Арменiя зацiкаўлена ў беларускiх аўтобусах i бульбе
Леанiд Тугарын.
Напрыканцы сакавiка ў Ерэване пройдзе чацвёртае пасяджэнне мiжурадавай беларуска-армянскай камiсii па гандлёва-эканамiчнаму супрацоўнiцтву.
У ходзе перамоў у Ерэване, як паведамляе прэс-служба МЗС, плануецца абмеркаваць стан развiцця гандлёва-эканамiчных адносiнаў, разгледзець перспектывы рэалiзацыi шэрагу сумесных праектаў. Таксама мяркуецца акрэслiць пералiк пагадненняў для падпiсання ў ходзе плануемага вiзiту прэзiдэнта Арменii ў Беларусь. Па папярэднiх даных вiзiт адбудзецца ў першай дэкадзе чэрвеня. Сёння Мiнiстэрства прамысловасцi сумесна з МАЗам завяршаюць прапрацоўку пытання паставак у Арменiю аўтобусаў. А Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i харчавання ўжо падрыхтавала прапановы па пастаўках туды насеннай бульбы. Канцэрн «Белрэсурсы» сумесна з ЗАТ «Лагiстык-Цэнтр» працуе над павелiчэннем статутнага капiталу гандлёвага дома «БелАр». Арменiю з нашых тавараў больш за ўсё цiкавяць трактары, дарожна-будаўнiчая тэхнiка, тэлевiзары, халадзiльнiкi, трыкатажныя вырабы. Дарэчы, летась у параўнаннi з 2000 годам гандлёвы абарот з Арменiяй павялiчыўся на 25,1 працэнта i склаў 2,9 млн.долараў ЗША. Беларускi экспарт за гэты перыяд вырас на 75,5 працэнта i склаў 1,2 млн.долараў ЗША, iмпарт павялiчыўся на 3,5 працэнта i склаў 1,7 млн.долараў ЗША.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напрыканцы сакавiка ў Ерэване пройдзе чацвёртае пасяджэнне мiжурадавай беларуска-армянскай камiсii па гандлёва-эканамiчнаму супрацоўнiцтву.
|
|