21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Ад яе вар’яцелi самыя ўплывовыя мужчыны стагоддзя

25.08.2009 21:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

У Музеi сучаснага выяўленчага мастацтва адкрылася выстава «Марлен Дзiтрых — легенда ў фатаграфiях» прысвечаная 100-годдзю вялiкай актрысы. Гэтая унiкальная экспазiцыя падарожнiчае па ўсiм свеце з канца мiнулага года, у Мiнску яе дэманстрацыя стала магчыма дзякуючы Iнстытуту Гётэ. Iнстытут Гётэ падтрымаў i правядзенне ў гэтыя днi асацыяцыяй «Кiнаклуб» фестывалю фiльмаў з удзелам Марлен Дзiтрых.

Яе называюць адной з самых загадкавых жанчын стагоддзя. I гэта нягледзячы на шматлiкiя кнiгi-успамiны людзей, якiя з ёй працавалi альбо проста ведалi актрысу. Нягледзячы на здраднiцкую кнiгу роднай дачкi, якая, па меркаванню многiх, звяла мацi ў магiлу. I незважаючы нават на рассакрэчанае нядаўна дасье амерыканскiх спецслужбаў, якiя ў 30—40-я гады вялi пiльны нагляд лiтаральна за Марлен Дзiтрых, падазраваючы яе ў шпiянажы.

На выставе прадстаўлена некалькi дзесяткаў рарытэтных здымкаў актрысы. Марлен Дзiтрых пакiнула пасля сябе амаль 25 тысяч фатаграфiй, амаль усе яны выдатнай якасцi i былi зробленыя пад яе кантролем.

На адкрыццi выставы ўсiм наведвальнiкам былi падораны флаконы з парфумным алеем будучых духоў «Marleen», якiя ўжо ў вераснi плануе выпусцiць мiнская фiрма «Floralis». Водар па заказу «Floralis» распрацаваў парфумер Алег Выглазаў, намеснiк дырэктара па навуковай працы мiжнароднай лабараторыi прыгажосцi «Тэрэза-iнтэр». Вось што ён сказаў пра свой твор:

— Я сабраў пахi, якiя, на мой погляд, характэрызуюць гэтую загадкавую жанчыну: пачуль, ладан, сандал, дамаская ружа, корань фiялкi, касач, язмiн, костка кавуна, водарасцi, азон... Гэта водар-хамелеон, такой была сама Марлен. Духi будуць дарагiя, не масавай вытворчасцi, па 25-30 долараў за 40-мiлiлiтровы флакон.

Такiм чынам ў вераснi нас чакае працяг зносiнаў з «чароўнай Марлен». Фотавыстава будзе адкрыта да 21 жнiўня.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Музеi сучаснага выяўленчага мастацтва адкрылася выстава «Марлен Дзiтрых — легенда ў фатаграфiях» прысвечаная 100-годдзю вялiкай актрысы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика