21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Попыт ажывiць... багаты?

25.08.2009 21:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ГРЫБ.

Першае, што кiдаецца ў вочы на тэрыторыi унiтарнага камунальнага прадпрыемства «Модуль», — «пiрамiды» чыгуначных кантэйнераў. Кажуць, у свой час попыт на прадукцыю тут быў такi, што ўзнiкалi немалыя цяжкасцi з яе вывазам. Аднак сёння аб гэтым застаецца хiба што ўспамiнаць — на прадпрыемстве пачалi звыкацца з цiшынёй.

Райпрамкамбiнат, дрэваапрацоўчы завод, скургалантарэйны камбiнат, «Модуль» — за амаль 60-гадовую гiсторыю неаднаразова змянялася не толькi назва гэтага прадпрыемства, але i яго спецыялiзацыя. Найбольшы ўздым прыпаў на 1980-я гады, калi тут атрымалi заказ на вытворчасць абiўкi для кабiн МАЗа. Прадпрыемства працавала ў некалькi змен, плацiла прыстойныя заробкi, будавала жыллё. Але цi не галоўнае: тады ж упершыню з’явiлiся думкi аб пашырэннi i мадэрнiзацыi вытворчасцi. Намер умацаваўся яшчэ больш на пачатку 1990-х, бо стала зразумела, што, каб утрымацца ў рынку, неабходна пераходзiць на выраб канкурэнтаздольнай прадукцыi. Так лесаперапрацоўка i скургалантарэя адышлi на другi план. З iншага боку, апроч «фiрменных» паставак для Мiнскага аўтазавода прыйшлiся дарэчы рэсурсазберагальныя тэхналогii — цеплаiзаляцыйныя трубы, вокны i дзверы з ПВХ. Да таго ж неўзабаве асвоiлi зборныя канструкцыi для камерцыйных гандлёвых кропак розных памераў — ад прыпынку-кiёска да гастранома.

Выбар на карысць адразу некалькiх профiляў быў зроблены свядома. Па словах дырэктара «Модуля» Эдуарда Буракоўскага, тут разлiчвалi, што нават калi адзiн з вiдаў прадукцыi па тых цi iншых прычынах акажацца незапатрабаваным, то астатнiя «выцягнуць» прадпрыемства ў цэлым. I на першым часе старое рынкавае правiла «нельга класцi ўсе яйкi ў адзiн кошык» сапраўды спрацавала. Так, па вядомых прычынах зменшылася патрэба ў МАЗаўскай абiўцы. Затое вялiкай папулярнасцю карысталiся вокны i дзверы — прадпрыемства лiтаральна не паспявала выконваць усе заказы.

... Стабiльнасць знiкла нечакана. Вырашальным стаў 1998 год. Да фiнансавага абвалу прадпрыемства працавала без збояў. Пасля — рэзка скарацiўся попыт i пачаўся спад вытворчасцi. Наступствы адчуў кожны. Колькасць занятых на «Модулi» скарацiлася на трэць. Сталi знiжацца заробкi — зараз яны складаюць у сярэднiм крыху больш за 100 тыс. рублёў...

Тут паспрабавалi, здаецца, усе варыянты. Шукалi новыя рынкi збыту — сталых заказаў не даваў нiхто. Пайшлi на работу пад iндывiдуальныя патрабаваннi. Нарэшце, значна знiзiлi цэны — прыкладам, на «квадрат» вокнаў яны ўпалi з 270 да 90 долараў. Не дапамагло. Прадпрыемства i па сёння не выйшла на «да-жнiвеньскi» ўзровень i працуе ўсяго на 30 працэнтаў ад сваёй магутнасцi. I бяда не ў насычанасцi айчыннага рынку, якраз наадварот: з-за паступовага росту тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугi жадаючых набываць рэсурсазберагальную прадукцыю шмат. Аднак атрымалася так, што нi ў прадпрыемстваў, нi ў людзей проста няма грошай.

— Самае парадаксальнае, што для нас няма сэнсу мяняць свой профiль: у сувязi з камунальнай рэформай цiкавасць да эканамiчных дзвярэй i вокнаў, цеплаiзаляцыйных труб рана цi позна павiнна з’явiцца, — кажа Эдуард Буракоўскi . — Але рэалii такiя, што ажывiць попыт на энергазберагальную прадукцыю цi канструкцыi гандлёвых кропак можа як павышэнне ўзроўню жыцця ў цэлым, так i спрыянне развiццю прыватнага бiзнесу — у прыватнасцi. Магчыма, зараз сапраўды варта падумаць нават аб такiх «незвычайных мерах», як амнiстыя капiталу. Бо бядняк заказы не зробiць. А багаты чалавек будзе ўкладвацьсвае грошы тады, калi адчуе, што ён нiчога не губляе...

Тым часам, канстатуе дырэктар, стан некалi аднаго з лепшых у раёне прадпрыемстваў працягвае пагаршацца. Цяпер па сутнасцi адступаць ужо няма куды: рэнтабельнасць «Модуля» наблiзiлася да нулявой адзнакi. Прычым практычна па ўсiх вiдах прадукцыi адначасова.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першае, што кiдаецца ў вочы на тэрыторыi унiтарнага камунальнага прадпрыемства «Модуль», — «пiрамiды» чыгуначных кантэйнераў. Кажуць, у свой час попыт
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика