытворчасць малака ў айчынных аграпрамысловых прадпрыемствах стабiльна расце. Паводле iнфармацыi намеснiка начальнiка галоўнага ўпраўлення iнтэнсiфiкацыi жывёлагадоўлi i харчавання Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i харчавання Фёдара Кавалёва, летась агульны паказчык склаў 3,75 мiльёна тон (у 2002 г. — 3,01, у 2003-м — 3,04 млн тон). За 10 месяцаў гэтага года гаспадаркi атрымалi 3,63 млн тон малака (на 17 працэнтаў больш, чым за такi ж час у 2004 г.). Усяго ж сёлета плануецца надаiць больш чым 4 мiльёны тон.

Чвэрць агульнага аб’ёму стабiльна забяспечваюць аграпрамысловыя прадпрыемствы цэнтральнага рэгiёна. Як адзначыў Фёдар Кавалёў, сталiчная вобласць апошнiм часам дэманструе самыя высокiя тэмпы павелiчэння аб“ёмаў вытворчасцi малака. Летась на Мiншчыне яго было надоена 939 тысячы тон. Сёлета станоўчая дынамiка не страчана: як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў Камiтэце па сельскай гаспадарцы i харчаванню Мiнскага аблвыканкама, за студзень—кастрычнiк сельгаспрадпрыемствы вобласцi атрымалi амаль 970 тысяч тон «белага золата», што на 162,6 тыс. тон (на 20 працэнтаў) больш, чым за такi ж час летась. Усяго ж сёлета ў цэнтральным рэгiёне мяркуюць атрымаць больш чым 1,1 млн. тон малака. Сёлета ў параўнаннi з 2001 годам забяспечанасць кармамi на Мiншчыне павялiчылася на 17 працэнтаў, таму i ўзiмку тэмпы змяншацца не будуць.

Найбольшую ўдзельную вагу ў абласным паказчыку вытворчасцi малака займаюць Слуцкi (9,7 працэнта) i Мiнскi (8 працэнтаў) раёны. Аднак i iншыя рэгiёны адставаць ад лiдараў не маюць намеру. Адзiн з пераканаўчых прыкладаў — Крупскi раён. За 10 месяцаў гэтага года тут надоена 27 тысяч тон малака. Гэта на трэць больш, чым за такi ж час летась. Як паведамiла намеснiк начальнiка ўпраўлення сельскай гаспадаркi i харчавання Крупскага райвыканкама Лiлiя Глушчанка, зараз дзённы аб’ём вытворчасцi малака складае больш чым 70 тон. Большую частку сыравiны (58 т) гаспадаркi накiроўваюць на мясцовы Халопенiцкi масласырзавод. Якасць даволi высокая: з пачатку года вышэйшым сортам было рэалiзавана 70 працэнтаў малака. Гэты паказчык у перспектыве яшчэ палепшыцца, паколькi, паводле слоў Лiлii Глушчанка, узiмку плануецца ва ўсiх гаспадарках належным чынам аднавiць халадзiльнае абсталяванне. Грамадскi статак амаль поўнасцю забяспечаны кармамi ўласнай вытворчасцi, астатнюю неабходную колькасць без перашкод можна будзе закупiць.

— Малаком выгадна займацца, — пераканана галоўны эканамiст сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Жаберычы» Дзiна Дадычанка. — У нас гэтая галiна многiя гады прыносiць добры прыбытак. Зараз рэнтабельнасць вытворчасцi малака складае 24 працэнты (летась — 18). За кошт яго рэалiзацыi магчыма не толькi заробкi своечасова выплачваць, але i пэўным чынам абнаўляць тэхнiчную базу гаспадаркi.

Дарэчы, сярэднi заробак у СВК «Жаберычы» зараз ушчыльную наблiзiўся да 400 тысяч рублёў. У параўнаннi з мiнулым годам ён павялiчыўся ўдвая. Людзi пачалi зарабляць прыстойныя нават не толькi па вясковых мерках грошы. У гаспадарцы нават «традыцыйна» стратная свiнiна прыносiць прыбытак — за 9 месяцаў выручка ад яе рэалiзацыi склала 34 мiльёны рублёў. «Жаберычы» заўсёды працавалi на перспектыву, нават у гады агульнага спаду вытворчасцi. Гаспадарка сёння не мае страт — з пачатку года чысты прыбытак тут склаў 16 мiльёнаў рублёў. «Працуем на сябе, — кажа Дзiна Дадычанка. — Iмкнёмся, каб людзям было добра. Домiкi новыя будуем: сёлета ўжо ўзвялi 4, а да канца года яшчэ 2 павiнны здаць у эксплуатацыю».

Калi раней на Крупшчыне даярак, якiя атрымлiвалi ад каровы па 3 тысячы лiтраў малака ў год, можна было лiтаральна пералiчыць па пальцах, то сёння iх стала значна больш. Вынiкi асобных i ўвогуле ўражваюць. Першае месца на Крупшчыне ўпэўнена трымае Святлана Шынкевiч з СВК «Жаберычы» — з пачатку гэтага года яна ў сярэднiм надаiла ад каровы больш чым 5,2 тысячы лiтраў малака. Лiчба, якая яшчэ некалькi гадоў таму для Крупскага раёна лiчылася амаль фантастычнай. У чым жа сакрэт?

— Ды няма нiякiх асаблiвых сакрэтаў, — усмiхаецца Святлана Шынкевiч. — Справу сваю трэба любiць — вось i ўсё. Я, дарэчы, на сваёй ферме працую ўжо 18 гадоў i заўсёды, у любое надвор’е, iду сюды з ахвотай...



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вытворчасць «белага золата» — 4 млн тон
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика