Жанчыны ў войску
Ва Узброеных Сiлах Беларусi служаць на розных пасадах 4321 жанчына.
Як паведамiлi «Iнтэрфаксу» ў прэс-службе Мiнiстэрства абароны, сярод жанчын-ваеннаслужачых 125 афiцэраў, 815 прапаршчыкаў i 3381 сяржант i салдат, якiя праходзяць службу па кантракту. З лiку жанчын-афiцэраў 7 носяць званне падпалкоўнiка, 14 — маёра, 41 — капiтана, 39 — старшага лейтэнанта i 24 — лейтэнанта. 50 працэнтаў жанчын-ваеннаслужачых займаюць ваенна-медыцынскiя пасады, каля 30 працэнтаў — фiнансiсты i выхавацелi асабовага складу, 10 працэнтаў — супрацоўнiкi ваенных камiсарыятаў. Агульная колькасць Узброеных Сiл Беларусi пасля правядзення мерапрыемстваў завяршальнага этапа рэфармавання павiнна скласцi каля 65 тысяч чалавек.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ва Узброеных Сiлах Беларусi служаць на розных пасадах 4321 жанчына.
|
|