Крокус — кветка ранняя
Крокусы, мабыць, самыя эфектныя нiзкарослыя цыбульныя кветкi. Увогуле крокус — раслiна клубневая, але па сваiх уласцiвасцях можа быць аднесена да цыбульных. Кветкi пакрываюць клумбу суцэльным дываном. Лiсцяў амаль не вiдаць. У прыродзе крокус сустракаецца ў Сярэдняй Азii, Крыме i на Каўказе. У садзе расце на адкрытых i крыху зацененых месцах. Любiць лёгкую пажыўную глебу, якая добра прапускае вiльгаць.
— З крокусаў можна складаць маляўнiчыя палянкi ў садзе, альпiйскiя горкi, — гаворыць старшы навуковы супрацоўнiк Цэнтральнага батанiчнага сада Наталля Лунiна. — Дробныя цыбулiны высаджваюцца на глыбiню 5 см. Цвiтуць крокусы адначасова з падснежнiкам, у красавiку. Начныя замаразкi бяссiльныя супраць маленькай стойкай кветачкi. Высаджваць крокусы трэба ў вераснi на адлегласцi 7—10 см. Напрыклад, у Галандыi, дзе крокус у вялiкай пашане, робяць суцэльныя дываны з кветак, высаджваючы цыбулiны адна побач з другой. Такая прыгожая клумба проста цуд, але яна патрабуе да сябе павышанай увагi, яе трэба абнаўляць кожны год. У цеснаце раслiны не могуць накапiць дастаткова запасаў для росту ў наступным годзе. Кветкi крокусу паяўляюцца раней, чым лiсцiкi. З кожнай цыбулiны вясной цягнуцца да сонейка часам чатыры кветачкi. У нас крокус яшчэ iншы раз называюць «шафранам». Калi ў вашым садзе зусiм мала месца i няма нiякай магчымасцi пасадзiць нават нарцысы цi гiяцынты, вазьмiце неглыбокую скрынку, насыпце туды зямлi i пасадзiце крокусы. Iм будзе дастаткова такога астраўка зямлi. Скрынку можна паставiць на цаглiнкi цi жалезныя ножкi. Наталля Мiхайлаўна прапануе найбольш цiкавыя сарты крокусаў: «Крым Б’юцi» — крэмавага колеру; «Блю Бед» — звонку пурпурны, знутры белы; «Жанна д’Арк» — белы; «Блу Перл» — жамчужна-блакiтнаваты; «Пiквiк» — белы з бэзавымi штрыхамi, «Дзiнтарс» — жоўты i цёмна-фiялетавы, «Скай Блу» — серабрыста-блакiтнаваты.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Крокусы, мабыць, самыя эфектныя нiзкарослыя цыбульныя кветкi. Увогуле крокус — раслiна клубневая, але па сваiх уласцiвасцях можа быць аднесена да цыбу
|
|