Народны каляндар
25 лiпеня. Дзень Прокла — вялiкiя росы. У народзе казалi: «На святога Прокла — поле ад расы прамокла». Проклава раса сенагнойная, таму сяляне да гэтага дня спяшаюцца поўнасцю высушыць сена. З iншага боку Проклавы росы лiчацца гаючымi, iх збiраюць для лячэння хвароб вачэй. У католiкаў у гэты дзень ушаноўваўся Якуб. Гаварылi: «Якi Якуб да паўдня — такая да снежня зiма».
26 лiпеня. Дзень архангела Гаўрыiла. Дзе-нiдзе гракi збiраюцца ў першыя асеннiя чароды. У каталiцкiм календары — дзень Ганны. Калi на Ганну ранiца халодная, то i зiма будзе ранняя i халодная. 27 лiпеня. Паводле каталiцкага календара — гэта дзень Сямi спячых братоў. Казалi, што калi ў гэты дзень заладзiць дождж, то будзе iсцi сем тыдняў. 28 лiпеня. Дзень Улюты i Уладзiмiра-Чырвонае Сонейка. 29 лiпеня. Дзень Афiнагена. У народзе гаварылi: «Прыйдзе Афiнаген з цяплом ды са святлом, загадзя справiшся са жнiвом.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
25 лiпеня. Дзень Прокла — вялiкiя росы. У народзе казалi: «На святога Прокла — поле ад расы прамокла». Проклава раса сенагнойная, таму сяляне да гэтаг
|
|