Закон Рэспублiкi Беларусь
Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у некаторыя заканадаўчыя акты Рэспублiкi Беларусь
Артыкул 1. Унесцi ў Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях, прыняты Вярхоўным Саветам Рэспублiкi Беларусь 6 снежня 1984 года (СЗ БССР, 1984 г., № 35, ст. 505; Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1993 г., № 25, ст. 301; 1994 г., № 12, ст. 176; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 1999 г., № 48, 2/45; 2001 г., № 67, 2/790), наступныя змяненнi i дапаўненнi: 1. Артыкул 1517 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: «Артыкул 1517. Процiпраўнае атрыманне i (цi) выдаванне банкаўскай тайны Процiпраўнае атрыманне i (цi) выдаванне банкаўскай тайны — цягне накладанне штрафу ў памеры да дваццацi мiнiмальных заработных плат». 2. Дапоўнiць Кодэкс артыкуламi 15113, 15114, 15115 i 15116 наступнага зместу: «Артыкул 15113. Парушэнне кiраўнiком банка заканадаўства аб эканамiчнай неплацежаздольнасцi (банкруцтве) Незаяўленне кiраўнiком банка ў вышэйшы орган кiравання банка ва ўстаноўлены заканадаўствам тэрмiн хадайнiцтва аб прымяненнi мераў па паляпшэнню фiнансавага становiшча банка цi рэарганiзацыi банка ў выпадку ўзнiкнення падстаў для прымянення мераў па папярэджанню банкруцтва пры ўмове, што прычыны ўзнiкнення гэтых падстаў не могуць быць лiквiдаваны сiламi выканаўчага органа банка, — цягне накладанне штрафу ў памеры да дзесяцi мiнiмальных заработных плат. Незаяўленне кiраўнiком банка ў вышэйшы орган кiравання банка ва ўстаноўлены заканадаўствам тэрмiн хадайнiцтва аб прымяненнi мераў па паляпшэнню фiнансавага становiшча банка цi рэарганiзацыi банка пры атрыманнi патрабавання Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь аб прыняццi мераў па паляпшэнню фiнансавага становiшча банка — цягне накладанне штрафу ў памеры да пятнаццацi мiнiмальных заработных плат. Незаяўленне кiраўнiком банка ў Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь хадайнiцтва аб прымяненнi мераў па папярэджанню банкруцтва банка, калi заснавальнiкi (удзельнiкi) гэтага банка адмовiлiся прыняць меры па паляпшэнню фiнансавага становiшча банка цi рэарганiзацыi банка або не прынялi адпаведнага рашэння ва ўстаноўлены заканадаўствам тэрмiн, — цягне накладанне штрафу ў памеры да дваццацi мiнiмальных заработных плат. Артыкул 15114. Процiдзеянне выкананню функцый часовай адмiнiстрацыяй па кiраванню банкам Процiдзеянне з боку членаў органаў кiравання банка i iншых работнiкаў банка выкананню функцый часовай адмiнiстрацыяй па кiраванню банкам — цягне накладанне штрафу ў памеры да дваццацi мiнiмальных заработных плат. Артыкул 15115. Невыкананне цi неналежнае выкананне кiраўнiком часовай адмiнiстрацыi па кiраванню банкам абавязкаў, устаноўленых заканадаўствам Невыкананне цi неналежнае выкананне кiраўнiком часовай адмiнiстрацыi па кiраванню банкам сваiх абавязкаў, устаноўленых заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, — цягне накладанне штрафу ў памеры да дваццацi мiнiмальных заработных плат. Артыкул 15116. Непаведамленне членамi органаў кiравання банка звестак аб набыццi iмi акцый банка i пра здзелкi з гэтымi акцыямi Непаведамленне членамi органаў кiравання банка Нацыянальнаму банку Рэспублiкi Беларусь, а таксама выканаўчаму органу банка аб набыццi iмi акцый банка i пра ўсе здзелкi з гэтымi акцыямi ва ўстаноўлены заканадаўствам тэрмiн — цягне накладанне штрафу ў памеры да дваццацi мiнiмальных заработных плат.». 3. Частку першую артыкула 22410 пасля лiчбаў «15110» дапоўнiць лiчбамi «15113 — 15116,». Артыкул 2. Унесцi ў Закон Рэспублiкi Беларусь ад 20 снежня 1991 года «Аб падатках i зборах, якiя спаганяюцца ў бюджэт Рэспублiкi Беларусь» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1992 г., № 4, ст. 75; 1993 г., № 3, ст. 27; 1994 г., № 33, ст. 554; 1995 г., № 6, ст. 57; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2000 г., № 50, 2/168) наступныя змяненнi i дапаўненне: 1. У артыкуле 6: у частцы другой словы «установамi банка» замянiць словам «банкам»; у частцы трэцяй словы «установы банка» замянiць словам «банку». 2. У артыкуле 8: у абзацы трэцiм падпункта «а» пункта 1 словы «iншыя крэдытна-фiнансавыя ўстановы» замянiць словамi «нябанкаўскiя крэдытна-фiнансавыя арганiзацыi»; частку першую пункта 2 пасля першага сказа дапоўнiць сказам наступнага зместу: «Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь i iншыя банкi вызваляюцца ад рэгiстрацыi касавых падсумоўваючых апаратаў цi спецыяльных камп’ютарных сiстэм у дзяржаўнай падатковай iнспекцыi.». 3. У артыкуле 9: у пункце 4 словы «установы банкаў» замянiць словам «банкi»; у пункце 10: у частцы першай словы «iншых фiнансава-крэдытных установах» замянiць словамi «нябанкаўскiх крэдытна-фiнансавых арганiзацыях»; частку трэцюю выкласцi ў наступнай рэдакцыi: «У выпадку неаднаразовага невыканання прадпiсанняў падатковыя органы паведамляюць пра гэта Нацыянальнаму банку Рэспублiкi Беларусь для прыняцця прадугледжаных заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь мераў уздзеяння да дадзенага банка.»; частку пятую выкласцi ў наступнай рэдакцыi: «У выпадках невыканання ў тэрмiны, устаноўленыя заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, па вiне банка плацежнага даручэння падаткаплацельшчыка цi распараджэння па- датковага органа, у тым лiку плацежнага даручэння юрыдычнай асобы цi iндывiдуальнага прадпрымальнiка на пералiчэнне ў бюджэт налiчанага i ўтрыманага падаходнага падатку з даходаў, выплачваемых iмi фiзiчным асобам, з гэтага банка па распараджэнню дзяржаўнай падатковай iнспекцыi спаганяецца ў бясспрэчным парадку пеня ў памеры двухразовай улiковай стаўкi Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь, якая дзейнiчае на дзень уплаты (спагнання) абавязковага плацяжу, ад няўплачанай сумы за кожны дзень пратэрмiноўкi плацяжу пачынаючы з устаноўленага тэрмiну ўплаты. Спагнанне пенi не вызваляе банк ад iншых вiдаў адказнасцi.»; у пункце 11 словы «iншыя фiнансава-крэдытныя ўстановы» замянiць словамi «нябанкаўскiя крэдытна-фiнансавыя арганiзацыi», слова «устаноў» замянiць словам «арганiзацый». Артыкул 3. Гэты Закон уступае ў сiлу праз дзесяць дзён з дня яго афiцыйнага апублiкавання. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. Лукашэнка. 15 лютага 2002 г., г. Мiнск. № 92-3
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у некаторыя заканадаўчыя акты Рэспублiкi Беларусь
|
|