Тавары i грошы накiраваны ў даход дзяржавы
Прэс-цэнтр Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь.
Дэпартаментам фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь у ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў быў устаноўлены шэраг асоб, якiя мелi беларускае грамадзянства i якiя, выкарыстоўваючы рэквiзiты iлжэпрадпрымальнiцкiх суб’ектаў гаспадарання Расiйскай Федэрацыi, займалiся незаконнай рэалiзацыяй аўтазапчастак да аўтамабiляў «БелАЗ».
Склад, на якiм захоўвалася гэта прадукцыя, быў арыштаваны. Пачата яго рэвiзiя. На сённяшнi дзень супрацоўнiкамi ДФР КДК Рэспублiкi Беларусь выяўлена i апiсана 266 радыятараў i значная колькасць iншых аўтазапчастак. Рашэннем суда гэта прадукцыя вернута ў даход дзяржавы. Арыенцiровачны кошт канфiскаванай маёмасцi складае прыкладна 600 млн. руб. У ходзе рэалiзацыi аператыўнай iнфармацыi, пры праверцы офiса камерцыйнай фiрмы, у сейфе дырэктара было выяўлена 43,7 тыс. дол. ЗША, 230 тыс. руб. без пацвярджальных дакументаў. Пры апытаннi грамадзян, якiя куплялi прадукцыю гэтага прадпрыемства, устаноўлена, што на працягу 2001—2002 гг. ажыццяўлялася рэалiзацыя газатэхнiчнага абсталявання за наяўную валюту i беларускiя рублi без апрыходавання па касе прадпрыемства. У адносiнах да дырэктара фiрмы складзены адмiнiстрацыйны пратакол аб парушэннi п. 2.1. Дэкрэта № 1 Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, ён прыцягнуты да адмiнiстрацыйнай адказнасцi ў выглядзе штрафу ў памеры 1,7 млн. руб., з канфiскацыяй вышэйуказаных грашовых сродкаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дэпартаментам фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь у ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў быў устаноўлены
|
|